Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Радзіва "Прудок". Дзённік

Андрусь Горват

  • Аватар пользователя
    xbohx4 февраля 2017 г.

    Кніга, якая літаральна ўскалыхнула беларускую інтэрнэт-супольнасць. Многія сачылі за прыгодамі Андруся ў вёсцы з цікавай назвай Прудок (што yа Палессі) праз Фэйсбук. 1000 асобнікаў сваёй кнігі ён распрадаў за пару дзён.

    Можна назваць Горвата своеасаблівым даўншыфцерам (такое моднае слова ведаю), які прамяняў жыццё ў сталіцы на глухі палескі куток і вёў адтуль прамыя рэпартажы, так званыя выпускі праграмы "радзіва Прудок". Свая аўдыторыя была ў Горвата яшчэ да выхада кнігі — гэта сотні яго прыхільнікаў у Фэйсбуку. Таксама ўрыўкі дзённіка публікаваліся на Нашай ніве. Таму абсалютна заканамерна, что ўсе гэтыя чытачы потым захацелі мець папяровы асобнік кнігі.

    Гэтая кніга — унікальная з'ява для беларускай літаратуры, хоць тут зараз многія могуць пачаць са мной спрачацца, маўляў большасць беларускай літаратуры пра вёску, што ён можа напісаць новага, чаго не сказаў той жа Колас. Толькі трэба размяжоўваць, у якім часе жыў Колас, а ў якім часе жывём мы. Мы жывём у той час, калі адныя спяць у каморы, дзе тэмпература каля +8 градусаў, а іншыя ловяць пакемонаў на тэлефоне. Той час, калі мяжа паміж вясковымі і гарадскімі жыхарамі вельмі заўважная. Але Горват паказвае, што і ў вёсцы жывуць такія ж звычайныя людзі, якія нават часам чытаюць яго Фэйсбук.

    І гэтая кніга не стала б такой папулярнай без таленту аўтара, без яго гумару. Такія кнігі прыемна чытаць. Ад іх у цябе застаюцца толькі цёплыя ўражанні, нібыта ты сам бачыў усіх гэтых людзей, якіх аўтар апісвае ў кнізе, размаўляў з імі. Тут зусім не ствараецца ўражанне нейкага гаротнага і бядотнага стану нашай вёскі.


    Толькі паляшук можа ў слове "мама" зрабіць дзве памылкі і напісаць "сала".

    Гэта дзённік чалавека, які шукаў свой Космас, і знайшоў яго не ў сталіцы, дзе ноччу і зорак не бачна, а менавіта ў вёсцы, дзе ты можаш спаць пад яблыняй, назіраючы за Вялікай Мядзведзіцай. Шчасце, калі ты знаходзіш сваё месца, якое можаш назваць домам. А як кажа Горват:


    Дома — гэта там, дзе ты нармальны.

    22
    1,5K