Уладзімір Караткевіч - Быў. Ёсць. Буду.
18+
User AvatarВаша оценка
4,7
(18)

Быў. Ёсць. Буду

Гэта кніга паэзіі Уладзіміра Караткевіча (1930-1984), якую ён сам падрыхтаваў да друку, але пабачыць ужо не паспеў, адразу стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Слова аднаго з самых любімых беларускіх пісьменнікаў адгукаецца ў сэрцах чытачоў рознага ўзросту. Таму і выходзіць паўторнае выданне гэтай кнігі.

Жанры

Издательство:

Мастацкая літаратура

ISBN:

985-02-0076-6

Год издания:

1997

Язык:

Белорусский

157 с.

5100 экз. (перавыданне)

Возрастные ограничения:

18+

Рейтинг LiveLib

4,7
18 оценок
  • 5
    72%
  • 4
    22%
  • 3
    6%
  • 2
    0%
  • 1
    0%
User AvatarВаша оценка
Прочитали 26Хотят прочитать 22

Рецензии

  • Аватар пользователя
    czyk
    9 февраля 2012

    Бываюць кнігі, пра якія нельга сказаць: «Вельмі спадабалася». Нельга, бо проста мову займае. Проста дрыжыкі па скуры. Проста камяк у горле. Проста спыняецца час і зьнікаюць адлегласьці.

    Я ведаю: я загiну, Загiну i не ўваскрэсну, I ўсё ж за народы змагацца Пакiну кагорты свае, I будуць магутнымі словы, I пераможнымі — песні, Нават тады, калі прахам Стануць косцi мае.

    Вершы з гэтай кнігі — і ёсьць гэтыя кагорты. Праз страх, змяшаны з прагматызам, як праз масла, праходзяць яны вострымі мячамі і б’юць у сэрца.

    Читать далее
    like13 понравилось
    469
  • Аватар пользователя
    Torvald5
    1 сентября 2020

    Гэтая кніга самы вядомы паэтычны зборнік Уладзіміра Караткевіча. Яна вытрымала два выданні, што для беларускай паэзіі ўнікальны выпадак. Нейкі іншы прыклад, калі паэтычны зборнік перавыдаваўся ў тым самым годзе я й прыгадаць не магу. І гэта не проста дадрукаванне тыражу, а выхад другога выдання, нават з іншай вокладкай. Што азначае толькі адно – першае выданне знікла з кнігарняў за лічаныя дні.

    Рэдактарам зборніка “Быў. Ёсць. Буду” выступіў сябар Караткевіча Рыгор Барадулін. Ён жа і напісаў прадмову да кнігі, у якой адзначыў: “Вершамі Ты ўваходзіў у літаратуру, вершамі правяраў, як і блізкі па духу Табе Максім Багдановіч, ці “пырснуць іскры з халодных каменняў”. (…) Кнігу паэзіі, якую ўжо не вычытваеш уважліва ў карэктуры, Ты назваў тэстаментна, нібы прадчуваючы сваё развітанне з наступнымі сваімі чытачамі: “Быў. Ёсць. Буду.”

    Такім чынам, гэта не пасмяротнае выбранае, а новая кніга паэта, якую ён сам укладаў і сам даў ёй назву. І менавіта ў гэтым зборніку змешчаны найбольш вядомыя, сёння хрэстаматыйныя, вершы Караткевіча і “Быў. Ёсць. Буду…”, і “На Беларусі Бог жыве”, і “Абяцаюць нам новы раскошны дом…”, і “Мова”.

    Значная частка вершаў у кнізе прысвечана гістарычнай тэме, асноўнай тэме ўсёй творчасці Караткевіча. І бадай усе вершы нясуць у сабе акорды патрыятычнага гучання. Але, на дзіва, такая канцэнтрацыя патрыятызму не выклікае раздражнення, магчыма таму, што вершы Караткевіча вельмі драматургічныя, яны ўтрымліваюць не толькі мастацкія вобразы, але і сюжэт, або пачуццёвую напругу. І таму не ўспрымаюцца як маралізатарства, а хутчэй як нейкае важнае адкрыццё, якое для сябе зрабіў аўтар, або як патаемныя яго думкі.

    А ў вершы “Паэт” Караткевіч параўноўвае паэта з бруском, якім точыцца і каса, і меч. Відавочна, гэтак паэт патлумачыў сваё крэда і сваю місію.

    І на папрок, чаму не йдзе ён біцца, Чаму ён не падобны да мяча, Ён сціпла спіць у нейкай там брусніцы, Пакуль тупіцца сталі прыйдзе час.

    Читать далее
    like10 понравилось
    1,1K
  • Аватар пользователя
    ANN_MINSK
    30 августа 2012

    Приведу стихотворение Владимира Короткевича специально для русскоязычных читателей. Стихотворение ТАВРЫ, в переводе Анатолия Уткина

    "Тaвры жили, кaк все нaроды: Воевaли, Любили, Беседы вели, Пили водку, Сливaлись с родною природой... Порaботaли, Песни сложили, Ушли.

    Но совсем Без следов Ничто не уходит. До сих пор По просторaм родной стороны, Средь людей, Позaбытые, тaвры всё бродят И сaми не знaют - кто же они? Нa рaзвaлины стен - тех, что строили прaдеды, Глядят, кaк бaрaны нa новый зaплот: "Почему нaши прaщуры с долей не лaдили? Что тaщило их в горы? Внизу же - тепло!"

    Дремлет Кошкa-горa, Дремлют тaвров руины. Я стою, предстaвляя, Что я не изгой, Не поэт с белaрусских пригорков синих, А последний из тaвров С их горькой судьбой.

    О, кaк обидно зa эти обломки! О, кaкой ядовитый зaбвения дым!.. Не дaй Бог, когдa и нa нaс Потомки Поглядят, Кaк мы Нa тaвров Глядим."

    Короткевича хорошо знают по прозаическим произведениям. И, чего греха таить, большей частью из-за кино. Так сказать, самое массовое из искусств. Но самое прекрасное, что благодаря кино, люди часто открывают гениальных авторов, таких, как Владимир Короткевич. Какие стихи! Теперь не могу не привести в оригинале :

    Нават сцюжным зімовым вечарам Або ў восень, як зліва лье, Як цябе я на вуліцы стрэчу — Падгінаюцца ногі мае. Што казаць пра майскае ранне, Калі ў росах салоўка б’е? Што скажу я табе, каханы?.. Падгінаюцца ногі мае.

    На стихи Владимира Короткевича написано много песен. Сделан буктрейлер на его книгу, в котором звучит песня на его слова.

    Читать далее
    like5 понравилось
    761
Все рецензии

Цитаты

Все цитаты

Другие издания

  • Быў. Ёсць. Буду
  • Быў. Ёсць. Буду.
  • Быў. Ёсць. Буду