Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Кветка пажоўклая

Міхась Зарэцкі

  • Аватар пользователя
    Ales_Moyski29 декабря 2014 г.
    Любовь - всегда одна:
    Ни выстрела, ни вздоха,
    Любовь - это когда
    Хорошим людям плохо.
    А.Васільеў

    Калі правесці паралель з апавяданнем М.Зарэцкага "Ворагі", на якое я пісаў рэцэнзію ў мінулы раз, то і тут у сюжэце жаночая трагедыя паказана вачамі закаханага мужчыны, але "любоў - гэта слабасць", як сцвярджае Арончык, сябра галоўнага героя.
    Вось і Марына Гарнова не згаджаецца на шлюб, бо не імкнецца шчасця, ёй дастаткова кахаць, але на ёй бацькоўскі праклён. Яна, як і Ніна Купрыянава, была перад выбарам: контррэвалюцыянер брат, або адданасць камуністычнай ідэі. У адрозненні ад гераіні "Ворагаў" яна наплявала на кроўнае радство і нібы волат-цягнік, выкаваны рэвалюцыяй, парэзала жыццё брата... Пераасэнсаваўшы гэта, змянілася і часам на яе находзілі самотныя думкі пра смерць. І зноў М.Зарэцкі падказвае нам фінал гісторыі:


    Але чыгунка бліжэй мне, больш захапляе... Ведаеце што, я памру на чыгунцы.

    Заканчэнне гэтай гісторыі больш трагічнае, чым у "Ворагах": Булановіч бачыць цела любай Марыны, якая скончыла жыццё карэнінскім самагубствам.


    Згубіла сваё месца ў жыцці. Дык навошта жыць?

    Гэта словы з запіскі Гарновай, якую паказаў Булановічу пасля яе смерці закаханы настаўнік Абшарскі. У гэтай фразе галоўная тэма твора, як мне бачыцца: героі і ахвяры рэвалюцыі не могуць знайсці сваё месца, як ліст восеньскі Гуторскі, як кветка пажоўклая Гарнова.


    І таму адляцела, адпала ад дрэва жыцця, зволіла месца здароваму, свежаму. І нямала было такіх кветак, што прыцягнуліся к сонцу Кастрычніка...
    10
    2,1K