
Ваша оценкаЦитаты
Аноним18 июля 2024 г.Таму што нікуды не варты той ігрок, які не ўмее без роздуму схапіць за шкірку выпадковасць.
037
Аноним18 июля 2024 г.Читать далее— Скажы: уся пагібель паэзіі ад кахання. Мільтан правільна сказаў сваёй жонцы: «Любая мая, табе і іншым — вам хочацца ездзіць у карэтах, а я жадаю аставацца сумленным чалавекам». На жаль, пераважная большаць людзей аддае перавагу карэтам перад перакананнямі. А жанчына — яна заўсёды скажа: «Праменні — гэта галоўнае ў сонцы»; рэдка скажа: «Сонца кідае свае праменні» (гэта толькі адна Яраслаўна дадумалася, дый то са слоў паэта), і ніколі не скажа, як Дантэ: «Змоўк сонечны прамень...» Э, браце, нават лепшыя з іх — дзяцінныя і каротказорыя.
031
Аноним18 июля 2024 г.— А ты, чалавек, стой. Стой, не падай. За ўсіх стой. Спачатку за людзей, потым за ўсіх, хто дыхае і шуміць. Доўга яшчэ стаяць. Крывава. А ты стой. Нават пры сваёй прынізлівай жывёльнасці — стой. Жывёла, а стаіш. За гэта з цябе — усе грахі ды на святасць вялікую.
032
Аноним18 июля 2024 г.Таму што бог, лёс – як хочаце яго называйце – любіць моцных і трывалых людзей.
030
Аноним18 июля 2024 г.— Чалавек следуе законам натуры толькі ў горшым. Ён карае смерцю нават за тое, за што натура даруе ў літасці і жорсткасці сваёй... А між тым, безумоўна, падлягае смерці толькі адно злачынства — здзек з чалавечай душы, катаванне чалавечага цела... Сюды трэба аднесці гвалт над жанчынай…
028
Аноним16 июня 2024 г.Чалавеку, які ненавідзіць, нельга быць з людзьмі. Яго трэба цурацца, як заразнага.034
Аноним9 июня 2024 г.Не трэба тысячы, каб пачаць. І не трэба ста, каб пачаць. І не трэба...дваіх, каб пачаць.
040