Мои книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Я от думаю цяпера, дак неяк ажно дзіўна размешчана ета Беларусь наша, бытта Гасподзь знарок яе паклаў так. Усе праз нас вайной ходзяць, усё праз нас. Здаецца, каб хто перанёс яе ў другое месца, дык і нам бы па-другому жылося. А зямля харошая, можа, нават лепшая за рай той.
Аднак жа здавён лічылася: дзе многа этыкету, там небагата шчырасці, бо ад сабак, апрача блох, нічога не набярэшся. А фашысты -- тыя ж сабакі.
Хто з роднае зямлі ўцякае, той ворага не перамагае.
Сёння перапёлка, няйначай, плакала – ці то гняздзечка яе разбурыў хто, ці яшчэ якая бяда прымусіла агалошваць тугой наваколле, але замест звычайнага спеву чуўся плач…
Не, зямля наша папраўдзе райская, а от жа...
Дак напрасткі адна варона лятала, затое дома не бывала!
Перапёлка, трасцяно гняздзечка, залато яечка, перапёлка!Перапёлка, пастушкі пагоняць,гняздзечка разбураць,перапёлка!
калі птушкі так плачуць са свайго гора, то як жа тады павінны галасіць людзі, у якіх гора наогул бывае незраўнана больш, а цяпер дык і зусім цераз край?
розуму ў чужую галаву лапатай не накладзеш.
урэшце, нельга ўсё зводзіць да неразумнай мудрасці - абы месяц свяціў, а зоркі - як хочуць.
Кажуць, ад чужых слоў галава не баліць.