Это новая версия страницы книги. Часть функций ещё в работе — мы добавляем их постепенно.
К старой версии страницы- Главная
- Іван Чыгрынаў
- 📚 Книги
- Плач перапёлкіПлач перапёлкі

Ваша оценкаЖанры
Содержание
Плач перапёлкі, роман
Рейтинг LiveLib
- 517%
- 442%
- 333%
- 20%
- 18%
Ваша оценкаРецензии
Dzmuchaviec23 июня 2016Калі ў кнізе Івана Чыгрынава вісіць стрэльба, то... яна проста вісіць.
Читать далееДа сённяшняга з творчасцю Івана Чыгрынава пазнаёміцца неяк не давялося, таму было вырашана неўзабаве выправіць сітуацыю. Была здзіўлена, што ў спадчыну, акрамя апавяданняў і п'ес, пісьменнік пакінуў цэлую пенталогію. Ого! З першай кнігі пенталогіі я і пачала. "Плач перапёлкі" - раман, датаваны 1970-м годам. Дзеянне адбываецца ў вёсцы Верамейкі (часам перамяшчаецца ў суседнія вёскі) ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны. Захопнік набліжаецца, народ хвалюецца і думае, што рабіць з ураджаем і калгаснай маёмасцю. Да таго ж выйшла дырэктыва Сталіна наконт гэтай самай маёмасці: або схаваць, або знішчыць - абы ворагу нічога не дасталося. Дачытаўшы прыкладна да гэтага моманту, я зразумела, што мала што зразумела, ужо стамілася і хачу здаць кнігу ў бібліятэку. Чаму?
- Вельмі расцягнуты сюжэт. Доўгія апісанні дзеянняў, вобразаў, часам нават недарэчныя, пры дапамозе кароценькіх, простых сказаў. Раздражняе.
- Дастаткова шмат рэплік, якія не нясуць ніякай інфармацыі, а толькі займаюць месца ў кнізе (можа, так было задумана?). Бывае, пасля размовы герояў, дыялог пераказваецца-тлумачыцца чытачу. Хм, дзякуй!
- Рэплікі занадта часта суправаджаюцца фразамі "ён сказаў", "а ён адказаў", "тады ён сказаў, а потым дадаў". Дзіўнаваценька.
- Мова аўтара даволі складаная. Складваецца ўражанне, што імкнуўся, каб было "па-вясковаму", але перастараўся. Некаторых слоў няма ні ў якіх слоўніках, у тым ліку дыялагічных.
- Вялікая колькасць персанажаў, у прыватнасці эпізадычных, якія нічога не вырашаюць, таму не запамінаюцца.
- Рэдактарам вялізная двойка з мінусам! Як у адным невялічкім абзацы могуць па 4-6 разоў паўтарацца адны і тыя ж словы і нават выразы?
Кнігу я прымусіла сябе дачытаць, але гэта было доўга, сумна, складана. Пенталогію дачытваць не планую, па крайняй меры, у найбліжэйшы час. З'явілася думка, што, магчыма, калі б гэта быў не раман, а п'еса, усё выглядала б эфектней. І вялікая колькасць персанажаў, і іх сакавітыя рэплікі, якія часта проста псаваліся аўтарскімі рэмаркамі, на сцэне былі б дарэчы!
Як відаць, з раманам мае адносіны не склаліся, таму "прывет, апавяданні!"
Вогнішча наша дыміла, часам да вогнішча падбягалі салдаты.
Далей слова "Сідараў" не проста паўтараецца, а нават стаіць адно над адным у розных радках. Сідараў Сідараў Сідараў Сідараў... На 1,5 старонкі - та-дам! - 16 разоў!
Такім чынам, уражанні ад кнігі не самыя добрыя, мякка кажучы. Прычынамі могуць быць і мая прыдзірлівасць-пераборлівасць, і, магчыма, няправільны выбар "свайго" жанру аўтарам (гэта выключна ІМХО, і я планую зазірнуць у бібліятэку па п'есы Івана Гаўрылавіча), і рэдактарскія недапрацоўкі (НЕДАНЕДАНЕДАпрацоўкі!!!)
Вельмі спадзяюся, што мае ўражанні не супадаюць з вашымі, а Іван Чыгрынаў, між іншым, Народны пісьменнік Беларусі, - проста крышачку не мой аўтар.
8 понравилось
3K
Подборки с этой книгой

Оранжевое настроение
Virna
- 1 734 книги

Школьная бібліятэка / Школьная библиотека (Беларусь)
zlobny_sow
- 267 книг

Белорусский роман
MUMBRILLO
- 33 книги

Книги с "птичьими" названиями
NecRomantica
- 230 книг

Беларуская проза ХХ стагоддзя
Feminna
- 25 книг















































