Рецензия на книгу
Сядзіба
Алесь Аркуш
YanZahmyaleuski23 ноября 2019 г.Сядзіба
Альбо ў сучаснай беларускай літаратуры містычнасць – мэйнстрымавы трэнд, альбо мне проста трапляюцца такія кнігі, бо нават у творах, у якіх не чакаеш убачыць містычнасць, яна яскрава вылучаецца сярод усяго іншага. Але ж …
Я заўсёды марыў мець сваю Сядзібу. Вялікую, прасторную. Свежае паветра, расліны… Аднак лёс склаўся па-іншаму. Мабыць, менавіта з гэтай нагоды твор “Сядзіба” падаўся мне журботным і вельмі сумным. Не, гэта не дрэнна. Часам такія творы проста неабходныя. На адных жартачках чалавек не зможа паўнавартасна развівацца. І гэты сум не з’яўляецца водгукам абыякавасці, не падпарадкоўваецца суцэльнай памяркоўнасці. Не. Ён нясе сваё святло, сваю цеплыню.
Апошнім часам такіх твораў не хапае нашай літаратуры. Але час такі. Яны павольна выміраюць, іх месцы займаюць розныя філасофска-псіхалагічныя творы сумнеўнай якасці. Аднак час змяняецца, і мы, чытачы, змяняемся разам з ім. І творы павінны таксама змяняцца. Ці гэта добра? Ці гэта дрэнна? Не і яшчэ раз не. Гэта звычайны факт, які неабходна прымаць такім, які ён ёсць. І з гэтага пункту гледжання наяўнасць такіх твораў у сучаснай беларускай літаратуры – маленькі недаацэнены скарб. Хаця магчыма я проста гляджу на гэта ўсё вачамі старога чалавека. Чалавека, які ніколі не меў сваёй Сядзібы.
4269