
Ваша оценкаЖанры
Рейтинг LiveLib
- 530%
- 449%
- 316%
- 22%
- 12%
Ваша оценкаРецензии
Аноним29 декабря 2014 г.Любовь - всегда одна:Читать далее
Ни выстрела, ни вздоха,
Любовь - это когда
Хорошим людям плохо.
А.ВасільеўКалі правесці паралель з апавяданнем М.Зарэцкага "Ворагі", на якое я пісаў рэцэнзію ў мінулы раз, то і тут у сюжэце жаночая трагедыя паказана вачамі закаханага мужчыны, але "любоў - гэта слабасць", як сцвярджае Арончык, сябра галоўнага героя.
Вось і Марына Гарнова не згаджаецца на шлюб, бо не імкнецца шчасця, ёй дастаткова кахаць, але на ёй бацькоўскі праклён. Яна, як і Ніна Купрыянава, была перад выбарам: контррэвалюцыянер брат, або адданасць камуністычнай ідэі. У адрозненні ад гераіні "Ворагаў" яна наплявала на кроўнае радство і нібы волат-цягнік, выкаваны рэвалюцыяй, парэзала жыццё брата... Пераасэнсаваўшы гэта, змянілася і часам на яе находзілі самотныя думкі пра смерць. І зноў М.Зарэцкі падказвае нам фінал гісторыі:
Але чыгунка бліжэй мне, больш захапляе... Ведаеце што, я памру на чыгунцы.Заканчэнне гэтай гісторыі больш трагічнае, чым у "Ворагах": Булановіч бачыць цела любай Марыны, якая скончыла жыццё карэнінскім самагубствам.
Згубіла сваё месца ў жыцці. Дык навошта жыць?Гэта словы з запіскі Гарновай, якую паказаў Булановічу пасля яе смерці закаханы настаўнік Абшарскі. У гэтай фразе галоўная тэма твора, як мне бачыцца: героі і ахвяры рэвалюцыі не могуць знайсці сваё месца, як ліст восеньскі Гуторскі, як кветка пажоўклая Гарнова.
І таму адляцела, адпала ад дрэва жыцця, зволіла месца здароваму, свежаму. І нямала было такіх кветак, што прыцягнуліся к сонцу Кастрычніка...102K
Аноним22 января 2019 г.Читать далееМiхась Зарэцкi был расстрелян в годы сталинских репрессий .
Сегодня некоторые его произведения стали хрестоматийными, вошли в школьную программу белорусских школ.
Одно из самых известных и анализируемых произведений - рассказ «Кветка пажоуклая». Трагическая история жизни революционерки Марины, дочери и сестры, предавшей своего отца и брата во имя Великой идеи. Женщины и человека потерявшего место в жизни.
Кветка пажоўклая. І таму адляцела, адпала ад дрэва жыцця, зволіла месца здароваму, свежаму.
І нямала было такіх кветак, што прыцягнуліся к сонцу Кастрычніка, што закрасавалі ў ім цветам жывым, пышна-дзейным.
Але глыбока ўраслі карані ў атрутна-гнілую глебу, набраклую лёкам смяртэльным.
І не вытрымалі палкага сонца.
Пажоўклі...Но есть в сборнике и более жизнеутверждающие рассказы – «Смерть». Пожилой человек, ищет в конце жизни покой, побеждающий страх смерти и утверждающий жизнь. И находит!
...Дык вось яно ў чым!.. Вось што дае яму гэты спакой! Вось што з смерцю яго пагадзіла! «Дзетак прыстроіў, хадзяйства наладзіў... што ж яшчэ больш?» Ён не жыве ўжо... тут не жыве, у сваім старым, бяссільным целе. Ён жыве там, дзе «дзетак прыстроіў, хадзяйства наладзіў», дзе яго праца, дзе скутак жыцця яго, дзе працяг гэтага жыцця. І гэты працяг жыцця - ён не памрэ, ён астанецца. У ім будзе жыць гэты просты спакойны старац нават і пасля таго, як закапаюць яго старое, недалужнае цела...- Дык во яно што! Во што дае гэты спакой!
Глубоко философское содержание рассказа «Радасць» щедро дарит причастность к чему-то очень важному в жизни каждого человека…
Часам у пералівах хваль, што скібамі рэжуць паверхню цёмнага віру, мы бачым адбітак насупленых хмар, душным цяжарам навіслых над намі. Тады м- Гэта Сум.
А часам выблісне сонца і хвалі зайграюць вясёлкай, разарвуць, рассыпяць сонечны бляск у мільёны агнёў-самацветаў, рассеюць наўкола шчодраю жменяй іскры гарачы- Гэта Радасць... Рознае сонца бывае.
І Радасць бывае розная...Радость преступника, избежавшего наказания…
Радость семьи чернорабочего, купившей дешево, с оказией, колченогий стол, что сможет вместить всю семью и в горе, и в радости…
Радость общей великой Победы у человека, потерявшего в битве родных и близких…
Часамі сонца - палкае, шчырае - прынікае да самай зямлі, сціскае яе ў сваіх моцных абнімках, смагла цалуе агнёвымі вуснамі.
Бывае такое магутнае сонца...
І бывае Радасць такая...А вот повесть «Ой, ляцелі гусі...» вызвала во мне много эмоций, объяснить себе которые я не могу…
Что же такое дружба?
Сяргей з п- Я заўсёды лічыў цябе за лепшага свайго сябра.
Барковіч не- Вось так... разумееш?.. А ўсё-ткі мы з табой ворагі адзін аднаму.. Найлюцейшыя ворагі, якія толькі могуць быць...
- Адам! Што ты гаворыш?
- Найлюцейшыя ворагі... Фатальныя ворагі... Мы ўвайшлі адзін к аднаму ў жыццё, каб папсаваць яго... Так увесь час і было...
А любовь это всегда зависимость?
Женское счастье имеет право на жестокость?А в целом я, безусловно, я очень рада этой моей новой литературной встрече!!!
71,3K- Дык во яно што! Во што дае гэты спакой!
Аноним8 ноября 2025 г.Спагада да пажоўклага лісця
Читать далееМіхась Зарэцкі - адзін з тых аўтараў, хто пісаў рэальна цікава. Паводле ўспамінаў, ягоныя кнігі выкрадалі з бібліятэк, а старонкі з асабліва пікантнымі сцэнамі нават вырывалі. Справа, аднак, была не толькі ў вастрыні сюжэтаў, але і ў іх глыбіні: творы пісьменніка дагэтуль можна прачытаць па-рознаму. Адзін з такіх прыкладаў - апавяданне "Ворагі", упершыню апублікаванае ў 1923 годзе.
ЗАВЯЗКА: паступіла інфармацыя, што былы памешчык Купрыянаў вядзе контррэвалюцыйную агітацыю і нават мае дачыненне да вядомай банды. Гуторскі, старшыня павятовай надзвычайнай камісіі, пастанавіў разабрацца асабіста. Праўда, ёсць адзін нюанс: з дачкой таго памешчыка яго звязваюць даўнія стасункі.
Паводле ўласных успамінаў, Зарэцкі пачаў пісаць у 1921 годзе, пабачыўшы ідэю першага апавядання ў сне. Адпаведна, "Ворагі" былі створаны ў 1921-1923 гадах: вірлівы час, прасякнуты пафасам рэвалюцыйнай барацьбы. Калі чытаць павярхоўна, то і тут прысутнічаюць усе адпаведныя атрыбуты тагачаснага шалу. З той толькі розніцай, што Зарэцкі піша не столькі пра перамогу, колькі пра пераможных.
Пажоўклае, спарахнелае лісце - важная тэма, якую пісьменнік адрэфлексоўвае не толькі ў "Ворагах" (узяць тую ж "Кветку пажоўклую"). Ён з сумам канстатуе, што такое лісце мусіць адмерці, аднак ставіцца да яго з выразнай спагадай. Пад заклікі знішчаць ворагаў Зарэцкі адмаўляецца ад класавага падыходу і вылучае сярод масаў ды класаў чалавека.
Я чытаў апавяданне раней, аднак пры паўторным падыходзе нават не думаў кінуць: некалькімі трапнымі абзацамі Зарэцкі зацягвае ў плынь падзей, якую сам жа пазней запаволіць. Калі апавяданне адстаялася ў маёй хамчынай галаве, я пастанавіў, што момант сюжэтнай "прасадкі" і ёсць самы важны - спыніўшы дынаміку, аўтар прагаворвае вуснамі героя ўласныя думкі.
АДЗНАКА: 9 з 10.
531
Цитаты
Аноним2 октября 2020 г.Якая бедная наша мова людская! Колькі розных разуменняў прыходзіцца пакрываць адным словам. Любоў... І пяшчотная ласка маткі да дзіцяці свайго, і адважная, шчырая адданасць барацьбіта сваёй справе, свайму калектыву, і гэтае агнёвае, бурнае, што кроў растапляе ў жылах, што грудзі віхурыць прагавітым жаданнем...
Усё - любоў...11K
Аноним8 ноября 2016 г.Ну што ж там! Любоў мае сваё асабістае права. Любоў не разбірае: ці вораг, ці прыяцель...
12,1K
Подборки с этой книгой

Известные писатели и пенитенциарная система
jump-jump
- 923 книги

Беларуская класіка
Basienka
- 50 книг

Школьная бібліятэка / Школьная библиотека (Беларусь)
zlobny_sow
- 264 книги

Беларуская проза ХХ стагоддзя
Feminna
- 25 книг

Книги для легкого чтения
EvgeniyaPreor
- 360 книг
Другие издания






















