Рецензия на книгу
Радзіва "Прудок". Дзённік
Андрусь Горват
illustratum_dominus8 июля 2018 г.Па-свойску ўтульная кніга
Такога фармата кнігу я чытаў упершыню. Кніга, як і відаць з назвы, сапраўды з'яўляецца дзённікам і створана з урыўкаў і запісаў за пражыты дзень. Гэта першы пункт, чаму кніга свойская, таму што я і сам пішу дзённік і „Радзіва Прудок” мне вельмі нагадвала мае думкі і мае запісы. Яшчэ кніга свойская, таму што я сам палешук і сам з Ельску, суседняга раёну ад Мазыра, Нароўлі, Петрыкава і Каленкавіч. Гэтыя мясціны пад бокам, а я і не ведаў, што там жыве сучасны пісьменнік, які таксама разважае пра Космас)
Свойская кніга таму, што, калі мне маці тэлефануе, яна пытае як я там гарую, а калі размаўляю з бацькам - ён цікавіцца як я змагаюся))
Па-свойску кніга распавядае і пра мой унутранны канфлікт, калі я жадаю размаўляць па-беларуску, але чамусьці ссуся гэтага і мне сорамна. Гэта неяк дзіка, але нічога не магу, спадзяюся што толькі пакуль, з сабой зрабіць. Пагэтаму перапісваюся па-беларуску, а размаўляю па-руску, пагэтаму таксама атрымліваецца, што нашу ў сябе дзвух чалавек)
Кніга пра ўсё тое, аб чым разважае сучасны беларус, ды і не толькі беларус. Кніга пра жыццё кожнага чалавека. Добрая кніга. Моцная кніга. Па-свойску ўтульная кніга.Дзякуй за павагу і ўсім Космасу, смеласці, шчырасці і роднага кутка з роднымі словамі!)
91,2K