
Ваша оценкаРецензии
Sopromat18 апреля 2019 г."Великого для любові мало, для любові потрібно маленьке"
Читать далееЗа останнє десятиріччя не читав такої зворушливої книги про любов до своєї рідної землі, до простих людей, до мови.
Тішився та відгукувався на кожну думку. Були незрозумілі слова, та з контексту сенс з,ясовувався. Записав ті слова- подивився в словнику. Все ж 7 не знайшов.
Як можна не любити таку чудову мову? Тепер використовую слова "птушки", "кашуля", "заудзёб"( вибачте, що не має у слові крати -бревіса); жінку називаю "моя пяшчота".
Дзвонив друзям, читав уривки.
В українській мові теж є "анігадки". Переклад, меі здається-"не думав аж ніяк".
Була у моєї мами дядина ( білор.- "дзядна")- чудова бабця, до якої ми приїжджали в гості. Нажаль, померла, коли я був ще дошколям.
Ще сподобалося звучання слова "мінчуки". М'яке, сімейне.
Взагалі текст приємний. Від нього тепло. Як гербата у холодний день.
Про людей- без ненавісті. Навіть до тої, що із сміттям у маршрутці.
Книга з відсутнім сюжетом. Не відбувається нічого недзвичайного ( окрім вчинку автора з переїздом). Все буденне, знайоме кожній пересічній людині.
Протягом процесу читання посміхався. Але часто посмішка була сумною, коли згадувався особистий біль втрат, пережитих випробувань. Єдиний раз пошкодував, що немає мене ВКонтакті- пішов би до Віртуальної Білоруської школи, що заснував автор.
Але й пишався своєю мовою. Слухав передачі з улюбленим очільником "Вар'ятів" С. Притулою. Пісні "Океану Ельзи", "Плачу Єремії", "Антітіл",Джамали, "Бумбокса", Христини Соловей. І багатьох талантів нашої Неньки.
Мрію, що незабаром з'являться і в нашій сучасній літературі письменники не гірше, ніж зараз у Білорусії.
За цей настрій подумками тисну руку ( ту, що з браслетом "Купаловець") автору книги. Бажаю тепла у хаті. Більш білого у шарлотці.
А якшо шо- шо, ото: "Не дуры галаву!"321,7K
radio-einheit28 декабря 2016 г.Читать далееОсенью 2013 года Андрусь Горват устроился дворником в Купаловский театр.
Летом 2014 года он решил вернуться в родное село на Полесье, восстановить дедову хату и жить в ней.
Летом 2015 он вернулся домой.
Осенью 2016 года он решил собрать свои посты и записи в единый текст и издать его.
Вот так просто белорусская литература обзавелась одновременно потенциальным народным хитом и мгновенной классикой.
Снобы могут поморщиться: "фи, да это же фейсбук сплошной!"
Ну да, фейсбук. Почти все эти буквы были многократно залайканными постами. В некотором смысле это белорусская сетиратура, а Горват, соответственно, топ-блоггер, простигосподи.
Это, по-моему, только добавляет ситуации чисто местного флёра: белорусский топ-блоггер - это человек, который пишет о том, как он содержит козу Цёцю в селе где-то под Мозырем.
И все же это - при лестности сравнений, например, с Горчевым - больше, чем сетиратура. Скорее, литература, принявшая современные правила игры: писать коротко, емко, с юмором и бить только в одну точку зараз, но сильно, чтобы вечно спешащий, суетливый и не очень внимательный читатель не успел увернуться.
У Горвата все получилось. Это весело, это увлекательно, это настоящий page-turner, в котором знакомые микротексты не раздражают, а только подогревают интерес к незнакомым. И все они составляют вполне серьезный и цельный роман.
Главное - что вместе части Дневника сильнее каждого микротекста по отдельности. Мало того, что они все про здесь и сейчас, про Беларусь как она есть - эффект узнавания мгновенный - они еще, оказывается, про что-то такое, что все местные мгновенно узнают как свое, родное, только их. Белорусское.
Горват попал в самую точку: это книга о возвращении домой. Во всех смыслах - и прямом, и переносном. В свой дом. К себе. И сам удивился тому, скольких белорусов эта история взяла за живое, сколько людей узнало в его доме свой и в его Полесье - свою Беларусь.
Кто его знает, будет ли книга Горвата интересна кому-либо за пределами Беларуси. Может, и не очень. Тем, у кого нет своего Прудка, или он слишком далек и недоступен, наверное, будет немного грустно читать дневник счастливого человека.
Белорусы, тем временем, с легкостью перекрыли почти в два раза запрос на краудфандинговой площадке, через которую собирались средства на печать тиража. И уже разобрали все экземпляры. И ждут допечатки.
Если у вас еще нет этой книги - полагаю, новость о дополнительном тираже вас обрадует.
Тех, кто читал, - точно радует.242,5K
ranica_t6 сентября 2017 г.Калі я дачытала кнігу да канца, мне хацелася сесці і заплакаць ад шчасця і адчування прыгажосці і цеплыні, якія пасяліліся ў сэрцы. Гэта настолькі нашае роднае, добрае, светлае! Як добра, што Андрусь адважыўся на гэтую кніжку. І няхай кажуць, што заўгодна - маўляў, чалавек збег ад праблем (якіх? чаму збег? - не, не і не. Для мяне - гэта вяртанне да каранёў, да самаго сябе, я яму нават зайздрошчу.
І яшчэ мне таксама хацелася б напісаць такую кніжку пра сваё жыццё-быццё.231,8K
xbohx4 февраля 2017 г.Читать далееКніга, якая літаральна ўскалыхнула беларускую інтэрнэт-супольнасць. Многія сачылі за прыгодамі Андруся ў вёсцы з цікавай назвай Прудок (што yа Палессі) праз Фэйсбук. 1000 асобнікаў сваёй кнігі ён распрадаў за пару дзён.
Можна назваць Горвата своеасаблівым даўншыфцерам (такое моднае слова ведаю), які прамяняў жыццё ў сталіцы на глухі палескі куток і вёў адтуль прамыя рэпартажы, так званыя выпускі праграмы "радзіва Прудок". Свая аўдыторыя была ў Горвата яшчэ да выхада кнігі — гэта сотні яго прыхільнікаў у Фэйсбуку. Таксама ўрыўкі дзённіка публікаваліся на Нашай ніве. Таму абсалютна заканамерна, что ўсе гэтыя чытачы потым захацелі мець папяровы асобнік кнігі.
Гэтая кніга — унікальная з'ява для беларускай літаратуры, хоць тут зараз многія могуць пачаць са мной спрачацца, маўляў большасць беларускай літаратуры пра вёску, што ён можа напісаць новага, чаго не сказаў той жа Колас. Толькі трэба размяжоўваць, у якім часе жыў Колас, а ў якім часе жывём мы. Мы жывём у той час, калі адныя спяць у каморы, дзе тэмпература каля +8 градусаў, а іншыя ловяць пакемонаў на тэлефоне. Той час, калі мяжа паміж вясковымі і гарадскімі жыхарамі вельмі заўважная. Але Горват паказвае, што і ў вёсцы жывуць такія ж звычайныя людзі, якія нават часам чытаюць яго Фэйсбук.
І гэтая кніга не стала б такой папулярнай без таленту аўтара, без яго гумару. Такія кнігі прыемна чытаць. Ад іх у цябе застаюцца толькі цёплыя ўражанні, нібыта ты сам бачыў усіх гэтых людзей, якіх аўтар апісвае ў кнізе, размаўляў з імі. Тут зусім не ствараецца ўражанне нейкага гаротнага і бядотнага стану нашай вёскі.
Толькі паляшук можа ў слове "мама" зрабіць дзве памылкі і напісаць "сала".Гэта дзённік чалавека, які шукаў свой Космас, і знайшоў яго не ў сталіцы, дзе ноччу і зорак не бачна, а менавіта ў вёсцы, дзе ты можаш спаць пад яблыняй, назіраючы за Вялікай Мядзведзіцай. Шчасце, калі ты знаходзіш сваё месца, якое можаш назваць домам. А як кажа Горват:
Дома — гэта там, дзе ты нармальны.221,5K
maryia-shebanets27 декабря 2019 г.Вельмі радасна. І невыносна балюча
Читать далееСпачатку я набыла кніжку каб падтрымаць земляка (і каб пафарсіць перад сябрамі з мясцовага кніжнага клуба). Маўляў, малайчынка, аўтар, пішы ісчо. Нават прабягуся па дыяганалі, хоць не надта давяраю ўсяму новаму. Гэтая рэч хоць бяспечнай падаецца - падумаеш, зборнік замалёвак ад хіпстара, што пераехаў са сталіцы ў вёску. Што тут можа быць такога?
А потым пачала праглядаць - і заліпла. Забывалася своечасова класціся спаць. Не адказвала на пытанні. Спачатку усміхалася, потым рагатала ўголас і зачытвала перлы няшчасным людзям, што здараліся побач. Час ад часу хутка працірала вочы, пакуль ніхто не бачыць. От жа Андрусік Іванавіч, улез у самую душу, каб ён быў здаровенькі. Але ж такі харошы, расцалавала б! І слова моцнага не баіцца, і ўсю прыгажосць моманту адным сказам выдасць, і з такога нечаканага боку зірне, што я б у жыцці так шыю не выкруціла.
Дачытала. Нарэшце завалілася спаць раней. І вось, ідуць хвіліны. Ідуць, каб яго, гадзіны. А я ўсё не сплю. А потым хтосьці выкруціў кран - і з вачэй палілася вада. Котка пачула, прыйшла ціхенька ды прыціснулася збоку, вуркоча, грэе. А вада ўсё ліецца - і скуль узялося столькі... Ліецца, пакуль галава перабірае назвы і імёны. Не Андрусікавы, свае. Баба Маня. Вёска Зарэчнае. Рачулка Наква. Могілкі. Імёны на помніках. Станцыя Княгінін. Лес Здорнік. Хата, хатка наша. Не, не наша болей...
Калісьці мне падавалася, што вось жа, напісала цэлую паэму пра вёску ды бабулю, у кніжку запіхала. Гэта ж, напэўна, дастаткова крута, гэта можна запісваць у выкананыя абавязкі? Што магла - тое і зрабіла. Хату ўжо не вернеш (якія мы бываем дурненькія ў дзяцінстве, што смеем марыць пра такое!), а так яна нібыта заўжды будзе - там, у кніжцы.
Але ж вада ліецца...
І тады прыйшлося шукаць, за што іншае зачапіцца, каб не апынуцца ў моры слёз, як тая Аліса. Успомніць: я ж будую хатку! Здабыла кавалак зямелькі, няхай не ў вёсцы, але ж гэта ўсё-ткі зямля. І жыць у хаце будуць мае дзеці. І, можа быць, яны хоць крышачку даведаюцца пра тыя карані, што працялі і раздзіраюць маё сэрца. Калі не пачуюць ад мяне, то, можа, хоць прачытаюць у маіх радках...
Мне яшчэ доўга не спалася. Цягалася на кухню, гартала сацсеткі, чытала самую нудную кніжку, каб хутчэй з ног зваліла. Але дыхаць было крышачку лягчэй.
Навошта я тут соплі развяла? Каб папярэдзіць: калі для вас вёска не пусты гук, чытайце асцярожна. Кніжка можа зрабіць балюча. Гарбаткі зялёнай заварыце папярэдне ці што вы там робіце, каб нэрв супакоіць. Але чытайце. Усё адно чытайце.
14807
Morra29 июня 2019 г.Читать далееНа жаль, зусім не маё.
Па-першае, не мая тэматыка. Я шчасліва жыву ўсё сваё жыццё ў Менску і цалкам не разумею сельскіх радасцей. Я не разумею і героя, яго лад жыцця і думак, нават калі адкінуць галоўную тэму кнігі (пераезд з горада ў разбураную дзедавую хату). Хаця, насамрэч, калі напісана цікава, то можна чытаць з задавальненнем пра што заўгодна - хоць пра вёску, хоць пра паводзіны сланоў, хоць пра асаблівасці бізнеса ў Малайзіі. Але...
Па-другое, мне не падабаецца чытаць посты з фэйсбуку ў выглядзе кнігі. Для гэтага ёсць сам фэйсбук, там усе гэтыя маленькія замалёўкі выглядаюць цалкам арганічна і шчыра - прыйшла думка ў галаву, зафіксаваў, спадарства адлайкала і адкаментавала (ці не). Ад літаратуры я чакаю нашмат большага, чым стос аб'яднаных адной тэмай нататак. Так, у "Радзіве..." ёсць шчырасць, ёсць рэальнае жыццё, ёсць адпаведнасць часу, актуальнасць, але кніга, як на мой густ, не атрымалася. Гэта ўсё тыя ж запісы, скапіраваныя са сваёй старонкі ў сеціве, аніякага "пісьменніцтва" я не заўважыла. Таму ўдвая дзіўна бачыць кнігу ў спісе намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройца.141,2K
Xartym22 сентября 2017 г.Вяртанне да каранёў
Читать далееКнігу Андруся Горвата “Радзіва "Прудок". Дзённік” можна назваць беларускім літаратурным фенаменам. Глядзіце самі – Горват не знакаміты пісьменнік, не медыйная персона і нават не які-небудзь бізнесмен. Ён – звычайны беларускі хлопец-тунеядзец. Яго кніга не пра каханне, гэта не дэтэктыў, не антыўтопія і ў ёй амаль няма палітыкі. А яшчэ ўсё тое, што чытачы ўбачылі на паперы, да гэтага моманту выйшла нават не ў блоге, а на старонцы Горвата ў Фэйсбуку.
Дык вось, няглездячы на ўсё, што напісана вышэй, кніга “Радзіва "Прудок” стала звышпапулярнай нават сярод тых людзей, якія дагэтуль зусім не цікавіліся сучаснай беларускай літаратурай. Грошы на выданне кнігі збіралі праз краўдфандынг. А першы наклад быў раскуплены амаль імгненна. Прыйшлося выпускаць некалькі дадатковых. І нават зараз, калі першапачатковая папулярнасць сышла, набыць кнігу Горвата не проста.
Мы, напрыклад, нават не паспелі ўключыць “Радзіва” ў свой спіс лепшых беларускіх кніг 2016 года, бо проста не знайшлі асобніка, каб прачытаць гэты бестсэлер.
Дык чаму тысячы беларусаў купілі кнігу блогера? Што ў ёй такого асаблівага? І ці трэба чакаць, што ў хуткім часе Горват напіша яшчэ адну настолькі ж запатрабаваную у чытачоў кнігу? І гэта публікацыя будзе не зусім рэцэнзія, а хутчэй спроба разабрацца ў вышэй напісаных пытаннях.
Што з сабе ўяўляе “Радзіва "Прудок”? Гэта сапраўды звычайныя запісы на старонцы ў Фэйсбуку, якія проста пакладзены на паперу. Да моманту выдання кнігі я не сачыў за творчасцю Горвата, таму цяжка сказаць, наколькі карэкртна гэтыя самый запісы з сеціва перанесены ў кнігу.
Аповед пачынаецца з таго моманту, калі будучы пісьменнік уладкоўваецца працаваць дворнікам у тэатр Янкі Купалы. Але гэтая частка даволі невялікая. Хутка Горват перабіраецца на сваю малую радзіму ў вёску, дзе аднаўляе старую хату і пачынае жыць звычайным сельскім жыццём: заводзіць курэй ды пеўня, вучыцца даіць казу, саджае бульбу, сварыцца з вяскоўцамі ды знаёміцца з участковым міліцыянерам.
Горват апісвае розныя дробязі жыцця, гісторыю сям’і, расказвае вясковыя байкі ды свае турботы. І ўсё. Канешне, аўтар падкупляе сваёй шчырасцю, гумарам, адносинамида жыцця. Але у кнізе няма нічога выбітнага, нічога сапраўды вартага такой папулярнасці. І таму зразумець розумам яе нельга. Трэба глядзець куды глыбей.
Большая частка сённяшніх жыхароў беларускіх гарадоў – гэта людзі, чые бацькі, ці бабулі з дзядулямі прыехалі з вёскі. Амаль у кожнага з нас ёсць малая радзіма. Нават калі там не засталося старой хаты ці кавалка зямлі, большасць памятае назву месца паходжання свайго рода. Што і гаварыць, яшчэ на пачатку 20 стагоддзя ў гарадах жыло меньш за 10 адсоткаў беларусаў. Мы – вясковая нацыя. І гэтага не трэба саромецца, але і ганарыцца таксама нельга. Проста так ёсць.
А чалавек, як і любая жывая істота, хоча быць звязаным са сваімі каранямі, нават калі цягнецца ўверх да сонца. Так вугор на нераст вяртаецца ў Нёман, адкуль некалі яшчэ мальком выбіраўся ў атлантыку.
А што мы бачым сёння? Яшчэ ўчорашнія вяскоўцы праз два гады жыцця ў сталіцы не проста забываюцца адкуль яны, але і пачынаюць агідліва адносіцца да тых, хто “не гарадскі”. Яны старанна пазбаўляюцца ад “вясковага” акцэнту і намагаюцца каб іх мова была нават больш рускай, чым у расіян. Вось за такіх людзей сапраўды сорамна.
А Горват паказаў прыклад. Нават пражыўшы ў горадзе некалькі год можна кінуць усё і вярнуцца дадому, да каранёў, у старую хату, дзе пражылі сваё жыццё твае продкі. І хай гэта не канчатковая разгадка, але, на наш погляд, менавіта адчуванне вяртання і настальгія – тое, што выклікае водгук у чытачоў.
Андрусь Горват – гэта той прыклад, якому ўсе мы ў глыбіні душы, на несвядомым узроўні, хочам адпавядаць. Хочам, але не будзем. Бо ў горадзе ў нас праца, сябры, улюблёныя месцы і шмат чаго яшчэ. Тут проста зручней жыць. І грошай тут плоцяць больш. Мы не вернемся назад у вёску. І таму будзем проста жыць і зайздросціць Андрусю. Бо ён здолеў, а мы не.
Што тычыцца далейшага лёсу Горвата як пісьменніка, то тут усё складана. Калі ён і далей будзе проста выдаваць свае запісы з Фэйсбуку, то другая, і трэцяя кніга будуць паспяховымі, але ўжо на чацвёртай масаваму чытачу надакучыць гэта. На шчасце, зараз Андрусь накіраваўся ў падарожжа па замежным краінам. А таму можна спадзявацца, што калі наступная кніга і з'явіцца ў хуткім часе, то яна будзе зусім не падобная напапярэднюю.
131,5K
Ales_Moyski4 июня 2017 г.Што новага нам паведаміла радзіва “Прудок”?
Нядаўна ехаў у метро і глядзеў на твары людзей з вышэйшай адукацыяй. Кожны другі – пляменнік Бога. Астатнія – такое ўражанне – увесь час бегаюць, збірюць паперкі, каб пацвердзіць, што і яны ягоныя пляменнікі. У тым самым метро сядзелі два просценькія мужыкі. Яны былі шчаслівыя, бо весела і шчыра варушылі вусамі. І калі вышэйшая адукацыя пазбаўляе права весела варушыць вусамі – ну яе к чорту.Читать далееМне пашанцавала набыць адну з лепшых беларускіх кніг гэтага года ў Купалаўскім тэатры, дзе аўтар працаваў дворнікам, а цяпер раздае аўтографы. Подпіс пісьменніка атрымаць не ўдалося, але кніжку лічу адной з лепшых і зараз паспрабую патлумачыць чаму… Не буду ухваляць цягу Андруся Горвата да мовы і зямлі, казаць, што ён змяніў мой светапогляд і гэтак далей. І не з-за таго, што не хачу паўтарацца, а хутчэй з-за таго, што так рабілі і раней да яго, а паўплывалі такім чынам на мяне зусім іншыя людзі і творы. Відаць, так ухвальваюць гэтую цудоўную працу людзі недастаткова дасведчаныя, таму паспрабую прааналізваваць твор з літаратуразнаўчага пункту. Жанр дзённіка, пазначаны аўтарам, не новы і кароткімі нататкамі, што адлюстроўваюць уласнае жыццё нас не здзівіш. Хутчэй аўтар з’яўляецца адкрывальнікам “фэйсбучнай” літаратуры, а я даўно казаў, што нашыя нашчадкі будуць даведвацца пра нас праз эпісталярную спадчыну ў сацыяльны сетках, ды і чуў нешта такое, быццам бы нашыя старонкі адкрыюць для патомкаў пасля нашай смерці, каб больш даведацца пра нас, як пісаў класік: “І засумуецца патомак, калі дазнаецца пра нас…” Вось і нататкі Андруся Іванавіча цяпер трымаем у руках у выглядзе кнігі, як увасабленне новай разнавіднасці дыярыушнай літаратуры.
Страшныя справы дзеяцца. Я ж упэўнены, што фэйсбук – гэта адзін свет, а рэальнасць – зусім іншы. І што гэтыя светы перасякаюцца толькі па маім хаценні. Як той кажа, нягадкі!Вось такая яна сучасная літаратура, калі і з дапамогай мабільнага аператара, можаш новую кніжку пачытаць. Тэматычна ж пра вяртанне ў вёску пісала не адно пакаленне і не толькі беларусы. Узяць хоць бы 100 гадоў таму, калі Сяргей Ясенін аказаўся не апошнім паэтам вёскі, а меў рацыю яго цёска Палуян, калі пісаў, што “гніе вёска”, а ўсё ніяк памрэ. Вось і нашых сучаснікаў пацягнула да родных вытокаў, нават рок-паэты Юры Шаўччук ды Канстанцін Кінчаў цяпер у хатах жывуць ды калодзежную ваду п’юць. Пытаннем вяртання беларускіх паэтаў у вёску, іх адасабленне ад гарадскога шуму задаюцца і нашыя сучасныя аўтары, напрыклад, цёска Горвата ў сваіх “Межах” Андрэй Федарэнка. Аднак, у кнізе А.Горвата пры ўсіх яго гумарэсках і анекдатычных сітуацыях, ёсць нейкая адмысловая жыццёвая народная філасофія. Ну чым вам не экзістэнцыялізм?
Нехта едзе на мора, а я хачу залезці ў куфар, узяць з сабою зямельны надзел, хату, кнігу, рэшту лета, заткнуць замочную шчыліну бабуліным вышываным ручніком і проста пабыць кабачком, для якога Космас – гэта агарод.Ну і для тых, хто сумняваецца ў маіх разважаннях наконт літаратуры і патрабуе фактаў і доказаў, што кніжка А.Горвата сапраўдная літаратура, то хоць бы колькі слоў прысвячу дасведчанасці аўтара і яго адсылкам да папярэднікаў. На старонках кнігі "Радзіва "Прудок"можна пачуць пра “Людзей на балоце” І.Мележа, пра сучасную літаратуру і В.Марціновіча, пра “Дзікае паляванне караля Стаха” У.Караткевіча, пра “Пана Тадэвуша” А. Міцкевіча, пра “Шлахціца Завальню, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Я. Баршчэўскага, пра М.Багдановіча і С.Палуяна, пра пісьменніц В.Іпатаву, С.Алексіевіч і інш.: “На тых сцежках я зразумеў, што яе любоў да наваколля такая ж лірычная, як у Коласа. А свет такі ж таямнічы і жывы, як у Яна Баршчэўскага.”Такім чынам, прыкрыюся іх аўтарытэтамі, бо за спасылкі на Л.Вольскага каменнем закідаюць, а для мяне і ён сапраўдны паэт. Таму А. Горват не горшы за В. Марціновіча і рухаецца ў плыні пост-мадэрнізму, а можа і яго хоць бы адно вуха некалі хтосьці захоча пабачыць. Бо яго кніга не толькі зборнік цытат, алюзій і гістарычных згадак, але сустракаюцца і трапныя рэмінісцэнцыі (“Простыя словы. Простыя з’явы”, “Таму я люблю прыбіраць снег: гэта як чысціць доўгую дарогу дадому”), глыток свежага “фэйсбучнага” гумару, народныя жарты на новы лад, міфатворчасць і насычаны цікавы роздум пра глыбіннасць беларускага слова. А калі карацей, то радуе, што аўтар чытае разумныя кніжкі, слухае добрую музыку і цікавіцца мовай. Калі вы з гэтай харугвы, то лавіце хвалю радыёстанцыі “Прудок”.
Каця зрабіла мне падарунак на дзень народзінаў – паэмы Янкі Купалы ў выданні 1949 года. Кніга мае подпісы. Першы 1953 года: “Желаю, как реалист, прожить и встретить 1990 год, где жизнь человека будет, можно сказать с полной уверенностью, полнее, краше, счастливее и человечнее. В дар белорусу от белоруса”. У 2016 годзе побач з’явіўся яшчэ адзін подпіс – мне: “(…) Цікава, як там будзе ў 2053 годзе? Беларусу ад беларускі”.
Як там будзе ў 2053? Ці будуць людзі больш шчаслівыя і чалавечныя, я не маю ўпэўненасці. І Каця, відаць, не мае, інакш напісала б.
Але ведаю, што ў 2053 годзе дакладна будзе Янка Купала.А я спадзяюся, будзе і Андрусь Горват.
131K
ElZe9 августа 2022 г.Если есть задача полюбить Беларусь, беларусов и беларускую мову с одной книжки, то берите Горвата и не пожалеете.
Читать далее- Каго любiш?
- Люблю Беларусь!
- То трымайся.
Я вам так скажу: если есть задача полюбить Беларусь, беларусов и беларускую мову с одной книжки, то берите Горвата и не пожалеете.
Андрусь Горват – совершенно удивительный автор и человек. Журналист по профессии, некоторое время он работал дворником в Купаловском театре, а потом уволился и уехал в глухую полесскую деревню Прудок – восстанавливать полуразрушенный дом своего деда, жить в нем и вести хозяйство. Такой дауншифтинг по-беларусски: с козами, курами, непосредственными соседями, надоедливыми мухами в хате и туалетом «у хвоях».
«У мяне ёсць мухi. Самую надакучлiвую муху завуць Наташа. Я люблю ўвечары легчы, выключыць святло i сказаць уголас:
- Наташа, адчапiся. Не сёння».
О своей деревенской жизни Горват писал посты на фейсбуке, из которых потом и родилась эта книга. Написано ну очень смешно! А еще очень узнаваемо, трогательно, просто и глубоко одновременно. О том, сколько радости можно находить в простых вещах, каким богатым человеком можно быть, практически ничего за душой не имея, - и о том, где искать и как находить национальную идентичность в повседневности.
Спросила у друга, который читает на беларусском гораздо больше, чем я (привет, Ваня), что бы еще такого почитать, чтобы было «как Горват». Ну ты, говорит, размечталась. Такого больше нет – Горват такой один.
Остается утешаться тем, что у него есть еще одна книга – надеюсь, такая же прекрасная.
«Кожны беларус мусiць быць партызанам. Самы лепшы беларус – такi, якi зрабiў штосьцi неверагоднае, а пра яго не напiсалi ў газеце пры жыццi».
«У архіве:
— На дваццаць восьмага.
— На двадцать восьмое?
— Так, на дваццаць восьмага. У касе чыгуначнага вакзала:
— На сёння.
— На сегодня?
— Так, на сёння. У маршрутцы:
— У Каленкавічах.
— В Калинковичах?
— Так, у Каленкавічах. У прудкаўской краме:
— Паўкіло шакаладных канфет.
— Цукерак?
— Так, цукерак. Я дома».
«Я – гэта маленькая мадэль беларускай нацыi. Сяджу на сваiм гiстарычным кавалку зямлi, кармлюся датацыямi i нiяк не магу сфармiравацца».9687
