“НА БЕЛАРУСІ БОГ ЖЫВЕ”... «Быў. Ёсць. Буду.»

  • Аватар пользователя
    Torvald5
    1 сентября 2020

    “НА БЕЛАРУСІ БОГ ЖЫВЕ” “На Беларусі бог жыве”, – Так кажа мой просты народ. Тую праўду сцвярджае раса ў траве І адвечны зор карагод. Тую праўду сцвярджае Упартасць хваль, І продкаў запавет, І мовы залатая сталь, І нашых дум сусвет. Тую праўду сцвярджае Ўсё зноў і зноў Ўсім лёсам, – Няхай спакваля, – У хмарах дубоў, У вясёлках агнёў Купальская наша зямля. І няхай давядзе мне Іншая кроў, Што брашу, Як сабачы сын, – А няма нідзе Вярнейшых сяброў І прыгажэйшых жанчын. Гэта край раскрытых душ і дзвярэй, Гэты край – Твой дом і сабор... Ў нас дваццаць з лішнім тысяч рэк, Адзінаццаць тысяч азёр. Нам ёсць што піць, З падмосткаў ліць, Чым палі свае акрапіць, А як давядзе, то ёсць нам дзе І ворага ўтапіць. І тая памяць жыве не ў царкве, А ў кожнай жыве галаве: “На Беларусі бог жыве...” – І хай сабе жыве. А калі ён шле на нас кару і гнеў, – Ну што ж, – мы з ім свае: Ў вяршыні самых гонкіх дрэў Маланка з неба б’е. У вяршыні маленькіх і ніцых дрэў Маланка ніколі не б’е. І пра тое кожны пяе салавей Росным кветкам у роднай траве: “На Беларусі бог жыве”, – І няхай давеку жыве.

    like2 понравилось
    603