Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Радзіва "Прудок". Дзённік

Андрусь Горват

  • Аватар пользователя
    reader-668928121 марта 2022 г.

    Выбiраючы чарговую кнiгу для чытання, я натыкнулася на «Радзіва "Прудок"» Андруся Горвата i вырашыла расказаць вам трошкi пра яе, хоць i прачытана яна даволi доўно, але з'яўленне яе на маёй палiчцы мае сваю гiсторыю i вось якую))

    Андруся я пачала чытаць яшчэ ў фэйсбуку і калі яго гісторыі выйшлі ў адной кнізе я вырашыла, што яна абавязкова павінна быць у маёй "бібліятэцы" і адправілася за ёй у Купалаўскі тэатр, дзе атрымаць яе можна было з рук самаго аўтара. Кнігу я атрымала, але вось за подпіс мне давялося "пазмагацца". Андрусь выявiўся заўзятым прыхільнікам думкі пра тое, што сталіца Палесся - Мазыр, я ж, лічу, што мой любы Пінск - не толькі адзiн з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусi, але менавіта ён - сталіца Палесся) і ў нас выйшла спрэчка, як той казаў не абы якая)), але подпіс я ўсё ж атрымала - які? – глядзiце на  фотаздымку))

    I трошкi пра саму кнiгу: «Радзіва "Прудок"» - гэта выдатная жывая беларуская мова, мова гутарковая, эмацыйная, простая, але мудрагелістая, цёплая і адкрытая. Усе гэтыя пацешныя «тутака, тамака, бабця, штоліся..." выклiкаюць успамiны пра маё вясковая дзяцiнства, а гэта значыць усмешку i цеплыню)

    Андрусь на старонках кнігі смяецца, здзіўляецца, захапляецца, сумуе, баіцца, спадзяецца, злуецца.., што робіць яе вельмі жывой і сапраўднай.

    Кніга пэўна пакідае пасля сябе светлае пачуццё, але адкрывае і страшную таямніцу: «сваё» нельга забраць з сабой, да яго можна толькі прыйсці ці вярнуцца.

    «Радзіва "Прудок"» - гэта цудоўна!

    7
    976