Вечар быў цёмны і ціхі.... «На ростанях»
goldfish196 июля 2022Вечар быў цёмны і ціхі. Побач чыгункі стаяў высокі стары лес, таемны, пануры і важны. На станцыі шумеў паравоз, ціха і роўна, нібы баючыся парушыць спакой лесу. Абложанае бялявымі хмарамі неба, здавалася, ніжэй навісла над зямлёй, і пухаўныя сняжынкі спакойна падалі на гэты высокі лес і дарогу. Было штось незвычайна прыемнае ў руху белых і чысцюткіх пушынак, і так далікатна лажыліся яны на зямлю, на шапку настаўніка. Чулае вуха, здавалася, само прыслухоўвалася да іх ціхусенечкага шолаху, як бы хацела ўцяміць мілую гутарку.
1 понравилось
2,9K