Рецензия на книгу
На росстанях
Якуб Колас
Ales_Moyski7 декабря 2014 г.Яму па душы быў і гэты куток Палесся... і гэты народ з яго асаблівай моваю і звычаямі, так не падобнымі да мовы і звычаяў тых беларусаў, з гушчы якіх выйшаў Лабановіч, з гушчы інтэлегенцыіШто б ні казалі пра твор Якуба Коласа, але прыемна адчуваць, што ёсць у беларускай літаратуры сапраўдны вобраз настаўніка. Некалькі слоў скажу толькі пра першую аповесць з трылогіі - "У палескай глушы", у якой ёсць "філосафы на балоце", пра якіх пісаў і Іван Мележ у сваёй хроніцы. Ён любіў задаваць пытанні такім філосафам, бо ў іх адказах захоўвалася сапраўды народная мудрасць. Шкада, што нам з такімі людзьмі не паразмаўляць, і фальклорная практыка ў студэнтаў-філолагаў цяпер невыяздная, і вёсак, напэўна, такіх аўтэнтычных не засталося, бо да іх дацягнулася сваёй кагцістай лапай цывілізацыя.
Каб вы запыталіся ў дрэва, чаму яно расце, дык хіба ж яно вам адказала?.. Жыве чалавек і жыве, пакуль Бог яму прызначае. А прыйдзе час яму памерці - памрэ.Цытата гэтая з'яўляецца цікавай у самім вобразе дрэва, бо Андрэй Лабановіч, што распытвае бабку-старожку (а гэта яе словы), сцвярджае, што сэнс жыцця ў пазнанні прыроды, але жыцця вельмі мала, каб яе пазнаць. Тут жа і вобраз касмічнай бясконцасці, пра якую разважае настаўнік, чытаючы кнігу "Зорныя светы і іх насельнікі", а чалавек у ёй усяго толькі "маленькая пылінка". Узгадваюцца шаўчукоўскія радкі:
Небо звёздное, метель августа...
Я так мал, а вокруг всё огромное,
И плевать, что ни ружья да ни знамениПобач з тэмай жыцця заўжды ўзнікае і тэма смерці, якая прыкрая Лабановічу. У спалучэнні з вобразам дарогі яна нараджае ў настаўніка думку, што калі хворы чалавек пачынае думаць аб вялікай дарозе, то гэта ёсць прымета таго, што гэты чалавек не ачуняе. Тэма дарогі, шляху, ростані, чыгункі, якая з'яўляецца вобразам непарыўнай сувязі з людзьмі, часта ўзнікае ў творы (адсюль і назва).
У гэтым абуджэнні крытычнае думкі Лабановіч бачыў пачаткі таго вялікага сацыяльнага руху, які павінен пралажыць пратораную дарогу да новых форм жыцця. Бо калі чалавек пачне разважаць, дашуквацца прычын таго стану, у якім ён знаходзіцца, ён напэўна не пагодзіцца са сваёю доляй і будзе старацца адваяваць сабе лепшае месца на свеце. і калі ў чалавека раскрыюцца вочы, ён сам сабе выбера дарогу і сам за сябе будзе несці адказ
Лабановіча здзіўляе патрыярхальны ўклад у вёсцы, дзе не адпраўляюць дзяўчынак у школу, быццам ім і непатрэбна навука. У вышэйпрыведзенай цытаце адзначаны, можна сказаць, мэты і задачы настаўніцтва, а ў творы разважае ён і аб тых праблемах, з якімі сустракаецца малады настаўнік, крытыкуе методыкі, якія не падыходзяць у канкрэтнай сітуацыі, кажа пра праблему, як наблізіць мову дзяцей да кніжнае мовы. У творы намаляваны і вобраз дрэннага настаўніка Саханюка, які можа з памочнікам пісара Дубейкам, таксама "інтэлегентам", і "гэта" ўжыць, і "пулечку" згуляць.
Я не казаў пра любоўную лінію з Ядвісяй і вясковае жыццё, бо ў першую чаргу гэта Вялікая кніга пра філасофію беларусаў. У мяне заўсёды ўзнікала думка, а якую кнігу прапанаваць прачытаць замежніку з беларускай літаратуры, якая ўбірае ў сабе наш светапогляд, нашы каштоўнасныя арыенціры. Так, за мяжой ведаюць В.Быкава з яго псіхалагізмам і экзістэнцыялізмам, У.Караткевіча з яго гістарызмам і дэтэктывамі, але менавіта кніга "У палескай глушы" ("На ростанях") можа сімвалізаваць беларускую літаратуру.
Мы б абышлі шмат школ, бліжэй пазнаёміліся з настаўніцтвам, абудзілі цікавасць да свайго краю. А самае важнае - мы раскатурхалі б соннае балота нашага настаўніцтва, бо жыць так, як жывём мы, адарваныя адзін ад аднаго, жыць без жывой ідэі, ведаць адну толькі цесную школу і траціць час на карты і папойкі, што звычайна робіць наш брат, так жыць нельга, бо для гэтага трэба наўперад задушыць у сабе голас сумлення, голас доўгу перад народам
P.S. Выпускнікі сталічных педагагічных навучальных устаноў, прачытайце твор Якуба Коласа і не бойцеся ехаць па размеркаванні ў вёску, або вазьміце з сабой томік класіка і перадайце яго калі не замежніку, то вясковаму школьніку ў рукі замест планшэта.125,9K