
Ваша оценкаРецензии
Krysty-Krysty14 мая 2018 г.Читать далееНевялікі твор з невялікай інтрыгай. Полацак, стары дом з гісторыяй і ценямі. Лакальная дарагая аўтару тапаніміка. Раманчык-дэтэктыўчык у раманчыку з полацкім побытам і побытавай містыкай.
Даволі хутка атрымалася ўжыцца ў тэкст. Не як - мне апавядаюць гісторыю, а як - я гляджу гісторыю знутры, пражываю з героямі. З беларускімі аўтарамі так атрымліваецца не заўсёды (вінаватая штучнасць? змушанасць? мая нячуласць, вядома ж). Лічу здольнасць пасяліць мяне ў кнізе паказальнікам майстэрства пісьменніка. Хоць, напэўна, вельмі, вельмі суб'ектыўным паказальнікам.
Спадабалася дзяленне частак. Аўтар сапраўды адчувае дыханне тэксту, тэктанічную рытміку кампазіцыі: калі трэба спыніць думку, пакінуць недасказанае. Гэтыя фрагменцікі даволі лаканічныя, завершаныя (хоць лішніх, неістотных для сюжэту дэталяў хапае, мне, напрыклад, не вельмі цікава, дзе была якая крама ў Полацку). Некаторыя частачкі амаль бліскучыя па атмасферы, створаным настроі (пра сабачку, пра сабачку!).
А вось змест... Ну колькі ўжо ёсць беларускіх твораў, дзе так ці інакш шукаюць нейкі артэфакт, звязаны з велічнай гісторыяй Вялікага Княства (чуеце сарказм? не? а ён ёсць)... Гэта ўжо стала банальнасцю. І тое, што артэфакт у выніку робіцца недаступным і вабным - не спойлер, а штамп. Увогуле, здаецца, беларусы памяшаныя на тэмах скарбаў. І абавязковых зваротаў да мінулага.
Гістарычны дэтэктыў - мякка кажучы, неарыгінальны жанр для беларускай літаратуры. Але ў "Сядзібе" яшчэ і мала цікавы дэтэктыў з вельмі слабой інтрыгай (шчыра - без інтрыгі зусім).
А містыку я ў прынцыпе не люблю. Такая ў мяне загана (іх у мяне процьма). Загадкавыя постаці і блікі мінулага можна было б прыняць. Але выгнанне барабашкі ў канцы... Ай...
А цяпер развагі на тэму і пусты троп. Трэба ж некалі выказацца, а тут такая ўдзячная аўдыторыя (чуеце сарказм? не? а ён ёсць). Калісьці ў дзяцінстве мне трапіўся зборнік фантастыкі розных савецкіх рэспублік. Я была ўражаная. Тры тэксты беларусаў хорам апавядалі пра нейкую прыладу, вынаходства, хітрык, які дапамагаў падарожнічаць ў мінулае і назіраць за велічнай гісторыяй Вялікага Княства. Я магу цяпер, дарослая, апраўдаць жаданне вярнуць адабраную гісторыю, сцвердзіцца праз тое, што шмат гадоў замоўчвалі, вярнуць скарб. Гэта была такая кампенсацыя. А тады, дзіцем, я падумала: "Чаму беларусы не мараць пра будучыню? Не прыдумляюць яе? Яны ўвогуле не бачаць будучыню?" Гэтае пытанне ў мяне засталося.
Я не люблю чытаць пра рэальнасць і побыт. Мне троху надакучыла чытаць пра велічную гісторыю Вялікага Княства (я яе люблю, чэсна, і Княства, і ягоную вобразнасць, рамантыку, усе-ўсенька пагоні ды верасы). Але чытаць я люблю навуковую фантастыку, каб ажно мазгі патрэсквалі. Яшчэ я хацела б пачытаць пра хірургаў або касманаўтаў. Я хачу не самае дурнаваценькае фэнтэзі і навукова-папулярныя кнігі па генетыцы або квантавай фізіцы. Я час ад часу з сваёй чытацкай эміграцыі вяртаюся да беларускіх аўтараў - і часам нават прыемна здзіўляюся ("Рыбін горад" Бабінай, "Мова" Марціновіча), і нават гістарычны дэтэктыў зрэдку можна пачытаць, але не ўвесь жа час жорсткі побыт казы Горвата і страчаныя скарбы. Павінна ж быць нешта яшчэ.
І вось у чым кпіна. Беларусы пішуць класнае фэнтэзі: Грамыка, Дзёміна, Жвалеўскі з Пастарнак. Проста лёс склаўся так, што пішуць яны па-руску і на рускім рынку. Не толькі праз грошы, таксама і праз "лёс склаўся так" і адабраную велічную гісторыю Вялікага Княства. Нью-Бабруйск Грамыкі - гэта ж проста цукерачка! (Цікава, ці многа беларускіх пісьменнікаў ведаюць пра існаванне Вольгі Грамыкі і Нью-Бабруйска? Падазраю, што яны такое не чытаюць.)
І вось у чым замарочка. Беларускамоўныя беларусы хочуць пісаць высокую літаратуру, а не фэнтэзі, фантастыку або навуч-пап. Яны чытаюць адно аднаго, і вучацца адно ў аднаго, і хваляць адно аднаго (а як зганіш, калі заўтра будуць пісаць рэцэнзію на цябе; вы не чуеце сарказму, а ён ёсць), яны няблага выглядаюць паміж сабой. Сто гадоў таму на адным конкурсе для маладых літаратараў я сказала з уздыхам: "Разумееце, гэта сумна, нас выбралі, таму што не было лепшых" - некалькі чалавек больш са мной не загаварылі, але каб толькі тае бяды... Пачуваюся старой бухцелкай. Але хачу параіць чытаць больш замежных аўтараў (не рускіх пажадана), і вучыцца ў іх, і раўняцца на іх, і шукаць новага, і прымушаць мазгі патрэскваць хоць час ад часу, пры чытанні ці пры пісанні.
По-русски бухтение...
Небольшое произведение с небольшой интригой. Полоцк, старый дом с историей и тенями. Локальная дорогая автору топонимика. Романчик-детективчик в романчике с полоцким бытом и бытовой мистикой.
Довольно быстро удалось вжиться в текст. Не так, как - мне рассказывают историю, а как - я смотрю историю изнутри, проживаю с героями. С беларусскими авторами так получается не всегда (виновата искусственность? принужденность? моя бесчувственность, конечно же). Считаю способность поселить меня в книге показателем мастерства писателя. Хотя, наверное, очень, очень субъективным показателем.
Понравилось деление частей. Автор действительно чувствует дыхание текста, тектоническую ритмику композиции: когда надо остановить мысль, оставить недосказанное. Эти фрагментики довольно лаконичны, завершенны (хотя лишних, несущественных для сюжета деталей хватает, мне, например, не очень интересно, где был какой магазин в Полоцке). Некоторые эпизоды почти блестящие по атмосфере, созданном настроении (про собачку, про собачку!).
А вот содержание... Ну сколько уже есть беларусских произведений, где так или иначе ищут какой-то артефакт, связанный с великой историей Великого Княжества (слышите сарказм? нет? а он есть)... Это уже стало банальностью. И то, что артефакт в результате делается недоступным и притягательным - не спойлер, а штамп. В общем, кажется, белорусы помешаны на темах сокровищ. И обязательных обращений к прошлому.
Исторический детектив - мягко говоря, неоригинальный жанр для беларусской литературы. Но в "Усадьбе" еще и мало интересный детектив с очень слабой интригой (честно - без интриги вовсе).
А мистику я в принципе не люблю. Такой у меня недостаток (их у меня уйма). Загадочные тени и блики прошлого можно было бы принять. Но изгнание барабашки в конце... Ай...
А теперь рассуждения на тему и пустой трёп. Надо же когда-то высказаться, а тут такая благодарная аудитория (слышите сарказм? нет? а он есть). Когда-то в детстве мне попался сборник фантастики различных советских республик. Я была поражена. Тексты беларусов хором рассказывали о каком-нибудь инструменте, изобретении, уловке, которая помогала путешествовать в прошлое и наблюдать за великой историей Великого Княжества. Я могу сейчас, взрослая, оправдать желание вернуть отобранную историю, утвердиться в том, что много лет замалчивали, вернуть сокровище. Это была такая компенсация. А тогда, ребенком, я подумала: "Почему белорусы не мечтают о будущем? Нет придумывают его? Они вообще не видят будущее?!" Этот вопрос у меня остался.
Я не люблю читать про реальность и быт. Мне немного надоело читать о великой истории Великого Княжества (я ее люблю, честно, и Княжество, и его образность, романтику, все-все погони да вереск). Но читать я люблю научную фантастику, чтобы аж мозги потрескивали. Еще я хотела бы почитать про хирургов или космонавтов. Я хочу не самое глупое фэнтези и научно-популярные книги по генетике или квантовой физике. Я время от времени из своей читательской эмиграции возвращаюсь к белорусским авторам - и иногда даже приятно удивляюсь ("Рыбий город" Бабиной, "Мова" Мартиновича), и даже исторический детектив изредка можно почитать, но не всё же время жестокий быт козы Горвата и потерянные сокровища. Должно же быть что-то еще.
И вот в чем насмешка. Беларусы пишут классное фэнтези: Громыко, Демина, Жвалевский с Пастернак. Просто судьба сложилась так, что пишут они по-русски и на русском рынке. Не только из-за денег, также и из-за "судьба сложилась так" и отобранную великую историю Великого Княжества. Нью-Бобруйск Громыко - это же просто конфетка! (Интересно, много ли беларусских писателей знают о существовании Ольги Громыко и Нью-Бобруйска? Подозреваю, что они такое не читают.)
И вот в чем заморочка. Беларусскоязычные белорусы хотят писать высокую литературу, а не фэнтези, фантастику или науч-поп. Они читают друг друга, и учатся друг у друга, и хвалят друг друга (а как не хвалить, если завтра будут писать рецензию на тебя; вы не слышите сарказма, а он есть), они неплохо выглядят между собой. Сто лет назад на одном конкурсе для молодых литераторов я сказала со вздохом: "Понимаете, это печально, нас выбрали, потому что не было лучших" - несколько человек больше со мной не заговорили, но что за беда... Чувствую себя старой бухтелкой. Но хочу посоветовать читать больше зарубежных авторов (не русских, желательно), и учиться у них, и равняться на них, и искать нового, и заставлять мозги потрескивать хотя бы время от времени, при чтении или при писании.
20819
Torvald528 ноября 2018 г.Водгук Віталя Сакалоўскага
Читать далееСкончыў чытаць раман "Сядзіба". Вельмі мне спадабаўся! Гісторыя пра кубак Стэфана Баторыя, пра прывід Сядзібы, узгадванне Ўсяслава Чарадзея - усё гэта пакінула нейкія містычныя пачуцці! Адразу захацелася патрапіць на Сядзібу і сваімі вачыма ўбачыць гэтую хату, той містычны буфет, сабаку Жуля, і альтанку з яе жыхаром вужакай!
Таксама захацелася зладзіць пошукавую экспедыцыю па Дзвіне з мэтай адшукаць гэты чароўны артэфакт - кубак Стэфана Баторыя!))
Як і пасля чытання "Захоп Беларусі Марсіянамі", "Сядзіба" пакінула адчуванне таго, што як мала мы, палачанне, ведаем пра гісторыю нашага Славутага горада! Амаль што не ведаем міфаў і паданняў родных мясцін! Захацелася больш інфармацыі! Было б цудоўна ладзіць нейкія вечарыны, сустрэчы, дзе б краявіды, пісьменнікі і проста цікавыя людзі распавядалі пра цікавыя гісторыі і міфы крывіцкай сталіцы!
На мой погляд, "Захоп Беларусі Марсіянамі" і Сядзіба" натхняюць на вывучэнне полацкай гісторыі, міфаў і паданняў нашай крывіцкай зямлі!!)
14586
AlenaFendzch6 января 2019 г.“Усё самае істотнае здараецца нябачна, таемна…”
Читать далееНа творчым рахунку 58-гадовага Алеся Аркуша амаль 10 зборнікаў паэзіі, 3 зборнікі эсэістыкі і 5 раманаў. Неабходна адзначыць моцную сувязь аўтара з Полаччынай, дзе ён жыве і працуе, і падзеі якой адлюстроўваюцца ў творах. Чацвёрты раман “Сядзіба” не з’яўляецца выключэннем, ён таксама прысвечаны ўлюблёнаму гораду, а канкрэтна ўласнай сядзібе на Запалоцці.
Раман складаецца з дзвюх сюжэтных ліній, якія існуюць быццам бы самастойна, але аб’ядноўвае іх – Полацк і яго сутарэнні. Дзеянне першай разгортваецца на сядзібе галоўнага героя, дзе “жывуць прывіды” і адбываюцца розныя здарэнні. Другая сюжэтная лінія – гістарычны дэтэктыў пра тапелеца ў Дзвіне і пра пошукі кубка Стэфана Баторыя.
Але перш, чым перайсці да разгляду сюжэтных ліній, звернемся да пачатку рамана: сава праследуе крумкача, іх бой парушае “суцэльную веснавую ідылію”. Галоўны герой спрабуе абгрунтаваць гэтае здарэнне: “Бо трэба мець сур’ёзную прычыну, каб праследаваць суперніка на такую адлегласць. Магчыма, чорны злодзей разбурыў гняздо савы. Тады сапраўды няма даравання”. І толькі, прачытаўшы раман, становіцца зразумелы сімвалічны кантэкст гэтай сцэны: няма даравання таму, хто разбурае “сядзібы”. А сядзіба – гэта не толькі “хата, якую купілі для Таццяны”, а і род Зяновічаў, і Полаччына, і краіна (“Як усё пераплецена на гэтай зямлі … Тысячы гадоў тут жылі людзі. Міналі цывілізацыйныя эпохі. Усё перайначвалася. І толькі людзі заставаліся тымі ж самымі, якімі і былі”), і праца мастака (“І толькі вынік працы, але такой працы, якая ператвараецца ў легенду, здольны захоўваць тваё імя ў стагоддзях”).
Цікава і тое, што аўтар не дае імя галоўнаму герою. Алесь Аркуш падрабязна апісвае дзяцінства “безыменнага” з камічнымі сітуацыямі пра Леніна, барана, думкі… Адчуваецца, прыхільнасць аўтара да свайго героя, аўтабіяграфізм. Усе астатнія героі (Таццянна, Кастан Навадворскі, бабуля і інш.) намалёваны схематычна, “моцнымі штрыхамі”: род заняткаў, асаблівасці характару, што не перашкаджае ўспрыняццю галоўнай ідэі твора. Але дзякуючы другарадным персанажам раскрываюцца многія праблемы сучаснага грамадства: жыццё ў вёсцы; мастак і мастацтва; знішчэння культурнага пласта; рэлігіі; абыякавасць да працы і інш.
Досыць яркім з’яўляецца і вобраз полацкага пісьменніка Кастана Навадворскага. У дыялогах з галоўным героем Кастан выступае філосафам: “Фінал – гэта аснова ўсяго твора”, “Бо што такое прывід? Гэта душа забітага чалавека, якая не знайшла вечнага спачыну. Якая блукае ў пошуку адпаведнага прытулку” і інш. З вобразам Навадворскага звязаны дэтэктыў пра кубак Стэфана Баторыя, бо менавіта пісьменнік стварае гэтую легенду. Але напрыканцы твора ў чытача разам з галоўным героем узнікае думка, а можа, сапраўды, гэты кубак існаваў? Загадка… Алесь Аркуш па-мастацку стварае дэтэктыў (а дакладней нуар): Кастан Навадворскі, быццам Шэрлак Холмс, сядзіць у крэсле, заплюшчыўшы вочы, і разгадвае таямніцу. Але ў адрозненні ад героя Артура Конана Дойла, Кастан Навадворскі сам стварае таямніцу і сам яе разгадвае.
Памылкова было б лічыць дэтэктыўнай толькі гісторыю пра Івана Зяновіча і кубак Стэфана Баторыя, бо тое, што адбываецца на сядзібе ў галоўнага героя з’яўляецца не менш загадкавым. Каб не перагрузіць твор, які складаецца са 120-ці старонак, Алесь Аркуш абірае два шляхі разгадкі таямніц: дэдуктыўны (гісторыя пра род Зяновічаў) і індуктыўны (здарэнні на сядзібе), і чаргуе гэтыя сцэны. Моцны бок твора заключаецца і ў сутворчасці аўтара і чытача, перагортваючы старонкі, чытач сам пачынае кіраваць працэсам пошуку ісціны.
Такім чынам, “Сядзіба” – раман з элементамі гістарычнага дэтэктыву, у якім гарманічна спалучаюцца мінулае і сучаснае. Чытаючы твор, адчуваеш любоў да сваёй малой радзімы і адказнасць за яе мінулае, сучаснае і будучае. Думаецца, што такія творы сёння патрэбныя, як нікалі, бо без ведання мінулага краіны не будзе будучыні. А аўтар кнігі “масавай” формай, лёгкай і зразумелай мовай заклікае шукаць ісціну, вывучаць гісторыю і ў ёй таксама імкнуцца да ісціны… .9400
IrinaUglyanka18 сентября 2017 г.Читать далееСвой новы раман “Сядзіба”, Алесь Аркуш прысвяціў уласнай сядзібе, якая знаходзіцца ў гістарычнай частцы Полацка ў Запалоцці. Хата спатрэбілася ў якасці майстэрні для жонкі пісьменніка Таццяны, таленавітай і даволі паспяховай мастачкі-габеленшчыцы.
На гэтай полацкай сядзібе адбываюцца розныя дзіўныя здарэнні — здані і прывіды не пакідаюць без увагі жыхароў сядзібы і багата паддаюць ім містыкі. І гэта не дзіўна, бо месца, на якім яна знаходзіцца, літаральна прасякнута гісторыяй і без прывідаў тут аніяк. Аўтар задумваецца над тым, як тут жылі людзі да яго? А поруч з полацкімі прывідамі паўстаюць аркушавы “відзежы дзяцінства” – жодзінскія рэаліі другой паловы дваццатага стагоддзя. Гэта ўсё той жа жодзінскі мікрараён ДРЭС, дзе прайшло маленства і юнацтва пісьменніка.
Нам бачыцца сімвалічным тое, што ў рамане “Сядзіба” полацкая тэма (Полацк—гэта вытокі нашай краіны) і жодзінская тэма (Жодзіна – вытокі пісьменніка Алеся Аркуша) адмыслова перакрыжоўваюцца.6198
Osman_Pasha15 ноября 2018 г.Читать далееУ Полацку на беразе ракі Дзвіны, насупраць Сафійскага сабора стаіць таямнічая сядзіба. Галоўны герой (безіменны) набывае гэту сядзібу з-за прыгожых краявідаў і прыдатнасці да творчасці для сваёй жонкі Таццяны, якая займаецца вырабленнем габеленаў. Але ў выніку яны набываюць не толькі сядзібу, у хаце жыве злы прывід першай уладальніцы, а па двары перыядычна ходзіць добры прывід-ахоўнік (магчыма нават сам Усяслаў Чарадзей) які не дазваляе ведзьме чыніць зло людзям. Яшчэ у кнізе прысутнічае сябра галоўнага героя - паэт Кастан Навадворскі, які вырашае напісаць гістарычна-дэтэктыўны раман аб пошуках кубка Стэфана Баторыя.
Час дзеяння у кнізе скача як шалёны. На 140 старонках мінае самае малае 2-3 гады, калі не лічыць успамінаў героя пра часы дзяцінства.
У выніку атрымаўся не паўнавартасны раман, а, хутчэй, нейкія чарнавікі да раманаў. Незразумела ці то гісторыя з кубкам дапісана да гісторыі з сядзібай бо тая атрымалась невялікай, ці гісторыя сядзібы напісана каб дапоўніць дэтэктыў пра пошук кубка.5326
YanZahmyaleuski23 ноября 2019 г.Сядзіба
Читать далееАльбо ў сучаснай беларускай літаратуры містычнасць – мэйнстрымавы трэнд, альбо мне проста трапляюцца такія кнігі, бо нават у творах, у якіх не чакаеш убачыць містычнасць, яна яскрава вылучаецца сярод усяго іншага. Але ж …
Я заўсёды марыў мець сваю Сядзібу. Вялікую, прасторную. Свежае паветра, расліны… Аднак лёс склаўся па-іншаму. Мабыць, менавіта з гэтай нагоды твор “Сядзіба” падаўся мне журботным і вельмі сумным. Не, гэта не дрэнна. Часам такія творы проста неабходныя. На адных жартачках чалавек не зможа паўнавартасна развівацца. І гэты сум не з’яўляецца водгукам абыякавасці, не падпарадкоўваецца суцэльнай памяркоўнасці. Не. Ён нясе сваё святло, сваю цеплыню.
Апошнім часам такіх твораў не хапае нашай літаратуры. Але час такі. Яны павольна выміраюць, іх месцы займаюць розныя філасофска-псіхалагічныя творы сумнеўнай якасці. Аднак час змяняецца, і мы, чытачы, змяняемся разам з ім. І творы павінны таксама змяняцца. Ці гэта добра? Ці гэта дрэнна? Не і яшчэ раз не. Гэта звычайны факт, які неабходна прымаць такім, які ён ёсць. І з гэтага пункту гледжання наяўнасць такіх твораў у сучаснай беларускай літаратуры – маленькі недаацэнены скарб. Хаця магчыма я проста гляджу на гэта ўсё вачамі старога чалавека. Чалавека, які ніколі не меў сваёй Сядзібы.
4269
QuijadaColorific22 октября 2019 г.Нібы ў бабінай хаце
Читать далееНібы ў бабінай хаце
(Водгук на раман Алеся Аркуша “Сядзіба”)
Полацак.Выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда”1917
Кніг, якія хацелася б чытаць на белым свеце багата.А ў якіх хацелася б пажыць, прычым ва ўмовах сучаснай Беларусі, не адлятаючы за цёплае мора ці ў міфічную будучыню на іншую планету, амаль няма.
Раман Алеся Аркуша “Сядзіба” менавіта такая кніга. Побыт суседнічае з містыкай,філасофскія развагі - з драматычнымі падзеямі,але пры гэтым няма пакручастай напружанасці ў сказах і словах, твор чытаецца лёгка, а чытач пад час чытва адчувае сябе хораша і нязмушана нібы ў бабінай хаце.
Месца дзеяння – прыватная гарадзкая сядзіба ў старажытным Полацку, набытая гаспадарамі разам з сабакам.Падворак стаіць на беразе Дзвіны ў чароўным месцы, але,як высвятляецца, гэты лапік зямлі хавае нейкую трагічную таямніцу. Ды што дзівіцца: ці не ўся наша бацькаўшчына гэткая ж!
Хаця вакол тае сядзібы – паўночныя краявіды гарадской ускраіны, рака ды гарысты рэльеф, а не памежная з Палессем пляскатая як блін роўнядзь з парослымі асотам паплавамі, скруткамі амялы на дрэвах ды паўсюдным бязлюддзем, я асвойталася адразу: спярша назірала за бойкаю між савою і крумкачом у садзе, праз колькі старонак ужо фізічна адчувала і каленне рук у няпаленай хаціне і сцюдзёнасць чугуннай качарэжкі, цяпло ад вуголля ў катле,амаль бедавала пасля заўвагі гаспадара пра разабраную частку столі : “Вой, цяперака хату не прапаліш – неба грэць толькі”, пагаджалася са словамі ягонага суседа: “Гарэлка – лепшыя лекі для хворага сабакі.”На сцвярджэнне гаспадара сядзібы: “ Побач са сваім домам абавязкова трэба мець раку.” Хацелася зрэагаваць словамі сваёй зямлячкі, клапатлівай бабулі: “Дзіцям рака не трэба, бо тады толькі і глядзі за імі, а яшчэ ж і зрабіць нешта хочацца.” Мяне не палохалі ані дзіўнае мармытанне з гарышча,ані неспадзяваныя сляды босых ног на расе,нават адчуванне прысутнасці істотаў паралельнага свету прымалася як дадзенае.Здаецца – каб пабачыла, што з туману выйшаў дзед у белым беллі дык павіталася б.Бо гісторыі пра вядзьмачыя чары мне змалку не ў навіну.
Але адна справа дзівіцца з выбрыкаў нячысцікаў ці зданяў у якасці госця ці назіральніка. Іншая – мець ва ўласнасці сядзібу, на якой няма ладу ні з агародам, ні з ацяпленнем, самі сабою загараюцца свечкі,бразгочуць кілішкі ў стосе старых часопісаў знаходзяцца нейкія дзіўныя дзённікавыя запісы былога гаспадара, а колішняя гаспадыня прамаўляе : “Не зазналі тут шчасьця”.
На працягу рамана ягоныя героі спрабуюць зразумець сутнасць анамальных з’яў, даць ім рады. Але гэтыя пошукі абароны ад уплыву істотаў паралельнага свету не замінаюць жыць напоўніцу: парадчыць гаспадарку, назіраць за палётам кірляў над Дзвіною, у думках вяртацца ў дзяцінства, дзе ад цябе нічога не засталося,прымаць гасцей, разам з сябрам мясцовым літаратарам Кастанам Навадворскім абмяркоўваць сюжэт ягонага гістарычнага дэтэктыву, прысвечанага славутаму кубку Стэфана Баторыя, разважаць пра таямніцы полацкай гісторыі.Неяк з самага пачатку чытання ў мяне не было сумневу - прывіды наўрад ці здольныя сур’ёзна нашкодзіць гаспадарам сядзібы.Бо ўменне герояў шанаваць і трымацца свайго, прычым рабіць не напружваючыся, па-дзіцячы радасна – найлепшая абарона ад нячысцікаў, як не круці – таксама тутэйшых істотаў. Узьняцца ўвечары на дах шматпавярховіка, каб зірнуць на родны горад,лежачы ў густой траве пад сакатанне конікаў гаманіць пра перавагі людзкога жыцця на азёрнай выспе, задумацца, якая рыбіна і птушка – твае ўлюбёныя – ці кожнаму даросламу такое прыйдзе ў галаву?
Рачныя хвалі, расліны, жывёлы, птушкі, колеры вады і неба адыгрываюць у рамане даволі значную ролю, хаця доўгія апісанні прыроды тутака адсутнічаюць.Краявідам няма патрэбы адлюстроўваць настрой і памкненні людзей, бо рака і наваколле зьяўляюцца цалкам самастойнымі ці не галоўнымі героямі твору нароўні з гаспадарамі сядзібы.
”Сядзіба” – містычны твор.Але ягоная містычнасць зусім не такая, як у падлеткавых прыгодніцкіх аповесцях часоў СССР,дзе піянеры паўсюль палююць на шпіёнаў, а стражытныя скарбы пад кожным пнём закапаныя.
Яна існуе ў звыклых рэчах, яна сузіральная, падобная да цяпельца ў грубцы, выклікае давер і ўражвае знітаванасцю са штодзённасцю. Нават у дзіцячыя ўяўленні мінуўшчыны пра начныя шпацыры бронзавага Леніна па пасёлку верыш, узгадаўшы, як некалі школьнікі з-пад Бабруйску казалі амаль тое самае пра тамтэйшы помнік героям- пераможцам.
Аўтар раману не раскрывае да канца ўсіх таямніцаў, героі не маюць жадання даведацца пра ўсё да апошняё дробязі, бо немагчыма гэта ані ў кнізе, ані ў жыцці!
Зрэшты і Леніна з пастаменту і ў старажытнага амулета ў гародзе знойдзенага і ў кубка Стэфана Баторыя на мой погляд доля падобная.
Гістарычны дэтэктыў Кастана Навадворскага, гэтак жа, як і ўвесь раман цалкам, не зважаючы на жанр, не пазбаўлены філасофскай сузіральнасці.Ён зусім не глядзіцца падробкаю пад даўніну. Як у кожным дэтэктыве тут прысутнічаюць забойцы, ахвяры,сведкі, службовыя асобы і следчыя. Але тыповым крымінальным чытвом яго наўрад ці назавеш, хутчэй ён мае падабенства да даўняй гарадзкой легенды. Злачынцаў на лаве падсудных мы не ўбачым, узнагарода не знойдзе свайго героя.
Пры ўсёй сваёй захапляльнасці і вобразнасці мовы “Сядзіба” падалася мне ўсё ж такі чытвом для сталых чытачоў з жыццёвым досведам. Вядома, падлеткі ды дарослыя, што не бачаць розніцы між легкадумнасцю і пазітывам, могуць таксама зацікавіцца, але сумняваюся што здолеюць зразумець.
Сюжэтныя лініі “Сядзібы” не перакрыжоўваюцца і не сыходзяцца ў адно, так і застаючыся паралельнымі.Іх міжсобку лучыць хіба месца дзеяння –Полацкая зямля. Але лучыць настолькі моцна, што мажлівасці ўявіць іх у якасці асобных твораў не выпадае. Расповеды пра цяпершчыну і мінуўшчыну, людзей і зданяў, дэтэктыў і дзіцячыя ўспаміны кожныя па-свойму падцвярджаюць думкі выказаныя героямі рамана пра тое, што эпохі, змяняюцца, усё перайначваецца – людзі застаюцца такімі самымі,нішто зробленае не знікае ў нікуды бяз следу. І тычыцца гэта як гісторыі краіны, так і чалавечага лёсу.
Перагарнуўшы апошнюю старонку “Сядзібы”,я ўрэшце даўмелася( хаця мо і не да канца, бо далёка ад вялікай вады гадавалася), чаму ля дому абавязкова мусіць быць рака – каб яе аксамітныя хвалі маглі вярнуць зданям тое, што людзям ужо не належыць.
Барысік Таццяна.4221
Autolycus4 ноября 2017 г.Читать далееРоман «Сядзіба» Алеся Аркуша нельзя напрямую отнести к жанру классического детектива, он явно не принадлежит и ни к одной из трех известных в белорусской литературе детективных школ: «шляхецкай» (Караткевич — Шайбак — Рублевская), «милицейской» (Чергинец — Правдин — Трахименок) и «кресовой» (Песецкий — Климкович). Однако интерес читателя к роману стимулирован средствами, которые характерны для детективного жанра. Автор как бы играет с возможностями «жанровой беллетристики», — так, он встраивает небольшую — экспериментальную — криминальную новеллу в текст своего повествования. Однако предпочитает на финише переключить регистры и вернуться к узнаваемым схемам «полоцкой метаисторической прозы».
Хотя и в мировой литературе заметен отход от жестких классических рамок, которые прослеживались со времен Дойля. На слуху сейчас авторы детективной прозы из скандинавских стран. Что такое «скандинавский детектив»? Формальная географическая привязка места действия, экзотические имена главных героев? Скорее, это особая интонация рассказчика, которая формирует узнаваемые черты «нордического нуара»: фатализм, автоагрессия главного героя, смутные критерии «добра» и «зла». Мировую известность «скандинавский детектив» получил с выходом романов Стига Ларссона. Однако традиция эта сформировалась задолго до появления «Девушки с татуировкой дракона», и даже ранее, чем появились первые образцы читабельных скандинавских детективов. Именно так, фирменная интонация «скандинавского детектива» появилась раньше, чем был написан самый первый местный текст в данном жанре. Возможно, эта интонация впервые появилась в романах Кнута Гамсуна?
В «Сядзібе» Алесь Аркуш сумел взять нуаровую интонацию, в исторических срезах полоцкой топографии обозначил перспективное поле развертывания авантюрной интриги. Чего же не хватает, чтобы появился новый белорусский детектив? Осталось создать Героя, которым от сюжета к сюжету будет двигать уникальная миссия.
4289
MattheesIndris6 октября 2017 г.Кніга вельмі спадабалася. Даўно марыў яе прачытаць, і вось наканец гэта адбылося. Як палачаніну чытаць яе было яшчэ цікавей, таму шта прэдстаўляў дзе адбываецца ўсе падзеі. Хаця кніга спадабаецца і тым хто можа і не быў у Полацку, але абавязкова захоча тут пабываць. Чытаючы кнігу "мароз дзярэ кожу". Вельмі падабаюцца такія раманы. Думаю аўтару удалось перадаць усю таямнічасць гэтага горада. Спадзяюся што будзе працяг. Вялікі Дзякуй.
4151
RubelPontifying3 декабря 2017 г.Читать далееЧытаючы другі пасля “Захопу Беларусі марсіянамі” твор Алеся Аркуша “Сядзіба” самі па сабе напрашваліся паралелі з такімі на першы погляд нічым не звязанымі творамі, як “Мастацтва снабачання” Карласа Кастанэды, “Час збіраць косці” Віктара Казько… Не, не з нейкага знешняга сюжэтнага падабенства, а хутчэй проста з-за таго, што чытаючы “Сядзібу” чамусці хочацца ўзгадаць гэтыя кнігі.
Перачытаўшы некалькі разоў раман, пачаў задавацца пытаннем: а чаму ж так? Чаму творы звязаны нейкімі незразумелымі, незаўважным ніцямі? Але адказ апынуўся нечакана простым : “Сядзіба” – твор спраўднага гаспадара. Гаспадара свайго лапіка зямлі, хаты, наваколля, у якім яны існуюць. Гэтак жа як і ў творы Казько, дзе гаспадар не адмаўляецца негледзячы ні на якія цяжкасці і умовы быць гаспадаром, а не ўласнікам. Гэтак жа як і таворы Кастанэды, якія вучаць быць гаспадаром свайго лёсу, які мы так часта лічым непадпарадкавальнымі сабе шэрагамі выпадковасцяў.
Канешне, у слова “гаспадар” кожны ўкладае свой сэнс. Але адна з занядбаных апошнім часам каштоўнасцяў – памяць, дазваляе ці не лепей за іншыя адчуваць сабе сапраўдным уладальнікам зямлі пад нагамі лепей за любыя юрыдычныя нормы і паперы, бо толькі гаспадару вядома, што па сцежках каля хаты шпацыраваў Ўсяслаў Чарадзей, працавалі полацкія рамеснікі, жылі купцы, ці сядзеў у бернардзірскім класе, што месціўся недзе на сённяшніх запалоцкіх агародах, малады Скарына і, галоўнае, кошт гэтых падзеяў для яго.
Неяк на імрэзе з нагоды выдачы раману ў адной з полацкіх кавярняў, адна жанчына з залі на расповед гаспадара пра ўсіх славутых землякоў, маючых дачыненне да сённяшняй сядзібы, заўважыла: “ Карацей, усё што ні адбывалась ў Полацку – усё на Вашай сядзібе”. Думаю, палачане, пражываючыя навокал плошчы Свабоды, наўрад ці згадаюць аб тым, колькі падзеяў адбывалась на пахаванай пад хрушчоўкамі зямлі. Месціліся ад часоў Лазара Богшы да часоў Патопу сядзібы ювеліраў, стаяла пабудаваная па надданні Магдэбургскага права месцу Полацкая ратуша, праходзіла адно з першых каменных пасадскіх умацаванняў 11 стагоддзя, якое, як мяркуюць археолагі згадвалася нават у саандынаўскіх сагах. Адсутнасць ведаў аб дзейнасці папярэднікаў, продкаў, не дае сённяшнім нашчадкам адчуць гонар за іх дасягненні, абараніць яго, таму гаспадарамі нават у невялікім Полацку далёка не заўсёды робяцца яго жыхары.
Але сядзіба – гэта не асобны арганізм, яна існуе ў спарадкаваным свеце, як і твор пра яе, які падчас чытання кладзецца у думках на адну паліцу з вышэйзгаданымі кнігамі. Свет вакол яе болей чым насычаны розначасовымі падзеямі, што адбываюцца ува ўсіх яго кутках – ад крамы “Палата” да берагоў Дзвіны, з якой прыходзіць сівы прывід невядомага дзеда, пасвіць на рачных берагах коз бабуля, і ў чыіх водах захоўваеца кубак Баторыя, адшукаць які (хай сабе і не фізычна, а ў выглядзе ведаў аб ім) атрымаецца ў пісьменніка Кастана Навадворскага менавіта на сядзібе на беразе Двіны.
Але сама сядзіба захапляе усім – ад прыгажосці наваколля да звычайных бытавых сытуацый, ці не вельмі звычайных, як напрыклад выпадкі з келішкамі ў буфеце, дзённікам гаспадара, ці не зышоўшай з дома былой гаспадыняй і, захапляе не толькі чытача, але і самога аўтара, які падобна не глядзеў на тыя падзеі як на праблемы, а як сапраўдны гаспадар проста са звычайнай гаспадарчпай упэўненасцю і зацікаўленасцю вырашаў іх. Таму, напісаны з веданнем справы, раман напраўду захапляе і наўрад ці можа пакінуць нават спакусаванага чытача абыякавым.2197