
Ваша оценкаРецензии
xbohx22 февраля 2019 г.Читать далееКолькі ўвагі мы звычайна надаём дэталям? Нязначным, як мы лічым, дробязям. А часта менавіта з іх складаецца тое, што паўплывае на наша жыццё. Пра гэтыя дэталі і дробязі новы раман Валера Гапеева “Пазл”. Прызыў у войска — стрэс не толькі для самога прызыўніка, але і для яго родных і блізкіх, бо беларускае войска (хаця, у прынцыпе, любое войска) — не тая рэч, на якую варта траціць год жыцця. Але мы знаходзімся ў краіне, якая столькі гадоў усё яшчэ жыве з культам вайны, дзе непарушная аксіёма “не служыў — не мужык”. І страшна думаць пра тое, што ў наш мірны час (прынамсі, у межах краіны) з войска можна не вярнуцца жывым. Перыядычна ў навінах усплываюць гісторыі пра смерць у войску: ці то суіцыд, ці то недагляд кіраўніцтва.
Сын Віктара Анішчука, галоўнага героя рамана “Пазл”, трапляе ў войска, хаця ўся сям’я была ўпэўненая, што да восені ў яго адтэрміноўка. Але вайсковая сістэма далёка не дасканалая, да ваенкама прыйшлі патрэбныя людзі з просьбай не браць у гэтым прызыве пэўных рабят, вось ён і цыраваў дзіркі кім мог. Максім Анішчук праз чатыры дні мусіць з’явіцца ў ваенкамаце для адпраўкі ў войска. Апошнія дні свабоды хлопец адзначае з сябрамі на прыродзе за кілішкам чагосьці алкагольнага. Але прырода не спіць, і да хлопца прысмоктваецца клешч, якога ён своечасова не заўважае. (Тут вам і сацыяльная рэклама: пасля паходаў на прыроду заўжды акуратна разглядайце сябе на прадмет кляшчоў, гэта не жартачкі)
А далей раскручваецца цэлы клубок трагічных падзей, пачатак якога знайсці даволі няпроста. Ці ўсё пачалося з кляшча, ці раней, калі ваенкам прыняў рашэнне прызваць Максіма, ці ўвогуле так і было наканавана. Калі заканчваецца выпадковасць і пачынаецца асэнсаваны чалавечы выбар? Ці мы толькі думаем, што нешта вырашаем у сваім жыцці, а насамрэч проста плывём.
“Если все плывут по течению, значит это канализация” © Adamkus ir Ieva “Манифест”. Валер Гапееў пакажа нам, як усё ўзаемазвязана ў жыцці. Як розныя фрагменты звязваюцца паміж сабой і вызначаюць наш далейшы лёс. Бо жыццё сапраўды як пазл — складваецца з рознакаляровых кавалачкаў. І мне вельмі падабаецца гэтая метафара.
Нам ніколі не знайсці пачатак нейкага здарэння, бо гэта вынік супадзення мноства фактараў.
Кніга падзеленая на главы, якія называюцца “Фрагменты” і маюць падзагалоўкі з імёнамі дзеючых у іх герояў. Тут нават ёсць асобныя главы для кляшча, лася і іншых прадстаўнікоў жывёльнага свету, якія адыгралі пэўную ролю ў лёсе персанажаў. Таксама ў кнізе згадваюцца многія праблемы сучаснага беларускага грамадства: ад фальсіфікацыі выбараў да агульнага заняпаду палітычнай і крымінальнай сістэмы Беларусі.
І адна з найбольш цікавых для мяне тэм рамана: помста. Як там у Бібліі: атрымаў удар па адной шчацэ — падстаўляй другую? Ці маем мы права на помсту? Калі з нашымі блізкімі здараецца бяда і мы маем уяўленне, хто ў гэтым вінаваты, то ці маем мы права адпомсціць? Даволі сур’ёзная маральная дылема.
Таксама мне падабаецца, што звычайна ў раманах Гапеева падзеі разварочваюцца не ў сталіцы, а ў правінцыі. Прычым месца не называецца, бо ў творах аўтар транслюе агульныя для беларускай правінцыі праблемы.
Вокладку кнігі намаляваў Адам Глобус, лёгка пазнаецца яго стыль і сапраўды добра пасуе кнізе. І пакуль што гэтая кніга ўзначальвае мой асабісты топ твораў Гапеева і ўрываецца на першае месца ў топе найлепшых беларускіх кніг, прачытаных у гэтым годзе.
201K
ksuunja15 декабря 2021 г.Читать далееНаверное, многим сейчас нужна книга, которая расскажет, как плохие люди получают по заслугам практически сами по себе, без рукоприкладства и последующего поиска виноватых. Как зарвавшиеся и обнаглевшие, а может, и их родственники, страдают от неожиданных неприятных случайностей. И в особенности - как произвол и использование власти в личных интересах наказывается какими-то высшими силами и мир становится милым и справедливым. (А ещё там в лесах наверняка бродят единороги и крылатые пони.)
К счастью и к сожалению, мир несправедлив. Если бы мы все получали по "заслугам", как в книге, за малейшую ошибку, слабость или малодушие, а наши враги получали троекратно за то, что они с нами сделали, вряд ли бы человечество дожило до нынешнего этапа развития. Вера в справедливый мир - довольно распространённое явление, людям нравится думать, что их жизнь зависит только от них, а не от хаоса, которым является всё вокруг. Это даёт ощущение контроля, которого на самом деле нет. Поэтому многим так просто обвинять жертв в том, что с ними происходит, ведь это значит, что с ними самими ничего такого не произойдёт, если они будут следовать правилам. Только у этой игры правила меняются прямо в процессе игры.
Не зря книга называется "Пазл", она как бы состоит из множества фрагментов помельче, из случайностей - сил природы, если вам будет угодно, - которые вызывают страшные последствия для людей. Только вместо взмаха крыла бабочки - укус клеща. С этой точки зрения, книга довольно интересна.
Так почему же я поставила 2,5 из 5? А потому что автор - ярый сексист и не то что не стесняется этого, а преподносит это как какую-то мудрость и знание жизни, хотя это как раз отсутствие знания. Ему, конечно, на момент написания книги было 55 лет, и что с него взять, мужика с постсоветского пространства, но, божечки-кошечки, как же это мозолит глаза, почему нельзя было просто промолчать? Но нет, надо рассказать, что феминистками становятся либо за деньги, либо до первой большой любви, и где в таком случае мои кучи денег, девочки? А ещё - что феминистки уничтожают беларусов. Каким образом, к сожалению, не уточняется. Книга написана в 2018-м, интересно, поменял ли автор своё мнение.
Также там есть мужик, у которого умерла жена и он вдруг обнаружил, что работа по дому отнимает страшно много времени. Никогда такого не было и вот опять! Есть объективация - описана грудь каждой из многочисленных героинь, и я не преувеличиваю, каждой. Есть совершенно бессмысленная с точки зрения сюжета линия про феминистку, которая передумала. И есть мужик, который выкинул к чертям всю мебель и даже ободрал обои, потому что его молодая жена расстраивалась, что их покупала предыдущая жена, а женщина, как считает автор, не может заниматься сексом на том же матрасе, на котором мужчина до неё с кем-то спал. Хотела бы я посмотреть, как это работает в белорусском райцентре и сколько должен мужик для этого зарабатывать.
Соответственно, все героини получились глупыми курицами, а мужики - сексистами. И если даже у одной хорошо получается водить машину - это преподносится как что-то из ряда вон. Это книгу, как вы понимаете, совершенно не красит, зато довольно хорошо говорит об авторе, которого хотелось бы чтобы в книге было поменьше. Добавьте ещё щепотку гомофобии и вы великолепны (нет).
Не знаю, как вам, а мне такое не нравится читать. Сюжет сюжетом, но психология и мотивация героев для меня с каждым годом становится всё более важной составляющей книг, а тут с этим прям очень плохо. А какая может быть мотивация у людей, которых сам автор считает курицами? Разве что яйца не несут.
А ещё он голубя оговорил, фу таким быть!
У меня сгорела жеппа, так что читайте на свой страх и риск. Ну или не читайте.
10474
Torvald530 апреля 2019 г.Читать далееНовы раман Валера Гапеева "Пазл" працягвае тэму, якая скразной ніткай ідзе праз усе яго ранейшыя дарослыя раманы, - барацьба паміж дабром і злом. Калі ў рамане "Праклён" паказана таямнічая цёмная сіла, якая змагаецца з дабром. А ў рамане "Ноч цмока" - развой гэтай барацьбы, калі дабро спрабуе атрымаць перамогу пры патрымцы нейкая метафізічнай сілы. Дык у рамане "Пазл" апавядаецца пра тое, як звычайная сям'я, якая нічым не вызначалася і была паспяховай, раптоўна апынулася пад знішчальным ударам наступстваў кепскіх і нават злачынных учынкаў навакольных людзей.
У архітэктара Віктара Анішчука, які жыў у адным з беларускіх райцэнтраў, усё складалася выдатна. І праца была добрая, і сын паспяхова вучыўся ў ВНУ, і каханне да жонкі не знікала, і нават з'явіліся грошы, каб пачаць будаваць свой дом. Але вакол пачаліся цёмныя справы, якія атачылі сям'ю з усіх бакой. Працаўніку ваенкамата далі хабар, і ён замест аднаго хлопца, выпісаў павестку ў армію сыну Віктара, які скончыў ВНУ і меў адтэрміноўку ад войска. Перад самым прызывам сына Віктара ўкусіў энцэфалітны клешч. Урач на медкамісіі перад прызывам не звярнула ўвагі на скаргі сына, а ў войску ўвогуле ніхто не звяртаў на іх увагі. У выніку хвароба прагрэсавала і дайшло да таго, што сын упаў у кому. Віктар і жонка з жахам даведваюцца пра гэта. Жонка сядае за стырно машыны і едзе ў абласны горад у шпіталь. Там урач ёй раіць з'ездзіць у Менск і з-пад палы купіць патрэбныя каштоўныя лекі. Лекі жонка купляе і вяртаецца ў абласны цэнтр. Але перад гэтым уздоўж дарогі скралі ахоўную сетку, на дарогу выйшаў лось і жанчына, якая везла лекі, гіне ў аварыі. А ў гэты час Віктар ідзе разбірацца ў бальніцу і са скандалам патрабуе даць яму медычную карту сына. Карту яму не даюць, выклікаюць міліцыю. Міліцыя садзіць яго, як хулігана, на суткі. І практычна ўвесь раман - гэта расповед пра той жахлівы ланцуг падзеяў, які зьнішчыў, спляжыў сям'ю.
Але самае нечаканае - у канцы рамана. Усе тыя людзі, якія аказаліся датычнымі да гэтай трагедыі сваімі кепскімі учынкамі - зазнаюць жахлівую помсту. Прычым гэта не Віктар будзе выконваць гэтую помсту, а нейкая невядомая таямнічая сіла.
То бок гэта раман яшчэ і пра немінучую расплату, якая абавязкова знойдзе вінаватага ў садзейнічанні зла. Не яго самога, дык яго нашчадкаў.
9418
MaximKhimencov2 февраля 2019 г.Правда жизни
Читать далееКак понять, что книга хорошая? Для меня это когда во время чтения и после него, ты все ровно всегда думаешь об этой книге. И главное, не что там будет дальше, а почему все так происходит. Новый роман Гапеева поместил в мою голову столько мыслей и чувств, что можно просто ужаснуться. Почему же эти мысли и чувства так меня затронули? Да все очень просто. Все эти вопросы и жизненные ситуации, которые переживают герои книги, касались лично меня либо мной были замечены в ближнем мне круге знакомых. Все эти страхи пугают меня, тридцатилетнего мужчину.
О чем же пишет автор? О судьбах людей которые столкнулись с "системой" управления. С людьми из этой "системы". Не каких преувеличений со стороны "системы" нет, просто показана как она работает ежедневно.
При всем при этом большинство людей ругающих "систему", сами живут по правилам этой "системы". Подстраиваются под нее и пытаются не замечать проблем до того момента, пока не окажутся неугодными окружающим.
Но при этом автор не даём нам забыть и про высший суд, про судьбу и ответственность за свои поступки.
Заложив в роман огромную мысль и проблему общества автор не забыл обо всем этом интересно написать. Добавив множество эмоций главным героям, очень крутых, даже иногда безжалостных поворотов сюжета, и ставших уже фирменным стилем автора мистической составляющей.
Конец романа, на мой взгляд, получился не совсем в традициях христианской веры, и в чем то я даже этому рад.7426
SashaLesnik3 июня 2025 г.1000 элементаў
Читать далееЖыццё складаецца з маленькіх элементаў. Такіх маленькіх, часам незаўважных элементаў. Сёння ты не звярнуў увагі, а заўтра тваё жыццё пайшло ў другі бок з-за дробязі, якая была ўчора. Нават калі камар укусіў - і гэта можа быць фатальным заўтра. Калі ў нас нешта здараецца, добрае ці дрэннае, бывае мы задумваемся аб тым, што гэтага магло не быць, каб нешта не адбылося раней. Прыблізна пра гэта і апавядае кніга.
Раман складаецца з "пазлаў". Маленькіх сітуацый з жыцця. Вось хлопец збіраецца ажаніцца, вось нейкі начальнік другому начальніку за паслугу дапамагае з дрэвам на дачу, вось нейкі клешч паўзе па траве... Спачатку цяжка зразумець, што ўвогуле ўсё гэта азначае. Нейкія розныя людзі, не звязаныя адзін з адным, ці ёсць паміж імі якая-небудзь сувязь... Але потым ты ўспамінаеш, што чытаеш пра "Пазл", таму абавязкова ўсе падзеі павінны неяк скласціся. І сапраўды гэта так. Усе героі кнігі нейкім чынам уплываюць адзін на аднаго. Нават прыбіральніца з вядром і трапкай, у якой амаль няма словаў у кнізе, адным штуршком мяняе жыццё чалавека.
Цяжка сказаць, хто з'яўляецца галоўным героем кнігі. Магчыма, гэта мужчына, сын якога ляжыць у бальніцы у цяжкім стане. Сына пакусаў заразны клешч, і пайшло-паехала. Да пакутаў чалавека прывяло шмат людзей. і той, хто выпісаў павестку ў армію хлопцу. І той, хто адправіў маці хлопца за лекамі. І той, хто асудзіў бацьку хлопца за тое, што той захацей ведаць праўду.
І пакрысе тэма рамана мяняецца. Бліжэй да канчатка аўтар пытаецца ў нас - ці нармальна помсціць тым, хто не спецыяльна, але вельмі сапсаваў табе жыццё? Па-БіблейскамУ, па-сапраўднаму. Ці трэба радавацца таму, што той, хто зрабіў табе дрэннае, сам пакутуе ад нешчаслівага выпадка? Ці можа гэта справа Бога?
Раман напісаны простай мовай, чытаецца лёгка. Можна здымаць кіно нават. Ёсць смешныя моманты, ёсць вельмі цяжкія. Усё, як у сапраўдным жыцці. Але ад апошніх старонак я чакаў большага. Нейкага яскравага фінала, а замест яго шматкроп'е. 8/10.562
YanZahmyaleuski23 ноября 2019 г.Нуар па-беларуску, альбо роля фаўны ў нашым непрадказальным жыцці…
Читать далееТак склаліся абставіны, што да мяне рукапіс кнігі “Пазл” трапіў нават раней, чым выйшла папяровая версія, што значна пашырыла мае ўяўленні пра магчымасці сучаснай беларускай літаратуры. І як бы мне не хацелася ўскрыкнуць “зайбоца дварэцкі (клешч)!”, але гутарка зараз не пра гэта, бо па сваёй завядзёнцы я не маю намеру “спойлерыць”, хаця і даволі складана не спасылацца на некаторых асаблівыя “рызынкі” гэтага захапляльнага сюжэту…
Раз-пораз да мяне трапляюць кніжкі, чытаючы якія, я прыходжу ў вялікае хваляванне і ніяк не магу зразумець, чаму на тытульніку стаіць не маё імя. У тым сэнсе, што мне ўяўляецца абсалютная кангруэнтнасць з маім уласным светаадчуваннем. Нешта падобнае робіцца са мной амаль кожны раз, калі да мяне трапляюць кніжкі спадара Валерыя Гапеева, і ў мяне атрымліваецца прабіцца скрозь турботы паўсядзённага жыцця і прачытаць іх. Увогуле гэта вялікая асалода прачытаць маленькі шэдэўр, які не здолеў напісаць сам з-за поўнай адсутнасці таленту, і ўяўляць “вось яно МАЁ”. Сярод тых нешматлікіх твораў спадара Гапеева, якія мне пашчасціла прачытаць, “Пазл” найбольш адпавядае майму ўласнаму ўяўленню, як трэба пісаць на беларускай мове сёння, бо англійскі ці амерыканскі пісьменнік можа пісаць на ўласнай мове пра што заўгодна, а беларускамоўны творца не мае магчымасці выйсці за межы матрыцы беларускай звышзадачы. Пан Гапееў уражвае не толькі сваім фантануючым эратызмам найвышэйшай пробы, але і цалкам згодным з маім разуменнем маёй улюбёнай містычнасці. Такім чынам спалучэнне містычнасці і эратызму нараджае філасофскі кантэкст, які немагчыма зразумець, не валодая генытычнай памяццю аб часах цмокаў.
5306
Osman_Pasha11 апреля 2020 г.Дурань вінаваціць іншых, разумны - сябе, мудрэц не вінаваціць нікога.
Читать далееКніга, нібы спроба аўтара адказаць на пытанне пра тое, ці з’яўляюцца містычныя выпадкі ў жыцці праявамі ўплыву вышэйшых сілаў, ці гэта проста вынікі дзеянняў іншых людзей. Другая тэма рамана - супрацьстаянне дзяржаўнай сістэмы і звычайнага чалавека.
У жыцці і сям’і галоўнага героя, архітэктара Віктара Анішчука, ўсё добра. Але раптоўна здараецца няшчасце з жонкай ды сынам і ён застаецца сам-насам з наступствамі той бяды. Пад уплывам іншых людзей Віктар вырашае, што ў яго бядзе вінаватая ўлада і яе прадстаўнікі, і вырашае ім помсціць. І тут герой становіцца як апісаная ў рамане «багоўка на крыжы» якая не бачыць далей свайго носа і не ведае куды паўзе.
У першай главе якая з’яўляецца нібыта пралогам (главы тут завуцца фрагментамі і складаюць той пазл, які вынесены ў назву рамана), паказана, што бедам галоўнага героя ёсць прычына. Толькі ён, так лёгка абвінаваціўшы іншых, сваю віну не прымае і не прызнае, таксама зваліўшы ўсё на іншых. У апошнім фрагменце, як у эпілозе, герой усё ж прыходзіць да высновы, што помсціць ці не - гэта выбар кожнага.
Адзіны недахоп, што большасць герояў, выкарастаных у рамане выкідвалісь з яго без асвятлення іх дальнейшага лёсу.3283
nubir22 сентября 2019 г.Читать далееЁсць два варыянты стаўлення да гэтага твору. Параўнаць з серыялам, скажаць, што, вядома ж, аўтар – журналіст, таму піша рэалістычна-схематычна. І другі варыянт: перад намі моцны насычаны твор пра сучаснасць. Я абіраю другі варыянт. Бо твор мне спадабаўся. Ён не без глыбіні. Аўтар уздымае шмат пытанняў. Нехта можа трымаць увагу чытача стылем. Гапееў робіць гэта сюжэтам. Гэта дрэнна? Гэта выдатна. І нельга не заўважыць тут філасофію, канешне ж. Вельмі рады, што пазнаёміўся, нарэшце, з творчасцю пісьменніка!:)
3285
JanTs15 мая 2020 г.Адкрыццё
Кнiга вельмi цiкава напiсана,сюжэт разварочваецца непрадказальна.мова аутара прыемная,лёгкая. Прачытай за 4 днi,раю для чытання i дарослым i не.адерыты канец,кнiга,якая дае падставу задумацца а многiх рэчах у жыццi.
2353
CarvanaElutriator11 апреля 2020 г.Проста аб складанам
Чаму падабаецца гэты твор? Проста напісаны, незамыславаты сюжэт, няма глыбокіх філасофскіх вывадаў. Але ўсё з апісанага здараецца насамрэч у мяне за акном. Усё дужа блізка і проста, але іншы раз у пошуках нечага высокага і губляеш "зазямлення" якое можа даць не відавочная адказы.
1240