Отзывы о книге Пазл

  • Аватар пользователя
    Osman_Pasha
    11 апреля 2020

    Дурань вінаваціць іншых, разумны - сябе, мудрэц не вінаваціць нікога.

    Кніга, нібы спроба аўтара адказаць на пытанне пра тое, ці з’яўляюцца містычныя выпадкі ў жыцці праявамі ўплыву вышэйшых сілаў, ці гэта проста вынікі дзеянняў іншых людзей. Другая тэма рамана - супрацьстаянне дзяржаўнай сістэмы і звычайнага чалавека. У жыцці і сям’і галоўнага героя, архітэктара Віктара Анішчука, ўсё добра. Але раптоўна здараецца няшчасце з жонкай ды сынам і ён застаецца сам-насам з наступствамі той бяды. Пад уплывам іншых людзей Віктар вырашае, што ў яго бядзе вінаватая ўлада і яе прадстаўнікі, і вырашае ім помсціць. І тут герой становіцца як апісаная ў рамане «багоўка на крыжы» якая не бачыць далей свайго носа і не ведае куды паўзе. У першай главе якая з’яўляецца нібыта пралогам (главы тут завуцца фрагментамі і складаюць той пазл, які вынесены ў назву рамана), паказана, што бедам галоўнага героя ёсць прычына. Толькі ён, так лёгка абвінаваціўшы іншых, сваю віну не прымае і не прызнае, таксама зваліўшы ўсё на іншых. У апошнім фрагменце, як у эпілозе, герой усё ж прыходзіць да высновы, што помсціць ці не - гэта выбар кожнага. Адзіны недахоп, што большасць герояў, выкарастаных у рамане выкідвалісь з яго без асвятлення іх дальнейшага лёсу.

    like3 понравилось
    293

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым