
Ваша оценкаЦитаты
Аноним28 октября 2021 г.Ну, што будзем рабіць, пасварыўшы два рады? Новы Шэкспір? Рамэа і Юлія для бедных?
2884
Аноним15 июля 2021 г.… але ж і Рамэа, калі адкінуць яго страсць, звычайны малады чалавек, якіх тысячы.
21,5K
Аноним15 июля 2021 г.Ад усяго гэтага ў яго балела галава, а ад злосці на людское быдла бывалі прыступы антрапафобіі.
21,4K
Аноним1 сентября 2020 г.Дзяржавы праходзяць, i царствы праходзяць, вечнае толькi каханне, i чалавек не можа памерцi, не пакiнуушы следу на твары зямным.
2480
Аноним20 февраля 2020 г.Але радзіма мне даражей за ўсё. І калі радзіме маёй дрэнна — мне таксама няміла нічога, акрамя радзімы. Не баліць нічыя бяда, акрамя яе бяды. Я тут не на тое, каб дыгнуць нагою ды сказаць je suis de passage. Я тут нарадзіўся і тут спадзяюся памерці.
22,2K
Аноним20 февраля 2020 г.Читать далееТы ведаеш,.. я тут палюбіў рускіх людзей. Высакародны, харошы народ. І таксама няшчасны, як мы. Я раней іх ведаў па горшых узорах, па жандарах, што да нас панасылалі. Сам ведаеш, добры чалавек на такое не пойдзе, сумленных і шчырых у такім асяроддзі — дарэмна шукаць. А тут прыглядзеўся — лухту гэта на іх нашы панкі, накшталт твайго Лізагуба, вярзуць. І тое праўда, што няма дрэннага народа. Канечне, гэта не яны нас на часткі шматуюць, у пятлю пхаюць, выбіваючы дух. Гэта дзяржава катаў, абрыдлівая, страшная, гнілая. Турма людзей, турма плямёнаў. Жандары, алілуйшчыкі, прадажная погань! З турмы, з турмы гэтай трэба вырывацца, калі хочам жыць. Трэба разумець, што справа ў рондзе, а не ў народзе. І што калі адасабляцца, то ад яго, а не ад людзей, што самі шукаюць сяброўства з намі. Шмат харошых хлопцаў. І сярод нашых, і сярод палякаў, і сярод рускіх.
21,8K
Аноним20 февраля 2020 г.Читать далееУзвышэнне, на яго думку, заключалася ў тым, каб усе баяліся. Яму ніколі не прыходзіла ў галаву, што сапраўднае ўзвышэнне любові, што сувязь любові мацнейшая за сувязь ланцуга, што неад'емныя правы нацый, іх вольнасць і свабоднае развіццё іхняй культуры і мовы ёсць найлепшы сродак для братэрства. Ён ніколі не думаў, што боязь, уціск мовы і культуры і вечнае выстаўленне перад усімі свайго аўтарытэту і сілы можа прывесці толькі да нянавісці і, значыцца, рана ці позна — да паўстання і адкрытай разні. Калі ён двума гадамі пазней пачаў разумець гэта, было позна.
21,2K
Аноним28 марта 2018 г.Читать далееУлады рабілі з чалавекам, што хацелі. Працаўніка яны прыдушвалі працай і рабілі рабом праз яе. Інтэлігента яны разбэшчвалі ідыёцкімі кнігамі, атрутай навязанага гультайства, лянотай і зноў-такі ператваралі ў раба.
А справа ў тым, што кожны чалавек больш за ўсё, нават не адчуваючы гэтага, прагне справы, дзейнасці, віруючага функцыяніравання сярод падобных сабе.
Капаць, біцца, пісаць шчырыя кнігі, перакідваць масты, бубнець пад нос нованароджаныя вершы, секчы дровы, вучыць дзяцей, змагацца за справядлівасць, біць студні і тунелі, дзьмуць шкло, лічыць і лекаваць, — іначай не варта і жыць.28,1K
Аноним5 января 2017 г.Як б гэта лёгка было жыць на зямлі, каб за кожнае паскудства паскуднік чакаў немінучай кары.
22,3K