Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Сядзіба

Алесь Аркуш

  • Аватар пользователя
    Osman_Pasha15 ноября 2018 г.

    У Полацку на беразе ракі Дзвіны, насупраць Сафійскага сабора стаіць таямнічая сядзіба. Галоўны герой (безіменны) набывае гэту сядзібу з-за прыгожых краявідаў і прыдатнасці да творчасці для сваёй жонкі Таццяны, якая займаецца вырабленнем габеленаў. Але ў выніку яны набываюць не толькі сядзібу, у хаце жыве злы прывід першай уладальніцы, а па двары перыядычна ходзіць добры прывід-ахоўнік (магчыма нават сам Усяслаў Чарадзей) які не дазваляе ведзьме чыніць зло людзям. Яшчэ у кнізе прысутнічае сябра галоўнага героя - паэт Кастан Навадворскі, які вырашае напісаць гістарычна-дэтэктыўны раман аб пошуках кубка Стэфана Баторыя.
    Час дзеяння у кнізе скача як шалёны. На 140 старонках мінае самае малае 2-3 гады, калі не лічыць успамінаў героя пра часы дзяцінства.
    У выніку атрымаўся не паўнавартасны раман, а, хутчэй, нейкія чарнавікі да раманаў. Незразумела ці то гісторыя з кубкам дапісана да гісторыі з сядзібай бо тая атрымалась невялікай, ці гісторыя сядзібы напісана каб дапоўніць дэтэктыў пра пошук кубка.

    5
    326