Каб развесяліць Янку, Андрэй расказаў пра адзін выпадак, які нібы меў месца ў практыцы студэнтаў. Прафесар на лекцыі паставіў нейкі дослед. Пасля гэтага, упэўнены, што апарат усё паказвае як належыць, урачыста запытаў: «І што ж мы бачым?» У апараце нічога не было відаць. Тады прафесар сказаў: «Мы бачым, што мы нічога не бачым, а чаму нічога не бачым, мы зараз пабачым». Дык і я магу сказаць,— дадаў Андрэй,— нічога невядома. А чаму невядома? А таму, што нічога невядома. Пасля допыту буду ведаць.— А потым прыняў паставу артыста на эстрадзе і прадэкламаваў, па-акторску падняўшы руку:
Кто снидет в глубину морскую,
Покрытую недвижно льдом?
Кто испытующим умом
Проникнет в бездну роковую
Души... жандармской?
«Жандармской» Андрэй ужыў замест «коварной».