Плач перепелки
Иван Чигринов
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Иван Чигринов
0
(0)

Да сённяшняга з творчасцю Івана Чыгрынава пазнаёміцца неяк не давялося, таму было вырашана неўзабаве выправіць сітуацыю. Была здзіўлена, што ў спадчыну, акрамя апавяданняў і п'ес, пісьменнік пакінуў цэлую пенталогію. Ого!
З першай кнігі пенталогіі я і пачала.
"Плач перапёлкі" - раман, датаваны 1970-м годам. Дзеянне адбываецца ў вёсцы Верамейкі (часам перамяшчаецца ў суседнія вёскі) ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны. Захопнік набліжаецца, народ хвалюецца і думае, што рабіць з ураджаем і калгаснай маёмасцю. Да таго ж выйшла дырэктыва Сталіна наконт гэтай самай маёмасці: або схаваць, або знішчыць - абы ворагу нічога не дасталося.
Дачытаўшы прыкладна да гэтага моманту, я зразумела, што мала што зразумела, ужо стамілася і хачу здаць кнігу ў бібліятэку.
Чаму?
Кнігу я прымусіла сябе дачытаць, але гэта было доўга, сумна, складана. Пенталогію дачытваць не планую, па крайняй меры, у найбліжэйшы час. З'явілася думка, што, магчыма, калі б гэта быў не раман, а п'еса, усё выглядала б эфектней. І вялікая колькасць персанажаў, і іх сакавітыя рэплікі, якія часта проста псаваліся аўтарскімі рэмаркамі, на сцэне былі б дарэчы!
Як відаць, з раманам мае адносіны не склаліся, таму "прывет, апавяданні!"
Далей слова "Сідараў" не проста паўтараецца, а нават стаіць адно над адным у розных радках.
Сідараў
Сідараў
Сідараў
Сідараў...
На 1,5 старонкі - та-дам! - 16 разоў!
Такім чынам, уражанні ад кнігі не самыя добрыя, мякка кажучы. Прычынамі могуць быць і мая прыдзірлівасць-пераборлівасць, і, магчыма, няправільны выбар "свайго" жанру аўтарам (гэта выключна ІМХО, і я планую зазірнуць у бібліятэку па п'есы Івана Гаўрылавіча), і рэдактарскія недапрацоўкі (НЕДАНЕДАНЕДАпрацоўкі!!!)
Вельмі спадзяюся, што мае ўражанні не супадаюць з вашымі, а Іван Чыгрынаў, між іншым, Народны пісьменнік Беларусі, - проста крышачку не мой аўтар.