Рецензия на книгу
Радзіва "Прудок". Дзённік
Андрусь Горват
ishin66631 октября 2019 г.У 2016 годзе "Радзіва "Прудок" сталася калі не галоўнай кнігай таго года у беларускай літаратуры, але найбольш абмярrоўваемай дакладна. На лайвлібе канешyе дастаnкова рэцэнзій на яе, але ж і мая, спадзяюся, будзе не лішняй) Кніга Андруся Горвата асвятляе адну з найбольш мэйнстрымавых тэмаў у беларускай літаратуры 20 стагоддзя, асабліва яго другой паловы. А менавіта тэму "сена на асфальце", пра жыцце учорашніх вясковых беларусаў у новым для іх гарадзкім індустрыяльным асяродку. Тут узгадваюцца напрыклад Францішак Багушэвіч з яго "не люблю я места...", ці той жа Міхась Стральцоў з апавяданнем "Сена на асфальце" і і гэтак далей. Толькі у Горвата усе гэта павернута нааадварот, герой (ён жа аутар) з'язджае з Менску у вёску і пападае ў ня то штобы новы, але напаўзнаемы для сябе сусвет. З аднаго боку гэтым сказам апісваецца увесь змест кнігі. Але ж "Радзіва "Прудок" пры сваім не вельмі вялікім памеры і здаеццы простым зместам вельмі шчыльная кніга. Напаўненне яе вельмі разнастайнае. Уся кніга складаецца з невялікіх апавяданняў, кожнае з якіх не падобнае да іншых. Узгадваецца напрыклад, апавяданне "Ягор выйшаў з крамы", якое адначасова нагадала мне творы лацінаамерыканскіх "магічных рэалістаў" і некаторыя з апавяданняў з "Эйсід Хауса" Ірвіна Уэлша. Прачытаў я гэта кнігу вельмі хутка, чаму спрыяе яе стылістычная ды моўная лёгкасць. У цэлым раю прачытаць "Радзіва "Прудок" кожнаму хто хоць як небудзь цікавіцца сучасным беллітам.
9883