
Ваша оценкаЖанры
Рейтинг LiveLib
- 557%
- 437%
- 34%
- 20%
- 12%
Ваша оценкаРецензии
Аноним19 октября 2018 г.Читать далееПраўда нечакана, што адной з найлепшых беларускіх кніг для мяне ў гэтым годзе становіцца твор, напісаны трасянкай? Але гэтая кніга па-добраму ўзарвала мне мозг і прымусіла рагатаць да слёз.
Не пужайцеся тэксту з першых старонак, чытацца будзе непрывычна. Але старонцы на пятай гэтая шчырая споведзь кантралёркі грамадскага транспарту натуральна загучыць у вашай галаве голасам якой-небудзь знаёмай “жэншчыны з начосам” гадоў 50-60, якіх так шмат вакол. Галоўнае, каб не голасам кіраўніка дзяржавы.
Зінаіда Юр’еўна думала, што ўжо шмат розных людзей бачыла, працуючы кантралёркай у транспарце, але мёртвы пасажыр ёй трапіўся ўпершыню. Яна жанчына актыўная, а яшчэ даволі кемлівая, таму там, дзе міліцыя не знаходзіць ніякага крыміналу, Юр’еўна распачынае ўласнае расследаванне.
У кнізе ёсць усе структурна-кампазіцыйныя асаблівасці дэтэктыўнага жанру. Доказы адкрываюцца нам і галоўнай гераіні адначасова, аўтарка нічога не хавае, таму чытач таксама мае магчымасць паўдзельнічаць у расследаванні. А жыхарам Шабаноў і Ангарскай будзе прыемна пазнаць у кнізе родныя мясціны (той момант, калі ўніверсам “Байкальскі” для цябе не пусты гук).
Каму праходзіць міма: адэптам сакралізацыі мовы; тым, для каго беларуская мова — не натуральны сродак камунікацыі, а музейны экспанат за шклом, з якога трэба асцярожна выціраць пыл (проста хвалююся за псіхіку гэтых людзей).
Каму зойдзе: тым, хто ўмее ў гумар; усім, хто атрымлівае задавальненне ад песень, напрыклад, Разбітага сэрца пацана. Якраз можаце саўндтрэкам да чытання гэтай кнігі ўключыць іх новы альбом “Карняплоды любві”. “У мяне ёсць петушок — у цябе культурны шок”, — караценька радком з песні пра кнігу.
І следуючы запаветам былога старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава — лупіце трасянкай.
Прысвячаецца ўсім, хто таксама адчувае подых канца лета:
у канцы аўгуста какое-та такое асобеннае састаяніе на душэ. Трывога какая-та. І не паймёш, аткуда.P. S. Кніга існуе толькі ў электроннай версіі. Купіць можна на сайце kniharnia.by .
20848
Аноним21 октября 2018 г.Читать далееАтвлекіцесь ат элітарнай ліцературы, гаспада, я знайшоў для вас хіт - сацыяльна-бытавы дэтэкціў "Я прыду за табой у аўгусце" Камілы Цень.
Кніга напісана на чыстай трасянцы, нават я так не магу пісаць, бо праскаківают ліцературна-нармаціўныя словы. Сюжэт просты як пяць дэнамініраваных капеяк: у адзін не очэнь прэкрасны дзень кантарлёр мінсктранса Зінаіда Юр'еўна абнаружывает у тралейбусе труп мужчыны. Прыбыўшая на месца міліцыя рэшает, што прычына смерці прастая бытавуха - напіўся, паваліўся, сеў у тралейбус і забіўся, але Юр'еўна так не думает, ана начынает собственнае расследаваніе і па ходу цекста раскручывает складаны клубок прычынна-следственных связей, прывёўшых да смерці пасажыра. Можэт как дэтэкціў кніга і не блешчыт, няма крутых сюжэтных хадоў і глаўны падазрэваемы хоць і не так ачэвідзен, але ўсё-ткі не вызывает удзіўленія. Усю цікавасць да кнігі цягнет на сваіх хрупкіх плячах глаўны персанаж - кантралёрша Зінаіда Юр'еўна. Чытаючы кнігу чытацель как бы пагружаецца ва ўнутраны мір мыслей звычайнай рабочай жэншчыны з Завадскога раёна сталіцы і відзіт праісхадзяшчае яе простым, але ат этава не менее острым узглядам. Безуслоўна, гэты вобраз глаўная фішка дэтэкціва.
Кніга небальшая і пры жэланіі чытаецца за адзін прысест.
11498
Аноним23 апреля 2024 г.Читать далееВ этой небольшой книжке - три истории, три приключения, рассказанные Зинаидой Юрьевной, контролершей. Истории незатейливые, хотя и не совсем банальные, погонь с перестрелками нет, но следить за расследованием Зинаиды интересно. Женщина она вполне ординарная, но умудряется как-то проводить расследования, не без помощи своего "Ватсона". И все это в локациях Заводского района, что добавляет атмосферности, особенно бывавшим или жившим там.
К языку повествования нужно приноровиться, это не чистая трасянка, скорее русский с белорусским акцентом, что тоже добавляет атмосферности.
Минус книги - слишком короткая, хотелось продолжения. По книге вполне можно было бы снять мини-сериал.7192
Цитаты
Аноним2 октября 2018 г.Людзі цяпер усе раздражонныя, падазрыцельныя, на жызнь с утра да вечара жалуюцца. На беднасць. Как будта ані раньшэ міліянерамі былі. Как будта ў каждага машына была, з лічным шафёрам, а цяпер вот усе разарылісь случайна і на аўтобусах ездзіць сталі.
5284
Аноним20 октября 2021 г.
«Эта ані так чайнік пачэму-та называют. Імбрык. Нікагда такога слова не слышала. Такое ашчушчэніе, што ім іх хтота выдумывает, слава эці. Сядзіт у Вільнюсе і выдумывает, штобы тут ніхто не панімаў, а чом рэч»283
Аноним31 октября 2018 г.Чалавеку, я шчытаю, для шчасця нужэн прастой пражытачны мінімум. Ва-первых, штоб дома была чыста і спакойна. Ва-ўтарых, штоб мір был. І ў трэціх, штоб людзі былі вежлівыя і давольныя і друг к другу атнасілісь уважыцельна.
2158
Подборки с этой книгой

Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги
Хочу прочитать - rus
ZayatsOlga
- 209 книг
Территория лета
albina-vetrova
- 108 книг
Мои книжные полки
ZayatsOlga
- 283 книги
Минск в литературе
Amatrice
- 17 книг
Другие издания

































