Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Радзіва "Прудок". Дзённік

Андрусь Горват

  • Аватар пользователя
    Morra29 июня 2019 г.

    На жаль, зусім не маё.
    Па-першае, не мая тэматыка. Я шчасліва жыву ўсё сваё жыццё ў Менску і цалкам не разумею сельскіх радасцей. Я не разумею і героя, яго лад жыцця і думак, нават калі адкінуць галоўную тэму кнігі (пераезд з горада ў разбураную дзедавую хату). Хаця, насамрэч, калі напісана цікава, то можна чытаць з задавальненнем пра што заўгодна - хоць пра вёску, хоць пра паводзіны сланоў, хоць пра асаблівасці бізнеса ў Малайзіі. Але...
    Па-другое, мне не падабаецца чытаць посты з фэйсбуку ў выглядзе кнігі. Для гэтага ёсць сам фэйсбук, там усе гэтыя маленькія замалёўкі выглядаюць цалкам арганічна і шчыра - прыйшла думка ў галаву, зафіксаваў, спадарства адлайкала і адкаментавала (ці не). Ад літаратуры я чакаю нашмат большага, чым стос аб'яднаных адной тэмай нататак. Так, у "Радзіве..." ёсць шчырасць, ёсць рэальнае жыццё, ёсць адпаведнасць часу, актуальнасць, але кніга, як на мой густ, не атрымалася. Гэта ўсё тыя ж запісы, скапіраваныя са сваёй старонкі ў сеціве, аніякага "пісьменніцтва" я не заўважыла. Таму ўдвая дзіўна бачыць кнігу ў спісе намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройца.

    14
    1,2K