- Главная
- Якуб Колас
- 📚 Книги
- На ростанях
- Цитаты
- Шырокі выказваў усе адзнакі... «На ростанях»Шырокі выказваў усе адзнакі... «На ростанях»
Шырокі выказваў усе адзнакі... «На ростанях»
goldfish1919 июля 2022Шырокі выказваў усе адзнакі нястрымнага руху, парывістай, стыхійнай радасці і бушавання: спатканне з калегамі прывяло яго ў гэты надзвычайны стан душы.
— Пакланіся ім ніжэй, гулугала ты! — накінуўся Шырокі на старшыню.
У той час, калі старшыня вітаўся з настаўнікамі, Шырокі ўхапіў яго за карак і нагнуў галаву.
— Гэта — святыя мучанікі за ідэю народнае асветы, не тое што ты, камінар цёмны: толькі тое і робіш, што за нядоімкі апошнюю цялушку цягнеш са двара, або ты, рыцынная душа: стружа чалавека жывот, а ты з яго рыцынаю пазалеташняе выганяеш.
— Не чапай ты ўжо лепш медыцыны: нічога ты ў ёй не разумееш,— заступіўся фельчар за сваю прафесію.
Зняважліва глянуў Шырокі на фельчара, галавою паківаў.
— Ды хіба ж я проціў медыцыны кажу? Трубка ты гутаперчавая.
2 понравилось
9,6K