— Вельмі цікавыя кнігі! —... «На ростанях»

  • Аватар пользователя
    goldfish19
    6 июля 2022

    — Вельмі цікавыя кнігі! — сказала Габрынька.— Мы іх чыталі цэлымі вечарамі.

    — Ці гэта ўсё была праўда, што там напісана? — спытала Ядвіся.

    — Кожнае, самае праўдзівае апавяданне, разумеецца, не ёсць фатаграфія, але ў яго аснове ляжыць праўда. I кожная звычайная з'ява жыцця, калі ахінуць яе ў прыгожую форму і асвятліць больш-менш яскрава тым ці іншым светапоглядам і пры гэтым яшчэ вызначыць тыя, часта непрыметныя пружыны выяўлення нашай душы, што звычайна не ўлоўліваюцца нашым вокам,— можа быць тэмаю для вельмі цікавага апавядання. Хоць бы ўзяць для прыкладу вас. Можна б было,— каб знайшоўся такі, разумеецца, мастак,— цікава напісаць, як у глухім Палессі гадаваліся і раслі дзве красуні сястры. Гэтыя дзяўчаткі хочуць вырвацца на шырокі прастор жыцця, бо іх забівае і губіць гнілое паветра палескіх балот і гразь розных падонкаў культуры. Вось вам аснова апавядання, драмы і чаго хочаце. А ўжо справа самога пісьменніка дадаць тыя ці іншыя завязкі, узяць той ці другі тон, гледзячы па яго здольнасці... Для яго тут расчыняюцца шырокія магчымасці.

    — Хоць бы ўжо вы не смяяліся з нас, пане Лабановіч,— засмучана адказала панна Ядвіся.

    Лабановіч звярнуў увагу, што ён закрануў нейкія балючыя струны ў Ядвісі.

    — А вы ўзялі б дый напісалі б аповесць аб дзвюх сёстрах,— сказала хітра Габрыня.— Напісалі б, што ў іх быў стары сабака Негрусь, у якога заўсёды цяклі з рота сліні...

    Габрыня не магла гаварыць далей з-за смеху. Гэты смех перайшоў і на Ядвісю, і Лабановіча, бо Негрусь лічыў сваёй патрэбай заўсёды пабрахаць на яго і наогул быў смешнаю псінаю.

    — А я вам чагось не сказала,— гаварыла Ядвіся на развітанне настаўніку.

    — Ну, скажыце!

    — Не, скажу другім разам.

    like1 понравилось
    3,2K