
Ваша оценкаЦитаты
Andy_by2 мая 2013 г.Читать далее- Я аднаго не разумею, - сказаў Лабановіч, любоўна агледзеўшы краявід. - У нас столькі прыгоства, столькі багацця форм і фарбаў, і край наш вялікі і разнастайны, а мы не бачым, не хочам гэтага бачыць. Аб нашым краі злажыўся погляд як аб краі бедным, заняпалым. І нідзе ты ў падручніках геаграфіі не знойдзеш больш-менш сталага апісання Беларусі. Што такое наша Беларусь? А гэта, бачыш, заходняя акраіна Расеі. Чым яна слаўная? Нічым. Вось балоты ёсць, ды яшчэ на ўвесь свет вядомая хвароба - каўтун. І мы з гэтым легкадумна згаджаемся, мы ўсё гэта прымаем на веру, бо, як ты сказаў праўду, над намі пануе шаблон, шаблон пустых слоў, пустыя выразы, чужыя формы думак і чужы змест іх. Выходзячы з гэтага, мы адварочваемся ад свайго роднага, не шануем яго, мы стыдаемся яго! - слова «стыдаемся» Лабановіч прамовіў з націскам, пры гэтым выраз яго твару змяніўся, а ў вачах загарэўся агеньчык нейкай злосці. У ім абудзіўся цяпер, хутчэй інстынктыўна, чым свядома, пратэст супраць зневажання і прыгнечання правоў народа, і ён, як сын гэтага народа, з якім чуў цесную сувязь, стаў на абарону яго правоў.
- Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я - англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, расеец і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы - беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае тое, што беларус-інтэлігент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоў сваіх. Мы ведаем такое здарэнне з адным нашым знаёмым настаўнікам, да якога прыехала з дому матка. У яго былі госці. Ён пры гасцях не пасмеў пазнаць свае мацеры: «Ідзі ты, кажа, кабетка, на кухню: там цябе накормяць».
534,9K
KotonskiBarret3 мая 2016 г."Что такое смерть? Мгновение - и всему конец. Тогда и думать о смерти не придется и ничего человеку не нужно будет", - рассуждал он.
435,9K
goldfish1919 июля 2022 г.Выпілі.
Тарас Іванавіч адкінуў галаву і, гладзячы рукою тое месца, дзе прайшла наліўка, казаў у захапленні:
— А браткі ж мае, а родненькія!.. Іскры вясёлкавыя! Бальзам, амброзія боская!.. Салавейчыкі ў кішках спяваюць!
315,8K
Andy_by2 мая 2013 г.Читать далее- Мы прывыклі, дружа, - мякка сказаў Турсевіч, - адбаярвацца агульнымі выразамі там, дзе наш розум не можа адолець, пераступіць нейкія парожкі, якія адгароджваюць ад яго тое, чаго мы не ведаем. І ў адных выпадках мы гаворым: «Гэта - нервы». У другіх: «Аб гэтым ужо і закон так кажа, значыцца, тут трэба спыніць свой розум»; або - «Гэта злучэнне акалічнасцей», «Пад такою планетаю радзіўся» і многа іншага глупства. І часта які-небудзь незразумелы факт мы тлумачым яшчэ больш незразумелымі злучэннямі слоў і думаем, што сказалі нешта надта разумнае, а другія згаджаюцца з гэтым і здавальняюцца. А між тым усе гэтыя сляпыя агульныя выразы вельмі шкадлівы, бо яны звязваюць уніклівую думку чалавека, заспакойваюць і закалыхваюць яе, як закалыхваюць крыклівае дзіця, і не даюць ёй ходу там, дзе трэба разгарнуць дзейнасць, каб дашукацца прычыны. І, такім чынам, праз сям'ю, а потым і праз школу, наш розум прывучаецца пасіўна ўспрымаць такія з'явы, якія далёка не даследжаны і не растлумачаны. Дзяцей часта асякаюць старэйшыя ў сям'і, калі яны прыстаюць з запытаннямі, то вельмі наіўнымі, то часамі занадта замыславатымі. А несвядомыя настаўнікі ў школах таксама забіваюць у вучнях усё тое, што не ўкладаецца ў асадкі падручнікаў або выходзіць за межы знаўства саміх педагогаў. А гэта, усё разам узятае, вядзе да таго, што мы падпадаем пад абладу слоў і не маем волі для пратэсту супраць гвалтоўнасці над нашым розумам.
321,8K
goldfish1919 июля 2022 г.— Добрыя карты! — шапнуў Зязюльскі, глянуўшы на званковую дзевятку і на храстовага караля. Ён прыняў самы жывы ўдзел у новай ролі Лабановіча.— Пастаў на дзевятку дзесяць капеек, а на караля — пяць... Стой, я яшчэ прымажу пяць капеек на дзевятку.— Зязюльскі пашукаў па кішэнях і выцягнуў мядзяк.— Стаў смела!
213,6K
goldfish1919 июля 2022 г.— Скупы ты, Базыль, чалавек! — чмыхнуў сядзелец.
— У яго і снегу на Каляды не дастанеш,— з дакорам прамовіў Шырокі.
212,3K
goldfish1919 июля 2022 г.Читать далееТарас Іванавіч кінуў спяваць, заліўшыся багатырскім смехам, а потым сказаў да сына:
— Што ж з цябе будзе, калі ты гадоў дарасцеш? Цяпер ужо бацьку злажыцца не даеш, гад ты печаны! — I, павярнуўшы галаву да жонкі, дадаў: — Вось і жаніся ты цяперашнім векам — у труну гатовы палажыць чалавека.
Жонка акінула позіркам фігуру мужа і не то сярдзіта, не то жартліва прамовіла:
— Ото дзіва: паложыш такога ў труну.
Шырокі зірнуў на гасцей і з дакорам паківаў галавою.
— Вось, як пабачыла маладых хлопцаў, дык хоча, каб я памёр.
211,1K
goldfish1919 июля 2022 г.Такую ўжо натуру меў Тарас Іванавіч. I здавалася дзіўным, каб чалавек яго камплекцыі быў здолен на гэткую рухавасць і стыхійную бурлівасць. У гэтым выпадку маладнякоўскае слова «бурапеністы» падышло б да яго як не трэба лепей.
210,2K
goldfish1919 июля 2022 г.Читать далееШырокі выказваў усе адзнакі нястрымнага руху, парывістай, стыхійнай радасці і бушавання: спатканне з калегамі прывяло яго ў гэты надзвычайны стан душы.
— Пакланіся ім ніжэй, гулугала ты! — накінуўся Шырокі на старшыню.
У той час, калі старшыня вітаўся з настаўнікамі, Шырокі ўхапіў яго за карак і нагнуў галаву.
— Гэта — святыя мучанікі за ідэю народнае асветы, не тое што ты, камінар цёмны: толькі тое і робіш, што за нядоімкі апошнюю цялушку цягнеш са двара, або ты, рыцынная душа: стружа чалавека жывот, а ты з яго рыцынаю пазалеташняе выганяеш.
— Не чапай ты ўжо лепш медыцыны: нічога ты ў ёй не разумееш,— заступіўся фельчар за сваю прафесію.
Зняважліва глянуў Шырокі на фельчара, галавою паківаў.
— Ды хіба ж я проціў медыцыны кажу? Трубка ты гутаперчавая.
29,5K
KotonskiBarret3 мая 2016 г.Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я - англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважываемся празнацца ў тым, што мы - беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару.
223,8K