Рецензия на книгу
Сядзіба
Алесь Аркуш
RubelPontifying3 декабря 2017 г.Чытаючы другі пасля “Захопу Беларусі марсіянамі” твор Алеся Аркуша “Сядзіба” самі па сабе напрашваліся паралелі з такімі на першы погляд нічым не звязанымі творамі, як “Мастацтва снабачання” Карласа Кастанэды, “Час збіраць косці” Віктара Казько… Не, не з нейкага знешняга сюжэтнага падабенства, а хутчэй проста з-за таго, што чытаючы “Сядзібу” чамусці хочацца ўзгадаць гэтыя кнігі.
Перачытаўшы некалькі разоў раман, пачаў задавацца пытаннем: а чаму ж так? Чаму творы звязаны нейкімі незразумелымі, незаўважным ніцямі? Але адказ апынуўся нечакана простым : “Сядзіба” – твор спраўднага гаспадара. Гаспадара свайго лапіка зямлі, хаты, наваколля, у якім яны існуюць. Гэтак жа як і ў творы Казько, дзе гаспадар не адмаўляецца негледзячы ні на якія цяжкасці і умовы быць гаспадаром, а не ўласнікам. Гэтак жа як і таворы Кастанэды, якія вучаць быць гаспадаром свайго лёсу, які мы так часта лічым непадпарадкавальнымі сабе шэрагамі выпадковасцяў.
Канешне, у слова “гаспадар” кожны ўкладае свой сэнс. Але адна з занядбаных апошнім часам каштоўнасцяў – памяць, дазваляе ці не лепей за іншыя адчуваць сабе сапраўдным уладальнікам зямлі пад нагамі лепей за любыя юрыдычныя нормы і паперы, бо толькі гаспадару вядома, што па сцежках каля хаты шпацыраваў Ўсяслаў Чарадзей, працавалі полацкія рамеснікі, жылі купцы, ці сядзеў у бернардзірскім класе, што месціўся недзе на сённяшніх запалоцкіх агародах, малады Скарына і, галоўнае, кошт гэтых падзеяў для яго.
Неяк на імрэзе з нагоды выдачы раману ў адной з полацкіх кавярняў, адна жанчына з залі на расповед гаспадара пра ўсіх славутых землякоў, маючых дачыненне да сённяшняй сядзібы, заўважыла: “ Карацей, усё што ні адбывалась ў Полацку – усё на Вашай сядзібе”. Думаю, палачане, пражываючыя навокал плошчы Свабоды, наўрад ці згадаюць аб тым, колькі падзеяў адбывалась на пахаванай пад хрушчоўкамі зямлі. Месціліся ад часоў Лазара Богшы да часоў Патопу сядзібы ювеліраў, стаяла пабудаваная па надданні Магдэбургскага права месцу Полацкая ратуша, праходзіла адно з першых каменных пасадскіх умацаванняў 11 стагоддзя, якое, як мяркуюць археолагі згадвалася нават у саандынаўскіх сагах. Адсутнасць ведаў аб дзейнасці папярэднікаў, продкаў, не дае сённяшнім нашчадкам адчуць гонар за іх дасягненні, абараніць яго, таму гаспадарамі нават у невялікім Полацку далёка не заўсёды робяцца яго жыхары.
Але сядзіба – гэта не асобны арганізм, яна існуе ў спарадкаваным свеце, як і твор пра яе, які падчас чытання кладзецца у думках на адну паліцу з вышэйзгаданымі кнігамі. Свет вакол яе болей чым насычаны розначасовымі падзеямі, што адбываюцца ува ўсіх яго кутках – ад крамы “Палата” да берагоў Дзвіны, з якой прыходзіць сівы прывід невядомага дзеда, пасвіць на рачных берагах коз бабуля, і ў чыіх водах захоўваеца кубак Баторыя, адшукаць які (хай сабе і не фізычна, а ў выглядзе ведаў аб ім) атрымаецца ў пісьменніка Кастана Навадворскага менавіта на сядзібе на беразе Двіны.
Але сама сядзіба захапляе усім – ад прыгажосці наваколля да звычайных бытавых сытуацый, ці не вельмі звычайных, як напрыклад выпадкі з келішкамі ў буфеце, дзённікам гаспадара, ці не зышоўшай з дома былой гаспадыняй і, захапляе не толькі чытача, але і самога аўтара, які падобна не глядзеў на тыя падзеі як на праблемы, а як сапраўдны гаспадар проста са звычайнай гаспадарчпай упэўненасцю і зацікаўленасцю вырашаў іх. Таму, напісаны з веданнем справы, раман напраўду захапляе і наўрад ці можа пакінуць нават спакусаванага чытача абыякавым.2197