
Ваша оценкаРецензии
losharik23 марта 2023 г.Читать далееЭтот роман во многом биографичен, автор описал в нем реальные события своей юности. Андрей Лобанович, выходец из крестьянской семьи, закончил учительскую семинарию и направлен на работу в сельскую школу. Он специально выбрал один из глухих уголков белорусского Полесья, чтобы вдали от людской суеты нести в народные массы все разумное, доброе, вечное. Он видит свою задачу в том, чтобы не просто дать детям базовые знания, но и пробудить их ум, научить их критически мыслить. Лобанович часто выходит за рамки школьной программы, он читает с детьми русскую классику, разбирает и анализирует эти произведения, знакомит учеников с биографиями выдающихся людей. В конце каждого учебного года ученики нескольких сельских школ собираются вместе для сдачи экзамена школьному инспектору и воспитанники Лобановича раз за разом проявляют себя с самой лучшей стороны.
Каждый раз, приезжая на новое место службы, Лобанович попадает в лапы так называемой сельской интеллигенции. Судя по всему, Якуб Колас имел большой опыт общения с подобными людьми, уж больно колоритные у него получились персонажи. Все они, как под копирку, тратят свой досуг на карты, пьянку, местные сплетни. Появление молодого неженатого учителя вносит определенное разнообразие и интригу в их быт – как это сложатся его отношения с местными красавицами, кого предпочтет он и кто предпочтет его.
Выходец из крестьянской семьи, Лобанович больше тяготеет к простым людям. Он видит, как им тяжело живется, видит многочисленные беззакония в отношении крестьян. Лобанович не только учит думать других, он и сам пытается рассуждать о причинах такой несправедливости. На дворе 1905 год, год Первой русской революции. Идея о борьбе с царским строем все сильнее овладевает молодым учителем. И у него есть единомышленники, такие же сельские учителя, бывшие однокашники по учительской семинарии. Все они понимают, что надо что-то делать, что время кустарей-одиночек давно прошло, нужна долгая планомерная работа большого количества людей, а для этого люди должны быть хорошо организованы, а их деятельность скоординирована.
Путь Лобановича в революцию, наверное, типичен для многих молодых интеллигентов того времени. Он ступил на этот путь по велению души, хорошо понимая, что многое в российском государстве надо менять. Он пока еще стоит лишь в начале этого пути, делает первые не очень уверенные шаги, но самое главное – он не боится идти, он готов к трудностям и испытаниям.
Книга ни в коем случае не революционная, он рассказывает о жизни и быте белорусских крестьян и сельской интеллигенции. В ней много великолепных описаний природы, много украинских и белорусских стихов. На самом деле, это не одна книга, а трилогия, большая часть которой повествует о работе сельского учителя и только во второй половине третьей книги автор знакомит читателя с фактами своей революционной биографии, отправив главного героя по тому же нелегкому пути.
151,1K
Ales_Moyski7 декабря 2014 г.Яму па душы быў і гэты куток Палесся... і гэты народ з яго асаблівай моваю і звычаямі, так не падобнымі да мовы і звычаяў тых беларусаў, з гушчы якіх выйшаў Лабановіч, з гушчы інтэлегенцыіЧитать далееШто б ні казалі пра твор Якуба Коласа, але прыемна адчуваць, што ёсць у беларускай літаратуры сапраўдны вобраз настаўніка. Некалькі слоў скажу толькі пра першую аповесць з трылогіі - "У палескай глушы", у якой ёсць "філосафы на балоце", пра якіх пісаў і Іван Мележ у сваёй хроніцы. Ён любіў задаваць пытанні такім філосафам, бо ў іх адказах захоўвалася сапраўды народная мудрасць. Шкада, што нам з такімі людзьмі не паразмаўляць, і фальклорная практыка ў студэнтаў-філолагаў цяпер невыяздная, і вёсак, напэўна, такіх аўтэнтычных не засталося, бо да іх дацягнулася сваёй кагцістай лапай цывілізацыя.
Каб вы запыталіся ў дрэва, чаму яно расце, дык хіба ж яно вам адказала?.. Жыве чалавек і жыве, пакуль Бог яму прызначае. А прыйдзе час яму памерці - памрэ.Цытата гэтая з'яўляецца цікавай у самім вобразе дрэва, бо Андрэй Лабановіч, што распытвае бабку-старожку (а гэта яе словы), сцвярджае, што сэнс жыцця ў пазнанні прыроды, але жыцця вельмі мала, каб яе пазнаць. Тут жа і вобраз касмічнай бясконцасці, пра якую разважае настаўнік, чытаючы кнігу "Зорныя светы і іх насельнікі", а чалавек у ёй усяго толькі "маленькая пылінка". Узгадваюцца шаўчукоўскія радкі:
Небо звёздное, метель августа...
Я так мал, а вокруг всё огромное,
И плевать, что ни ружья да ни знамениПобач з тэмай жыцця заўжды ўзнікае і тэма смерці, якая прыкрая Лабановічу. У спалучэнні з вобразам дарогі яна нараджае ў настаўніка думку, што калі хворы чалавек пачынае думаць аб вялікай дарозе, то гэта ёсць прымета таго, што гэты чалавек не ачуняе. Тэма дарогі, шляху, ростані, чыгункі, якая з'яўляецца вобразам непарыўнай сувязі з людзьмі, часта ўзнікае ў творы (адсюль і назва).
У гэтым абуджэнні крытычнае думкі Лабановіч бачыў пачаткі таго вялікага сацыяльнага руху, які павінен пралажыць пратораную дарогу да новых форм жыцця. Бо калі чалавек пачне разважаць, дашуквацца прычын таго стану, у якім ён знаходзіцца, ён напэўна не пагодзіцца са сваёю доляй і будзе старацца адваяваць сабе лепшае месца на свеце. і калі ў чалавека раскрыюцца вочы, ён сам сабе выбера дарогу і сам за сябе будзе несці адказ
Лабановіча здзіўляе патрыярхальны ўклад у вёсцы, дзе не адпраўляюць дзяўчынак у школу, быццам ім і непатрэбна навука. У вышэйпрыведзенай цытаце адзначаны, можна сказаць, мэты і задачы настаўніцтва, а ў творы разважае ён і аб тых праблемах, з якімі сустракаецца малады настаўнік, крытыкуе методыкі, якія не падыходзяць у канкрэтнай сітуацыі, кажа пра праблему, як наблізіць мову дзяцей да кніжнае мовы. У творы намаляваны і вобраз дрэннага настаўніка Саханюка, які можа з памочнікам пісара Дубейкам, таксама "інтэлегентам", і "гэта" ўжыць, і "пулечку" згуляць.
Я не казаў пра любоўную лінію з Ядвісяй і вясковае жыццё, бо ў першую чаргу гэта Вялікая кніга пра філасофію беларусаў. У мяне заўсёды ўзнікала думка, а якую кнігу прапанаваць прачытаць замежніку з беларускай літаратуры, якая ўбірае ў сабе наш светапогляд, нашы каштоўнасныя арыенціры. Так, за мяжой ведаюць В.Быкава з яго псіхалагізмам і экзістэнцыялізмам, У.Караткевіча з яго гістарызмам і дэтэктывамі, але менавіта кніга "У палескай глушы" ("На ростанях") можа сімвалізаваць беларускую літаратуру.
Мы б абышлі шмат школ, бліжэй пазнаёміліся з настаўніцтвам, абудзілі цікавасць да свайго краю. А самае важнае - мы раскатурхалі б соннае балота нашага настаўніцтва, бо жыць так, як жывём мы, адарваныя адзін ад аднаго, жыць без жывой ідэі, ведаць адну толькі цесную школу і траціць час на карты і папойкі, што звычайна робіць наш брат, так жыць нельга, бо для гэтага трэба наўперад задушыць у сабе голас сумлення, голас доўгу перад народам
P.S. Выпускнікі сталічных педагагічных навучальных устаноў, прачытайце твор Якуба Коласа і не бойцеся ехаць па размеркаванні ў вёску, або вазьміце з сабой томік класіка і перадайце яго калі не замежніку, то вясковаму школьніку ў рукі замест планшэта.125,9K
AnyaHmelnitskaya27 мая 2024 г.Лабановіч і не толькі
Читать далееТрылогія аднаго з найвыдатнейшых беларускіх пісьменнікаў даўно ўжо зачапіла маё вока. Упершыню я сустрэлася з ёю, а дакладней з яе першай часткай «У палескай глушы», зразумела, у школе, калі мы праходзілі яе па праграме на беларускай літаратуры. Дарэчы гэта вельмі «цікава» і «разумна» прайсці толькі адну трэць усяго твора і складаць аб ім нейкія вывады. Памятаю, што першая частка мяне вельмі захапіла. Усё, што я так люблю ў літаратуры: старасвецкі каларыт, апісанне жыцця ў вёсцы тых часоў, гаспадарка і людзі. Сапраўды, я заўважыла за сабою, што мяне вельмі цікавяць творы, у якіх апісваецца жыццё савецкага чалавека, ёсць у іх нейкая чароўнасць. Вось так і атрымалася з кнігаю «У палескай глушы», хоць у мяне і было шмат пытанняў да галоўных герояў.
Я нават не ведаю, з чаго пачаць сваё апавяданне, бо столькі ўражанняў і заблытаных думак засталося у мяне пасля гэтай кнігі. На жаль, не ўсе гэтыя ўражанні носяць прыемны характар. Але пачну, можа, з пабудовы твору. Яна зачапіла мяне тым, што я не бачыла прывычнай схемы, па якой працуюць звычайныя творы: завязка, кульмінацыя, развязка. Твор пабудаваны быў так, што паслядоўна апісваў падзеі, якія здараліся ў жыцці аднаго чалавека. Так, гэты чалавек жыве ў рэвалюцыйныя часы і змагаецца за сваю праўду, але гэтая акалічнасць не робіць яго жыццё у вачах чытача меней паслядоўным. Каб данесці сваю думку лепей, я прывяду прыклад. Я магу ўявіць сабе свой улюбёны твор у выглядзе матэматычнага графіка, дзе асноўная лінія, якая азначае падзеі і змены ў думках галоўнага героя, ідзе спачатку ўгару, а потым уніз і так можа быць некалькі разоў. У творы жа Якуба Коласа няма ніякіх узлётаў і падзенняў. Дакладней, можа і ёсць, але аўтар не акцэптуе на гэтым увагі і далей апісвае наступны дзень з жыцця свайго героя. Так, Андрэй (галоўны герой) робіць нейкія вывады і думае свае думкі, разважае аб жыцці, але гэта апісваецца так, нібыта ён проста гуляе і не робіцца нічога новага ў яго душы. Не магу сказаць, каб гэта пайшло твору на карысць, бо такая схема пабудовы добра працуе, калі гэты твор маленькі. Напрыклад, гэта зусім не перашкаджала першай частцы трылогіі (хоць магло здарыцца так, што у першай частцы ўвогуле болей дынамікі). Апошнія сто старонак усёй трылогіі мне даваліся вельмі цяжка і думала я толькі аб тым, каб хутчэй ўжо скончыць.пабудова трылогіі «На ростанях» пабудова іншых твораў
Цяпер пяройдзем да галоўнага героя. Разважаць я буду толькі пра Лабановіча, бо апроч яго твор, на маю думку, не мае пастаянных герояў. Яны заўсёды змяняюць адзін аднаго і ні да каго не паспяваеш прызвычаіцца. Спачатку Лабановіч мне здаваўся звычайным чалавекам. Толькі думкі яго былі заўсёды заблытаныя, ён пераходзіў з адной крайнасці ў другую, пераскокваў з тэмы на тэму, і гэта таксама трохі стамляла. А бывала і так, што адну і тую думку ён мог пракруціць у галаве некалькі разоў і кожны раз рабіў розныя вывады. Але самае цікавае тое, што ўсе гэтыя разважанні, якіх было асабліва шмат у пачатку кнігі, не прывялі ні да якай справы. Не думаў ён пасля першай кнігі ні пра смерць, ні пра жыццё, ні пра дзяўчын. Быццам бы ўсе старыя думкі зніклі. Я буду разглядаць Андрэя Лабановіча у некалькіх сферах яго жыцця: Лабановіч і каханне, Лабановіч і сяброўства, Лабановіч і палітыка, бо ва ўсім герой паспеў мяне зацікавіць, а часам нават і расчараваць.
Пачнем з кахання. У першай кнізе трылогіі вельмі многа ўвагі аўтар і сам герой зварачаюць на адносіны другога да дзяўчын. Гаворыцца, што Лабановіч іх бязмерна паважае, але часам баіцца падысці і пазнаёміцца, напрыклад. Ніколі ён нават у думках не абражаў дзяўчыну, а яе краса была для яго нечым святым. У сяле, дзе знаходзілася першая Андрэева школа, ён пазнаў трох дзяўчат і доўга думаў і выбіраў паміж імі. Уся гэта справа вельмі мяне весяліла, бо Андрэй быў падобны да дзіцяці ў моманты, калі думаў пра сябе: «не буду зварачаць на яе ўвагі, няхай падумае, што я не цікаўлюся ёю». Ён вельмі доўга не мог паняць, да якой з трох дзяўчын цягне яго найболей. Урэшце Андрэева вока пала на Ядвісю, якой, на хвіліначку, не было тады нават шаснаццаці год. Для мяне яна здавалася дзяўчынаю дзіўнаю, як і ўвогуле іх адносіны паміж сабой. У першы момант яна яго цалуе, у другі крычыць, што кінецца пад машыну, калі ён паспрабуе зрабіць тое самае. То яна кідае яму ў вокны кветкі, то гаворыць, што з іншай дзяўчынай яму будзе лепей. І гэтак далей, і гэтак далей. Такія паводзіны для мяне былі незразумелыя, а часам нават непрыемныя, а яшчэ больш дзіўным мне здаецца тое, што Лабановіча Ядвіся ўсё больш і больш захапляла гэтым. Але гэтае маладое каханне скончылася трагічна.
Наступнай дзяўчынай, якая прыцягнула маладога настаўніка, стала яго маладая вучнёўка Лідачка. Ёй, як я зразумела, таксама не было шаснаццаці. З гэтай вучнёўкаю ў Лабановіча здарыўся не вельмі прыемны выпадак, пасля якога ён страціў значную частку маёй павагі да яго як да чалавека. Андрэй пачаў зварачаць на Ліду ўвагу яшчэ, калі яны афіцыйна былі настаўнікам і вучнем, а дзяўчына рыхтавалася да экзаменаў, якія потым здала з вялікім поспехам. Настаўнік, можна сказаць, што навязаўся ёй у рэпетытары падчас летніх вакацый. Ён нават не браў за гэтыя заняткі грошай, а Ліда дазналася аб тым, што яны будуць сустракацца некалькі разоў на тыдзень і займацца, зусім не першая (пацікавіцца, а ці патрэбна гэта было ёй — гэта для слабых духам). Тут трэба яшчэ дадаць, што і сама Лідачка пачала зварачаць на настаўніка ўвагу як на кавалера. Яна была тады яшчэ, можна сказаць, маленькая, таму такія пачуцці для дзяўчынкі — гэта натуральна. Дык вось, аднойчы, падчас такой самадзельнай лекцыі, Ліда пачала вітаць у аблоках і думаць аб сваім настаўніку, а не аб лекцыі, якую ён выкладаў. Лабановіч заўважыў гэта, а на пытанне, што здарылася, дзяўчынка засаромелася і ўцякла ў свой пакойчык. Лабановіч падумаў, што Лідачка дрэнна сябе адчувае, спытаў у яе пра гэта, а калі адказу не было, дык падышоў да ложка, на якім яна ляжала і пачаў яе цалаваць! Спярша ў шчаку, а потым і ў губы! Мне было прыкра гэта чытаць хаця б таму, што перад табой малая дзяўчынка, якая яшчэ не разбіраецца ў сваіх пачуццях, і дарослы настаўнік, які павінен быў у такой сітуацыі не карыстацца замяшаннем малой, а растлумачыць ёй, што гэта як мінімум няправільна. А самым брыдкім у гэтай гісторыі для мяне было тое, што Лабановіч яшчэ і зрабіў Ліду вінаватай ва ўсім. «Слухай, Ліда, хочаш вучыцца, дык вучыся, а свае капрызы трэба схаваць. А калі не хочаш вучыцца, дык так і скажы: я больш сюды хадзіць не буду». Вось ён, учынак дарослага чалавека. Малайчына! Зразумела, тады былі іншыя часы і можа нікога б не засмуціла, што Лідачка — яшчэ малое дзіця. Але не трэба было ўвогуле рабіць тое, што для яе магло быць непрыемным. Лабановіч паклапаціўся ў той момант толькі аб сабе. Заўважыў, канечне, што рабіць так больш не трэба, але і далей працягнуў думаць аб Лідачцы як аб «слаўнай дзяўчыне». Гэтая сітуацыя зрабіла на мяне вельмі моцнае і вельмі непрыемнае ўражанне (можа яшчэ і таму, што я ўявіла сябе на месцы Лідачкі), і з гэтага моманту я перастала мець асалоду з чытання. Шкада, што аўтар, відаць, і сам не ўбачыў у гэтым нічога благога і ніякай кары за свой учынак Лабановіч не пацярпеў (не лічачы той выпадак, калі Лідачка, ужо пасталеўшы, прыйшла наведаць яго ў астрозе і паведаміць аб тым, што яна выходзіць замуж).
Самая цікавае тое, што аўтар закрануў гэтую тэму два разы і ўсё. Больш ён не хацеў развіваць яе, хаця ў кнізе «У палескай глушы» было столькі разважанняў аб дзяўчынках і аб каханні, што здавалася нібы гэта будзе адна з асноўных тэм твора. Будзе нейкая часовая туга аб дзяўчынах, якіх ён страціў, але яна будзе не вельмі глыбока паказана і хутка знікне.
Цяпер настаў час для тэмы «Лабановіч і сяброўства». Сам герой вельмі кампанейскі чалавек і ўмее не толькі паненак забаўляць, але і заводзіць крэпкія, на ўсё жыццё знаёмствы. Першы я найлепшы сябар, з якім нас знаёміць аўтар, быў спачатку яго настаўнікам (розніца ў іх чатыры гады). Але іх шляхі разышліся з-за розных палітычных поглядаў і ўвогуле рознага разумення жыцця. І вось здавалася б, што я буду адчуваць, калі мой сябар, якога я ведаю ўжо некалькі гадоў з самага дзяцінства і які разумее мяне з паўслова, нечакана стане на процілеглую старану? Вядома, я адчую тугу, смутак, адзіноцтва і жаль аб тым, што разышліся нашы шляхі з тым, каго я лічыла адной з самых блізкіх для сябе асоб. Можа, я буду яшчэ адчуваць крыху крыўду за тое, што мой сябар не разумее мяне. Хутчэй за ўсё, гэты выпадак прымусіць мяне задумацца, а ці правільны шлях выбрала я? А ці сапраўды гэтая дарога вядзе к шчасцю? У Андрэя я пабачыла толькі малую частку ўсяго, што я пералічыла. Можа аўтар проста не палічыў патрэбным апісаць, як Лабановіч адчуваў сябе ў той момант, але гэтае здарэнне павінна было пакінуць хоць нейкі след смутку ў яго душы, хоць нешта там змяніць. Андрэй тады проста прамовіў: «Ок» — і пайшоў сабе далей. Больш яго сябар ніяк не з'явіцца ў думках Лабановіча ці ў яго ўспамінах. Можа не такім ужо крэпкім і сапраўдным было гэта сяброўства, калі сябры так лёгка развіталіся адзін з адным.
Далей нас знаёмяць з Янкам, які сябраваў з галоўным героем яшчэ з часоў навучання ў семінарыі. Іх зноў аб'яднала агульная справа і агульнае гора (іх звольнілі з-за настаўніцкага з'езда). Увесь перыяд, пакуль Лабановіч шукаў новае месца ў жыцці, Янка быў побач з ім і шукаў разам. Яны часта наведваліся адзін да аднаго, жартавалі, гулялі разам і некаторы час нават жылі ў Андрэевай хаце. Сам аўтар як бы гаворыць нам, што перад намі сапраўдныя сябры, нават браты, якія гатовы ратаваць адзін аднаго ў цяжкай сітуацыі. Але вось, надышоў час, калі Лабановіча адправілі пад суд і з таго моманту Янка знік з яго і нашых вачэй. Ні слова пасля не было аб Янку, ён нават не пісаў лістоў да Андрэя, калі той тры гады сядзеў у астрозе. Ужо калі надышоў час развітацца з астрогам, Андрэй падумаў, што хоча знайсці Янку і паглядзець, які ён цяпер чалавек, запытаць, чаму ад яго не было ніводнай весткі за ўвесь гэты доўгі час. Але кніга канчаецца раней, чым Лабановіч ажыццяўляе свой намер. І вось цяпер у мяне пытанне: нашто ўвогуле быў тады гэты Янка? Каб герой не чуў сябе пакінутым пакутнікам? Каб ён меў аднадумца побач? А нашто тады было «забіваць» Янку ў канцы кнігі і нават не паясняць, што з ім здарылася. І самае цікавае тое, што Андрэй аб сваім сябры падумаў толькі два разы за той перыяд, калі Янка знік з яго вачэй. Не вельмі ўразіла Лабановіча тое, што сябар проста перастаў да яго пісаць і цікавіцца яго жыццём. Быццам гэта зусім не зрабіла ніякай змены ў яго душы. Таму што кожнаму з нас абыякава, калі блізкі наш сябар знікае з нашага жыцця зусім нечакана. Такім чынам выявілася, што Янка Тукала быў непатрэбны ў кнізе персанаж і ўвогуле вельмі дзіўна ў трылогіі апісаны адносіны Лабановіча да сваіх сяброў (я маю на ўвазе толькі тыя моманты, калі яго сябры знікаюць з кнігі). Лабановіч таксама набыў сабе сяброў, пакуль быў у зняволенні, але пра іх далейшы лёс як сяброў ніхто нам не раскажа.
І апошняя тэма, якую я хацела б закрануць гэта адносіны Лабановіча да палітыкі. У першай частцы трылогіі Андрэй не вельмі цікавіцца грамадскаю дзейнасцю свайго краю, але потым гэтая тэма ўсё больш і больш яго зацягвае. У другой сваёй школе Лабановіч пачынае збіраць вакол сябе сялян, якім не падабаецца царскае самаўладства, праводзіць «заняткі для дарослых», размаўляе з імі і г.д. Але адзін факт мяне здзівіў: я толькі бліжэй к сярэдзіне дазналася, што Лабановіча хвалюе менавіта яго краіна, што ён не толькі рэвалюцыянер, але і патрыёт. Гэта адзіная маленечкая заўвага, якую я знайшла па гэтай тэме, у астатнім пытанняў тут не маю. Аўтар таксама кранае некаторыя сацыяльныя праблемы. Напрыклад, неадукаванасць сялянства, але гэтыя праблема ніяк не адбіваюцца на жыцці галоўнага героя, хаця гэта магло б зрабіць твор цікавейшым і дадаць яму крыху маральных праблем, якіх у творы быццам бы зусім няма. І гэта таксама дзіўна, бо наўрад ці хто-небудзь застаўся бы абыякавым да таго факта, што яго асуджаюць на тры гады зняволення ў астрозе. А вось Лабановіча, здаецца, гэта амаль не закранула.
Што магу ўвогуле сказаць наконт гэтага твора? Сапраўды спадабалася мне толькі першая кніга, але чым далей у лес тым болей дроў і чым больш я чытала, тым менш мне падабалася тое, што чытаю. Можа лепей бы я спынілася на першай кнізе. Твору быццам бы не хапае пачуццяў і дынамікі, бо ў ім паслядоўна апісаны падзеі, а вось што чуе герой у тых ці іншых цяжкіх абставінах, аўтар апускае. Але мае твор і плюсы. Зразумела, гэта апісанні прыроды: лясы, палі і рэкі. Гэта перадаецца цудоўна і, калі я чытала твор, перад вачамі адразу паўставалі знаёмыя і любыя сэрцу краявіды! Прычым герой зварачае ўвагу на тое, што часам прырода можа і адварочваць сваім убоствам і тужлівасцю, як у тым жа Цельшыне, напрыклад, але яна ўсё ж такі надзвычайная. Але нават цудоўныя апісанні прыроды не ўратоўваюць трылогію ў маіх вачах. Прачытаць я параіла б толькі першую кнігу.Содержит спойлеры7641
Edith17 декабря 2014 г.Читать далееПервое знакомство с романом "На ростанях" произошло еще в школе и в общем особого удовольствия не принесло. Это книга заняла последнее место в списке того, что мне понравилось. Поэтому мне было любопытно, как роман будет восприниматься спустя годы, ведь, возможно, дело было как раз в возрасте. К сожалению, оценка практически не изменилась. Кажется, и проблемы поднимаются важные в любую эпоху и в любом возрасте - поиск себя и своего места в мире, справедливость, ответственность, любовь... И описана белорусская деревня начала ХХ века, обычаи и традиции которой в общем близки и понятны. И написано вроде бы интересно. Но не цепляет, не нравится.
О повторном чтении не жалею. Просто не моя книга.53,7K
Fallcom7 июня 2023 г.Читать далееВ целом книга довольно интересная, но ГГ слишком уж какой-то инфантильный. Бегать под окнами девушки, старательно делая вид, что она тебе безразлична, -- ну блин, взрослый же дядька. Ахи-вздохи под окнами, пойду-не пойду-что она подумает? -- туда же. Хотя кто их там знает, тех молодых учителей после церковной семинарии.
Несколько неприятно читать, как все эти старпёры, жрущие водку, только и делают, что бегают в гости к дочке того чиновника, другого чиновника, причем некоторым из них 16 лет и даже моложе. Ну, такое вот времяпрепровождение. Ждут, когда исполнится 18 и можно будет торжественно припереться с женитьбой? Этакий чатик знакомств вживую.
Но если глянуть на описание книги, так тут действительно интересно читать про т.н. становление интеллигенции. Быт учителей, которых рассылают в какие-то глухие школы учить местных детей, описание самих школ, отношения с местным населением -- это вот действительно оказалось интересно. Интересно было узнать, что после учебного года специальный экзаменатор приезжает, чтобы оценивать уровень знаний учеников и работу самого учителя. Создалось впечатление, что тогда процесс обучения был серьезнее во всех аспектах, неглядя на то, что это всего лишь сельская школа где-то в убогой глуши.
Ну и в очередной раз поражаюсь, насколько неудачный выбор этой книги для школьной программы. Представляю, насколько тухло это читать в средних или даже старших классах. Все эти попы и дьяконы, чиновники, писари, прочие мутные персонажи с их водкой-картами, вечно ждущие женихов дамочки, думающие о судьбах простонародья учителя -- ну это же просто идеальный набор, чтобы навсегда отбить у детей желание читать книги в целом и белорусскую литературу в частности. Впрочем, пока в министерствах сидят такие же старпёры, как большинство персонажей этой книги, ничего другого и не предвидится.
4834
goldfish197 ноября 2022 г.Классика же
Читать далееВ школе прошла мимо, а теперь вот решила наверстать. Очень приятно было окунуться в белорусский язык. Он мне очень нравится. Я действительно считаю его "мiлагучным", хоть и не пользуюсь им в быту.
Первое, что конечно же бросается в глаза, это огромное количество всяческих пословиц, песен, шуток и прибауток. Белорусский фольклор широко представлен в книге.
праўда не скварка, з кашаю не з'ясіОтец наш благочинный
Пропил тулуп овчинный
И ножик перочинный —
Омерзительно!
хто ўкраў парася, у таго ў вушах пішчыць
Жабрак жабраку відзён па кійку.Описания природы такие, что любо-дорого читать. И в красках всё представишь, и пропускать не хочется. Очень красочно и атмосферно.
Любопытно было и про быт, и про уклад того времени почитать. Книжки по истории — это одно, а вот такие повести со взглядом изнутри — это совсем другое.
А второе, это конечно же осознание, что годы идут, декорации меняются, люди рождаются новые, а общие глобальные проблемы остаются.
Насчёт рекомендаций я поостерегусь, всё-таки каждый человек самостоятельно решает, насколько ему нужна классика. Но моё личное мнение, что классическая литература должна присутствовать. Если не для того, чтобы "почувствовать себя интеллектуалом и интеллигентом", то хотя бы для того, чтобы определить своё отношение самостоятельно, а не через призму общественного мнения и школьных наставлений.
41,7K
AlehandroHlopes4 апреля 2021 г."Какой же ты после этого интеллигент?"
Читать далееЭта автобиографичная книга в большинстве своём о них, но ещё о Белоруссии, её народе, его нравах, традициях, культуре.
В главной роли -- молодой, бедный, сельский учитель, выходец из крестьян, дававший деревенским детям начальное образование по направлению Министерства Народного Просвещения.
В эпизодах этого повествования сельские мужики, помещики, писари, чиновники, а также коллеги сельского учителя, втянувшие его в "крамолу".
Само повествование разделено на три книги, по трём школам, в которых предстояло работать автору. Из первой школы он ушёл сам, со второй его уволили за претензию к помещику, из третьей тоже уволили, но за участие в оппозиционно настроенном учительском сообществе. То есть, боролись они в основном за улучшение положения учителей.
Азартные игры, пьянство, разврат, коррупция, воровство, нищета, лицемерие -- это то, с чем столкнулся молодой семинарист в провинции Белоруссии, и с чем он пытался бороться, пытаясь не стать таким как они. По своему статусу белорусский сельский учитель тогда был чуть выше простого крестьянина, но ниже писаря, а тем более какого-нибудь старосты, который уже считался приличным человеком и жил богато. Это к причинам "крамолы" и убеждённости автора в своих революционных взглядах.
Разбавляют немного серые будни учителя описания природы, жизни селян, дружеских отношений с однокурсниками, романтических отношений с неприлично молодыми паненками, селянками (ай-яй-яй, не святой). Украшают немного это грустное в целом повествование поговорки и песни из народного фольклора. Много психологизма в характерах, практически кинематографичных описаний, поэтому трёхкнижие большое довольно получилось для такого скудного и скучноватого сюжета. Много чего автор приукрашивает, кое-что недоговаривает, присутствует политическая ангажированность (цензурировано коммунистами, конечно).
Не самое это лучшее произведение Якуба Коласа. Рекомендовал бы всем желающим влиться в политическую борьбу своей страны и интересующимся жизнью дореволюционной Белоруссии.43,6K
AlevtinaListopadova27 сентября 2019 г.История учителя
Очень интересная книга. Её хочется читать очень много раз. Мне нравятся истории о учителях, они интересные и мотивирующие. Читая эту книгу проникаешься в неё и кажется что это всё происходит с тобой, переживаешь вместе с героем и радуешься. Очень люблю Якуба Коласа.
25,1K
dasha230221 августа 2024 г.самы пачатак
Гэта аўтабіяграфічны раман пісьменніка.
пачатак рэвалюцыйнай думкі. Кожная ўлада робіць аднг і тое) толькі некаторые робяць гэта вельмі жорстка і ўсеагульна.1289