Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Радзіва "Прудок". Дзённік

Андрусь Горват

  • Аватар пользователя
    Ales_Moyski4 июня 2017 г.

    Што новага нам паведаміла радзіва “Прудок”?

    Нядаўна ехаў у метро і глядзеў на твары людзей з вышэйшай адукацыяй. Кожны другі – пляменнік Бога. Астатнія – такое ўражанне – увесь час бегаюць, збірюць паперкі, каб пацвердзіць, што і яны ягоныя пляменнікі. У тым самым метро сядзелі два просценькія мужыкі. Яны былі шчаслівыя, бо весела і шчыра варушылі вусамі. І калі вышэйшая адукацыя пазбаўляе права весела варушыць вусамі – ну яе к чорту.

    Мне пашанцавала набыць адну з лепшых беларускіх кніг гэтага года ў Купалаўскім тэатры, дзе аўтар працаваў дворнікам, а цяпер раздае аўтографы. Подпіс пісьменніка атрымаць не ўдалося, але кніжку лічу адной з лепшых і зараз паспрабую патлумачыць чаму… Не буду ухваляць цягу Андруся Горвата да мовы і зямлі, казаць, што ён змяніў мой светапогляд і гэтак далей. І не з-за таго, што не хачу паўтарацца, а хутчэй з-за таго, што так рабілі і раней да яго, а паўплывалі такім чынам на мяне зусім іншыя людзі і творы. Відаць, так ухвальваюць гэтую цудоўную працу людзі недастаткова дасведчаныя, таму паспрабую прааналізваваць твор з літаратуразнаўчага пункту. Жанр дзённіка, пазначаны аўтарам, не новы і кароткімі нататкамі, што адлюстроўваюць уласнае жыццё нас не здзівіш. Хутчэй аўтар з’яўляецца адкрывальнікам “фэйсбучнай” літаратуры, а я даўно казаў, што нашыя нашчадкі будуць даведвацца пра нас праз эпісталярную спадчыну ў сацыяльны сетках, ды і чуў нешта такое, быццам бы нашыя старонкі адкрыюць для патомкаў пасля нашай смерці, каб больш даведацца пра нас, як пісаў класік: “І засумуецца патомак, калі дазнаецца пра нас…” Вось і нататкі Андруся Іванавіча цяпер трымаем у руках у выглядзе кнігі, як увасабленне новай разнавіднасці дыярыушнай літаратуры.


    Страшныя справы дзеяцца. Я ж упэўнены, што фэйсбук – гэта адзін свет, а рэальнасць – зусім іншы. І што гэтыя светы перасякаюцца толькі па маім хаценні. Як той кажа, нягадкі!

    Вось такая яна сучасная літаратура, калі і з дапамогай мабільнага аператара, можаш новую кніжку пачытаць. Тэматычна ж пра вяртанне ў вёску пісала не адно пакаленне і не толькі беларусы. Узяць хоць бы 100 гадоў таму, калі Сяргей Ясенін аказаўся не апошнім паэтам вёскі, а меў рацыю яго цёска Палуян, калі пісаў, што “гніе вёска”, а ўсё ніяк памрэ. Вось і нашых сучаснікаў пацягнула да родных вытокаў, нават рок-паэты Юры Шаўччук ды Канстанцін Кінчаў цяпер у хатах жывуць ды калодзежную ваду п’юць. Пытаннем вяртання беларускіх паэтаў у вёску, іх адасабленне ад гарадскога шуму задаюцца і нашыя сучасныя аўтары, напрыклад, цёска Горвата ў сваіх “Межах” Андрэй Федарэнка. Аднак, у кнізе А.Горвата пры ўсіх яго гумарэсках і анекдатычных сітуацыях, ёсць нейкая адмысловая жыццёвая народная філасофія. Ну чым вам не экзістэнцыялізм?


    Нехта едзе на мора, а я хачу залезці ў куфар, узяць з сабою зямельны надзел, хату, кнігу, рэшту лета, заткнуць замочную шчыліну бабуліным вышываным ручніком і проста пабыць кабачком, для якога Космас – гэта агарод.

    Ну і для тых, хто сумняваецца ў маіх разважаннях наконт літаратуры і патрабуе фактаў і доказаў, што кніжка А.Горвата сапраўдная літаратура, то хоць бы колькі слоў прысвячу дасведчанасці аўтара і яго адсылкам да папярэднікаў. На старонках кнігі "Радзіва "Прудок"можна пачуць пра “Людзей на балоце” І.Мележа, пра сучасную літаратуру і В.Марціновіча, пра “Дзікае паляванне караля Стаха” У.Караткевіча, пра “Пана Тадэвуша” А. Міцкевіча, пра “Шлахціца Завальню, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Я. Баршчэўскага, пра М.Багдановіча і С.Палуяна, пра пісьменніц В.Іпатаву, С.Алексіевіч і інш.: “На тых сцежках я зразумеў, што яе любоў да наваколля такая ж лірычная, як у Коласа. А свет такі ж таямнічы і жывы, як у Яна Баршчэўскага.”Такім чынам, прыкрыюся іх аўтарытэтамі, бо за спасылкі на Л.Вольскага каменнем закідаюць, а для мяне і ён сапраўдны паэт. Таму А. Горват не горшы за В. Марціновіча і рухаецца ў плыні пост-мадэрнізму, а можа і яго хоць бы адно вуха некалі хтосьці захоча пабачыць. Бо яго кніга не толькі зборнік цытат, алюзій і гістарычных згадак, але сустракаюцца і трапныя рэмінісцэнцыі (“Простыя словы. Простыя з’явы”, “Таму я люблю прыбіраць снег: гэта як чысціць доўгую дарогу дадому”), глыток свежага “фэйсбучнага” гумару, народныя жарты на новы лад, міфатворчасць і насычаны цікавы роздум пра глыбіннасць беларускага слова. А калі карацей, то радуе, што аўтар чытае разумныя кніжкі, слухае добрую музыку і цікавіцца мовай. Калі вы з гэтай харугвы, то лавіце хвалю радыёстанцыі “Прудок”.


    Каця зрабіла мне падарунак на дзень народзінаў – паэмы Янкі Купалы ў выданні 1949 года. Кніга мае подпісы. Першы 1953 года: “Желаю, как реалист, прожить и встретить 1990 год, где жизнь человека будет, можно сказать с полной уверенностью, полнее, краше, счастливее и человечнее. В дар белорусу от белоруса”. У 2016 годзе побач з’явіўся яшчэ адзін подпіс – мне: “(…) Цікава, як там будзе ў 2053 годзе? Беларусу ад беларускі”.
    Як там будзе ў 2053? Ці будуць людзі больш шчаслівыя і чалавечныя, я не маю ўпэўненасці. І Каця, відаць, не мае, інакш напісала б.
    Але ведаю, што ў 2053 годзе дакладна будзе Янка Купала.

    А я спадзяюся, будзе і Андрусь Горват.

    13
    1K