
Ваша оценкаЦитаты
MariyaShaplyko17 декабря 2018 г.Няма нічога лепшага, чым традыцыйная вясковая печка,
якую з раніцы напаліў, і яна амаль да вечара грэе.3205
AlenaFendzch10 декабря 2018 г.Некаторыя мёртвыя беларускія вёскі выглядаюць як згубленыя ў далёкіх стагодзьдзях паселішчы ў джунглях Індыі або Мэксыкі.
3122
Osman_Pasha5 ноября 2018 г.Ці бываем мы сьведкамі, пра што выносім свае меркаваньні, ад пачатку да канца? Ці ведаем усе перадгісторыі, усе падспудныя плыні і ўзаемаўплывы? Не, канешне. То тады ўсе нашыя меркаваньні і прысуды — ня вартыя лушпіны ад бульбы.
360
xbohx17 сентября 2018 г.Можна зруйнаваць магілы, знішчыць курганы, ператварыць у друз храмы, замкі і палацы, але немагчыма зьнішчыць легенду.
3109
xbohx18 августа 2018 г.У гэты дзень я зразумеў, што ўсё самае істотнае, важнае, сутнаснае здараецца нябачна, таемна, пад покрывам, за заслонай, за кулісамі, у падпольлі. Так, так. Усё, што мы бачым, чуем, адчуваем, усё гэтае робіцца толькі для таго, каб заблытаць нас, пусьціць па непраўдзівым сьледзе.
3105
MariyaShaplyko18 декабря 2018 г.На выгляд ёй было гадоў трыццаць пяць. У
такім узросьце многія кабеты пачынаюць губляць дзявочыя
фігуры, набіраюць вагу, менш сочаць за сабой. У ранішнім
аўтобусе падобных кабет большасьць. Яны паслухмяна,
самнамбулічна рухаюцца па калідоры свайго лёсу. Ці можна
з таго калідору неяк вымкнуць? Яны пра гэта нават і ня
думаюць. Дома муж, дзеці. На працы — начальнік,
каляжанкі, нейкі заробак, які дазваляе, прынамсі, не
ўпадаць у роспач перад заўтрашнім днём277
MariyaShaplyko18 декабря 2018 г.Читать далееІ толькі пазьней, калі пройдзе шмат гадоў, ты
зразумееш, што нічога ня вечна ў гэтым сьвеце, і самае
трагічнае — і дом, і нават рака. Не, рака так хутка не
зьнікае. Але робіцца іншай. І ты, наведаўшы праз шмат
гадоў свае родныя мясьціны, ледзь пазнаеш яе. Цябе
зьдзіўляе ня тое, што яна стала значна плытчэйшай — з
мосту ты бачыш дно ў любым месцы ракі, — але нейкай
чужой, неахайна зарослай водарасьцямі, са зьніклымі
стромкімі берагамі, зь якіх раней можна было даваць нырца
ў ваду. І самае дзіўнае, нечаканае і неверагоднае — ты з
прыкрасьцю заўважаеш, што яна зьмяніла канфігурацыю
свайго рэчышча. Ты не пазнаеш гіерогліфы, якія рачулка
пакідала ў абалоні за часамі твайго дзяцінства. Няма той
вытанчанасьці, той дакладнасьці прамалёўкі вялікага
майстра.
Але ўсё адно ты любіш гэтую раку. Хоць, як кажуць
мясцовыя рыбакі, у рачулцы амаль зьніклі галаўлі і ліні —
твая любімая рыба дзяцінства. Калі няма ў рачулцы гэтай
рыбы, то што тут рабіць і табе.271
MariyaShaplyko18 декабря 2018 г.Побач са сваім домам трэба заўжды мець раку — так
мне ўяўлялася зь дзяцінства. Навошта рака ў дарослым
веку? Гэткае пытаньне ў мяне яшчэ не ўзьнікала. Рака — як
працяг тваёй дзіцячай прасторы. Гэта значна лепш, чым
розныя сучасныя кампутарныя гульні і мультсэрыялы. Але
гэтая прастора абавязкова мусіла знаходзіцца побач з домам.
Дом і рака павінны быць злучаныя пупавінай.
І тады дом робіцца працягам ракі, а рака — працягам
дома259
MariyaShaplyko18 декабря 2018 г.Чалавечае шчасьце, відаць, сапраўды вельмі
капрызьлівае. Але, магчыма, былая гаспадыня мела рацыю,
што шчасьце залежыць не ад месца жыхарства, а ад
канкрэтнага чалавека. І дзе б ты ні быў, куды б ні
зьяжджаў, дзе б ні шукаў сваю долю, тваё пэрсанальнае шчасьце або няшчасьце ўжо дэталёва расьпісана, і
квітанцыя дасланая адрасату.255
AlenaFendzch10 декабря 2018 г.Неяк, па-дзіцячы наіўна, запытаўся: а што, Ленін адмыслова прыдумаў рэвалюцыю па восені, калі сканчваюцца ўсе вакацыі і адпачынкі?
265