
Ваша оценкаРецензии
WolfsSeele16 мая 2020 г.Даўншыфтінг па-беларуску альбо Дарога дадому
Цікаўлюся ў бабы Гашы:Читать далее- Тапаром будзе тапарэм?
- Тапаром будзе сякерай.
- Каго любішь?
- Люблю Беларусь.
- То трымайся.
Гэта не кніга, не дзённік, нават не пасты з сацсетак - гэта прызнанне ў каханні, так-так, менавіта ў каханні да Радзімы.
Я нарадзілася і 27 гадоў жыла ў Мінску, вёскі ў маім жыцці амаль не было, толькі так - да якіх далёкіх родных заскачыць на дзень. Да школы я нават не ўяўляла, што існуе такая мова - беларуская. Памятаю, як павінны былі напісаць сачыненне "Чаму я люблю беларускую мову", любіць ці не любіць ужо вырашылі за нас. Зараз жа я жыву ў сярэднім нямецкім горадзе (пасля Мінска амаль правінцыя) на ўскрайку, у 2 хвілінах ад бліжэйшай нямецкай вёскі. Але вы ведаеце, якія яны, гэтыя нямецкія вёскі - па беларускіх мерках гэта катэджы, а не хаты, некалькі крам, аптэк, рэстаранаў і аўтобус некалькі разоў у гадзіну, хоць сям-там можна пабачыць авечак ці кур. Іронія лёсу, што я чытаю гэтую кнігу, з'ехаўшы з Беларусі. А мо гэта той самы момант?
У гэтай кнізе ёсць усё патрэбнае, усе гэтыя простыя, але важныя рэчы. А калі там чагосьці няма, то падумайце, ці патрэбна яно на самай справе? І радасць, і гора, і шчасце ад таго, што адчуваешь сябе дома. Мноства рэчаў, якія зразумеюць толькі беларусы, гэта адна з тых кніг, якую нельга і немагчыма перакласці.
Не ведаю, што яшчэ сказаць і ці патрэбна гэта, бо часта маўчанне кажа больш за словы. Але раю гэтую кнігу кожнаму беларусу, асабліва тым, хто з'ехаў, хто пачувае сябе чужым, каму не хапае родных людзей і мясцін побач.
Гэта дзіўная неэфектыўная схема: хто хоча - не можа, хто не хоча - мусіць.
Ёсць тэорыя, што калі нешта варта зрабіць, то Космас дапамагае распачаць. Космас, я тут, і я ўважліва цябе слухаю.Цікава, як жыве Андрусь зараз?
Флешмоб 4/7
9915
ishin66631 октября 2019 г.Читать далееУ 2016 годзе "Радзіва "Прудок" сталася калі не галоўнай кнігай таго года у беларускай літаратуры, але найбольш абмярrоўваемай дакладна. На лайвлібе канешyе дастаnкова рэцэнзій на яе, але ж і мая, спадзяюся, будзе не лішняй) Кніга Андруся Горвата асвятляе адну з найбольш мэйнстрымавых тэмаў у беларускай літаратуры 20 стагоддзя, асабліва яго другой паловы. А менавіта тэму "сена на асфальце", пра жыцце учорашніх вясковых беларусаў у новым для іх гарадзкім індустрыяльным асяродку. Тут узгадваюцца напрыклад Францішак Багушэвіч з яго "не люблю я места...", ці той жа Міхась Стральцоў з апавяданнем "Сена на асфальце" і і гэтак далей. Толькі у Горвата усе гэта павернута нааадварот, герой (ён жа аутар) з'язджае з Менску у вёску і пападае ў ня то штобы новы, але напаўзнаемы для сябе сусвет. З аднаго боку гэтым сказам апісваецца увесь змест кнігі. Але ж "Радзіва "Прудок" пры сваім не вельмі вялікім памеры і здаеццы простым зместам вельмі шчыльная кніга. Напаўненне яе вельмі разнастайнае. Уся кніга складаецца з невялікіх апавяданняў, кожнае з якіх не падобнае да іншых. Узгадваецца напрыклад, апавяданне "Ягор выйшаў з крамы", якое адначасова нагадала мне творы лацінаамерыканскіх "магічных рэалістаў" і некаторыя з апавяданняў з "Эйсід Хауса" Ірвіна Уэлша. Прачытаў я гэта кнігу вельмі хутка, чаму спрыяе яе стылістычная ды моўная лёгкасць. У цэлым раю прачытаць "Радзіва "Прудок" кожнаму хто хоць як небудзь цікавіцца сучасным беллітам.
9883
illustratum_dominus8 июля 2018 г.Па-свойску ўтульная кніга
Читать далееТакога фармата кнігу я чытаў упершыню. Кніга, як і відаць з назвы, сапраўды з'яўляецца дзённікам і створана з урыўкаў і запісаў за пражыты дзень. Гэта першы пункт, чаму кніга свойская, таму што я і сам пішу дзённік і „Радзіва Прудок” мне вельмі нагадвала мае думкі і мае запісы. Яшчэ кніга свойская, таму што я сам палешук і сам з Ельску, суседняга раёну ад Мазыра, Нароўлі, Петрыкава і Каленкавіч. Гэтыя мясціны пад бокам, а я і не ведаў, што там жыве сучасны пісьменнік, які таксама разважае пра Космас)
Свойская кніга таму, што, калі мне маці тэлефануе, яна пытае як я там гарую, а калі размаўляю з бацькам - ён цікавіцца як я змагаюся))
Па-свойску кніга распавядае і пра мой унутранны канфлікт, калі я жадаю размаўляць па-беларуску, але чамусьці ссуся гэтага і мне сорамна. Гэта неяк дзіка, але нічога не магу, спадзяюся што толькі пакуль, з сабой зрабіць. Пагэтаму перапісваюся па-беларуску, а размаўляю па-руску, пагэтаму таксама атрымліваецца, што нашу ў сябе дзвух чалавек)
Кніга пра ўсё тое, аб чым разважае сучасны беларус, ды і не толькі беларус. Кніга пра жыццё кожнага чалавека. Добрая кніга. Моцная кніга. Па-свойску ўтульная кніга.Дзякуй за павагу і ўсім Космасу, смеласці, шчырасці і роднага кутка з роднымі словамі!)
91,2K
Kansyello24 июля 2017 г.Читать далееМне кажется про эту книгу знают все, кто читает на мове и есть на фб. Наверное я первый человек который не поставил 5 из 5 на livelib. Потому что я пересилила себя: во-первых впервые за 5 лет взяла книгу у кого-то для "почитать". Во-вторых читала бумажную книгу!
Теперь о книге. Хороший пиар решает! И если есть еще люди которые не верят в это - перед вами пример.Не понимаю искренне, почему именно эта книга взяла все награды? Серьезно что ли не хватает вот таких вот как будто бы рассказов из деревни ? Поверьте, такого рода дневников в любой деревне и агрогородке пруд пруди.В общем молодец Горват! Учиться у него можно. Книгу советовать точно никому не буду, потому что нейтрально к ней отношусь.9865
dasha230229 апреля 2023 г.Яна існуе!
Сучасная беларуская літаратура існуе!
вельмі спадабалася іронія гэтага дзённіка і сам зварот да чытыча. Напісан як пасты у соцсетках. Фотаздымкі толькі дадаюць цікавасці.
Чытаць абавязкова!
Як мужык у 30 год вырашый вярнуцца на карянёў. Прыехаў у вёску на Палессі і пачаў рабіць ў дзедавым доме.8704
lapa_lipa30 сентября 2020 г.Дзякуй за цяпло!
Па-свойму. Па-роднаму. Сумленна. Адкрыта. З душой. Кніга выклікае ўсе тыя адчуванні, якія зведваеш ўдалечыні ад вялікага горада, дзе-то далёка ў вёсцы. Ці ў чарговы закінутай сядзібе краіны. Ці проста глыбока ўнутры сябе. Цёпла і ўтульна. Вялікі дзякуй, Андрусь.
81K
birdom14 ноября 2018 г.Яшчэ толькi пачала чытаць, а у'жо столькi асалоды атрымлiваю ад гэтай кнiгi! Упэу'нена, што пяцi зорак для яе будзе мала. Чытаю, пасьмiхаюся, часам сумую, часам смяюся у'голас, што звычайна здараецца са мной вельмi рэдка. Люблю у'се месцы i у'сiх персанажау'у гэтай кнiзе. Здаецца мне, што "Радзiва "Прудок" будзе маёй кнiгай года. А як цёпла i у'тульна ад яе у' гэтыя хмурныя лiстападау'скiя днi...Брава, Горват! Пачынаю фанацець ад сучаснай беларускай лiтаратуры!
81,2K
olekmi3 апреля 2017 г.Читать далееПередать впечатление о книге, которая очень понравилась всегда сложно. Видимо потому, что словами автора говорить не станешь (для этого надо просто цитировать все подряд). Вроде у Андрея Горвата все просто: уехал жить в полесскую деревню. Но люди такие живые!
Интересно, что передача характеров идет через прямую речь, в основном. Читаешь и в ушах звучит родной язык, как будто стоишь рядом и слушаешь!
Вообще поначалу это были посты в фейсбуке, в которых автор описывал свои впечатления от жизни в деревне Прудок (в дедовой хате), о том как он там обустраивался и главное - о тамошних жителях. Я в свое время читала и смеялась, так ярко, узнаваемо было написано. К моей величайшей радости (и многих читателей), Андрей Горват издал книгу. Купила ее в кассе Купаловского театра, где автор когда-то работал дворником. К сожалению книга без автографа. Ну ничего, чудесный писатель часто бывает у купаловцев, надо только не пропустить.
Великолепная книга, очень светлая. Стоит читать, чтобы поднять настроение. Андрусiк Иванавiч это умеет))8689
reader-668928121 марта 2022 г.Читать далееВыбiраючы чарговую кнiгу для чытання, я натыкнулася на «Радзіва "Прудок"» Андруся Горвата i вырашыла расказаць вам трошкi пра яе, хоць i прачытана яна даволi доўно, але з'яўленне яе на маёй палiчцы мае сваю гiсторыю i вось якую))
Андруся я пачала чытаць яшчэ ў фэйсбуку і калі яго гісторыі выйшлі ў адной кнізе я вырашыла, што яна абавязкова павінна быць у маёй "бібліятэцы" і адправілася за ёй у Купалаўскі тэатр, дзе атрымаць яе можна было з рук самаго аўтара. Кнігу я атрымала, але вось за подпіс мне давялося "пазмагацца". Андрусь выявiўся заўзятым прыхільнікам думкі пра тое, што сталіца Палесся - Мазыр, я ж, лічу, што мой любы Пінск - не толькі адзiн з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусi, але менавіта ён - сталіца Палесся) і ў нас выйшла спрэчка, як той казаў не абы якая)), але подпіс я ўсё ж атрымала - які? – глядзiце на фотаздымку))
I трошкi пра саму кнiгу: «Радзіва "Прудок"» - гэта выдатная жывая беларуская мова, мова гутарковая, эмацыйная, простая, але мудрагелістая, цёплая і адкрытая. Усе гэтыя пацешныя «тутака, тамака, бабця, штоліся..." выклiкаюць успамiны пра маё вясковая дзяцiнства, а гэта значыць усмешку i цеплыню)
Андрусь на старонках кнігі смяецца, здзіўляецца, захапляецца, сумуе, баіцца, спадзяецца, злуецца.., што робіць яе вельмі жывой і сапраўднай.
Кніга пэўна пакідае пасля сябе светлае пачуццё, але адкрывае і страшную таямніцу: «сваё» нельга забраць з сабой, да яго можна толькі прыйсці ці вярнуцца.
«Радзіва "Прудок"» - гэта цудоўна!
7976
Natchniaj28 января 2020 г.Атмосферно
Читать далееСложно здраво оценивать земляка. С одной стороны хочется немного и покритиковать, а с другой - ну как же я могу, это же свояк. Да еще и на белорусском написано, красота. Однако пару моментов всё же постараюсь трезво выделить
Написано довольно оригинально - в виде дневника в какой-то соцсети. В наше время соцсети - наше всё, поэтому и читается подобное очень легко
Белорусский просто шикарный. Этот диалект просто нечто. Я сам рос в деревне и у меня прямо перед глазами это всё стояло, прям душевненько так
Начинается всё очень весело, мило и невинно. Но опять же, я рос в деревне и знаю что там за жизнь: питомцы там долго не живут, находятся там в основном дедушки и бабушки, которые доживают своё и также уходят от нас. Поэтому, в каком-то смысле, я знал чем будет заканчиваться книга
Что бы хотелось сказать в итоге: рядовому беларусу определенно не лишним будет познакомиться с жизню «за городом» в таком неформальном и легком формате, а для людей, знакомых с сельской жизнью - просто посидеть, поулыбаться и поностальгировать
Содержит спойлеры7912