
Ваша оценкаЦитаты
Аноним23 декабря 2016 г.У людзей ёсць права паўставаць, калі ім не падабаецца ўрад, а ва ўрада ёсць права арыштоўваць тых, што паўстаюць.
21,6K
Аноним2 марта 2015 г.Было шкада, што ён піша па-польску, устаўляючы ў кнігу беларускія дыялогі. У сваёй мове ён мог бы стаць вялікім. У чужой — толькі вышэй за сярэдняга.
21K
Аноним2 марта 2015 г.— Людзі, брат, за грошы ўсё што хочаш папусцяць. Люцыпару псалмы складаць будуць, бацькаўшчынай гандляваць, ды яшчэ і ў Бібліі адпаведнае месца адшукаюць, што бог, маўляў, і гэта ім дазволіў.
2966
Аноним2 марта 2015 г.Читать далееЯны гаварылі шэптам, баяліся перашкодзіць іншым. — Бог дзяліў між народамі землі. Адным тое, другім — тое. Прыйшлі беларусы...Вельмі ж пану богу спадабаліся. Ён і пачаў нас надзяляць: «Рэкі вам даю поўныя,пушчы — нямераныя, азёры — нялічаныя. Спёкі ў вас ніколі не будзе, але і холаду —пагатоў. Зажэрціся на багатай зямлі не дам, каб былі ўвішныя, кемлівыя, працавітыя, але і голаду ў вас ніколі не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзі будуць да вас прыходзіць. Не ўродзіць хлеб, то ўродзіць бульба. А яшчэ звяры і дзічына ў пушчах чародамі, рыбы ў рэках касякамі, пчолы ў борцэх мільёнамі. А трaвы — як чай. Не будзе голаду. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя,дзеці — дужыя, сады — багатыя, грыбоў ды ягад — заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя, на музыку, песні, вершы — здатныя. На дойлідства — таксама. I будзеце вы жыць ды жыць, ну як...» Тут яго Мікола ў бок штурхае: «Пане божа, да вы падумайце. Гэта ж вы ім рай аддаяцё! Гэта ж вы бо-жа мой!.. Ды яны пры іхняй языкатасці туды з сапраўднага раю ўсіх перавабяць! Яны ж языком менцяць — дай бог нам за вамі». Бог падумаў, крэкнуў, але назад адбіраць не будзеш. Сапраўды,ёсць ужо яна, зямля. Лані бягуць — лес варушыцца. Рыба чаўны з вады выціскае. Дрэвы — да сонца. «Добра, — кажа, — зямля будзе — рай. А каб не занадта вы перад маім раем ганарыліся — дам я вам найгоршае ўва ўсім свеце начальства. Яно вам таго раю трохі збавіць дый пыхі трохі-трохі вам саб’е. Гэта вам для раўнавагі». Вось яно як!
21,2K
Аноним16 ноября 2014 г.Мне здаецца, калі я сцярплю, калі я зраблю выгляд, што не чую, – я сцярплю і большае, не пачую, калі народ пачне крычаць ад болю. Сцярплю, калі будуць пляваць на мяне і яго. Кожны падлец калі-небудзь рабіў першы крок да подласці. Я не хачу яго рабіць. Я не саступлю і цалі. Мяне не на тое нарадзілі.
2851
Аноним14 марта 2014 г.Калі чалавек, кожны чалавек, вельмі захоча зрабіць другому хоць маленькае дзіва – свет зробіцца светам дзіваў.
22,2K

