Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Сядзіба

Алесь Аркуш

  • Аватар пользователя
    IrinaUglyanka18 сентября 2017 г.

    Свой новы раман “Сядзіба”, Алесь Аркуш прысвяціў уласнай сядзібе, якая знаходзіцца ў гістарычнай частцы Полацка ў Запалоцці. Хата спатрэбілася ў якасці майстэрні для жонкі пісьменніка Таццяны, таленавітай і даволі паспяховай мастачкі-габеленшчыцы.
    На гэтай полацкай сядзібе адбываюцца розныя дзіўныя здарэнні — здані і прывіды не пакідаюць без увагі жыхароў сядзібы і багата паддаюць ім містыкі. І гэта не дзіўна, бо месца, на якім яна знаходзіцца, літаральна прасякнута гісторыяй і без прывідаў тут аніяк. Аўтар задумваецца над тым, як тут жылі людзі да яго? А поруч з полацкімі прывідамі паўстаюць аркушавы “відзежы дзяцінства” – жодзінскія рэаліі другой паловы дваццатага стагоддзя. Гэта ўсё той жа жодзінскі мікрараён ДРЭС, дзе прайшло маленства і юнацтва пісьменніка.
    Нам бачыцца сімвалічным тое, што ў рамане “Сядзіба” полацкая тэма (Полацк—гэта вытокі нашай краіны) і жодзінская тэма (Жодзіна – вытокі пісьменніка Алеся Аркуша) адмыслова перакрыжоўваюцца.

    6
    198