Валер Гапееў - Вольнеры. Прадвесце
18+
User AvatarВаша оценка
4,3
(25)

Вольнеры. Прадвесце

Валер Гапееў "Вольнеры. Прадвесце" - самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі Тое, што ты лічыш дробяззю, раптам можа перавярнуць твой свет. І асабліва тады, калі ты гэтую быццам дробязь губляеш… Перад вамі — самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі: і ў чалавечым свеце, і ў іншасвеце дзейнічаюць тутэйшыя стварэнні, багі і духі. Беларуская міфалогія аказалася багатай і разнастайнай на герояў, а ўладкаваны іншасвет займеў сваё месца. Сама дзея рамана адбываецца ў Мінску і вако...

Жанры

Издательство:

Янушкевіч

ISBN:

9788396719041

Год издания:

2023

Язык:

Белорусский

Возрастные ограничения:

18+

Рейтинг LiveLib

4,3
25 оценок
  • 5
    52%
  • 4
    36%
  • 3
    8%
  • 2
    4%
  • 1
    0%
User AvatarВаша оценка
Прочитали 26Хотят прочитать 21

Рецензии

  • Аватар пользователя
    Belera
    8 октября 2023

    Фэнтазі па-беларуску

    За сваё жыццё, я паспела начытацца ўсялякага рознага, і, напэўна, ужо магу сцвярджаць, што ў мяне сфармаваўся нейкі густ на літаратуру. Іншае пытанне, наколькі ён добры, але нейкі ёсць. ⠀ Дык вось, фэнтазі маё безумоўнае каханне назаўжды. Як кажуць, спачатку яно, а потым ужо Арыяна Грандэ, Ледзі Гага... ⠀ "Вольнеры. Прадвесце" Валера Гапеева - гэта самае што ні на ёсць беларускае фэнтазі, насычанае нашай міфалогіяй і атмасферай. ⠀ Гэта гісторыя пра трох мінскіх старшакласнікаў, якія выпадкова пазнаюць пра існаванне іншасвета і пра змаганне дабра са злом. І, вядома, не застаюцца ў гэтай бітве ўбаку. ⠀ За містычны Мінск кніга атрымвае ад мяне плюсік, асабіста мне здаецца вельмі крутым, калі дзеянні адбываюцца ў месцах, па якіх ты сам рэгулярна шпацыруеш. ⠀ Спадабалася разнастайнасць міфічных істот і лёгкі стыль кнігі. Сам свет таксама ў цэлым парадаваў, ён досыць прадуманы і цікавы. ⠀ Што мне не зайшло. ⠀ Можна было зрабіць болей прапрацаваных персанажаў? Ім па 17 гадоў, шо яны як сімы з трыма эмоцыямі сюды-туды блукаюць? Хочацца адправіць іх у басейн і выдаліць лесвіцу, каб у іх жыцці з'явілася хоць нейкая глыбіня. ⠀ Не хапіла напалу пакут, вельмі ўсё складненька і лёгка ў герояў атрымваецца. З-за гэтага кніга не выклікае моцных эмоцый і перажыванняў, а без гэтага навошта яно ўсё? ⠀ У мяне не атрымалася пагрузіцца ў свет цалкам, я ўспрымала ўсю гісторыю трохі адхілена, як казачку. Вельмі міленькую казачку, але не болей. ⠀ Кніга пакінула прыемныя ўражанні, і, калі вы шукаеце нешта сучаснае з беларускай літаратуры, то я раю азнаёміцца. Але не "Уладар пярсцёнкаў", вядома.

    Читать далее
    like17 понравилось
    416
  • Аватар пользователя
    marlia-reads
    23 мая 2023

    Някепска, але не маё

    Мінскія падлеткі мусяць знайсці аскепкі артэфакта, каб уратаваць свет.

    Збольшага напісана някепска, але часам рэплікі падаваліся ненатуральнымі і вымушанымі.

    Даволі займальна, чытаецца лёгка, але занадта шмат раздражняла.

    У галоўнага героя маці сыйшла ад бацькі, і ў яго гора. Сямнаццаць гадоў чалавеку! І ўсю кнігу ён пастаянна імкнецца, каб маці сыйшла ад свайго новага мужчыны і вярнулася да бацькі. Сітуацыю б уратавала, калі б ён зразумеў, што ягоная мама – дарослы самастойны чалавек з правам на выбар, але спадзявацца не даводзіцца.

    Наезды на настаўнікаў ідуць у камплекце. Асабліва на настаўніцу біялогіі: дурніца, верыць у эвалюцыю і не верыць у звышнатуральнае! Хіба нармальна нават у фэнтэзі-свеце прыніжаць матэрыялістаў?

    Рамантычная лінія занадта прапіхваецца. (Малаімаверна, што гэта хітры падманны ход аўтара, але хто ведае.) Сяброўства героя з гераіняй пачынаецца з ейнай фразы "А ты цікавы, а я думала, так, максімум для фрэндзоны". Гэта нармальная фраза для дзяўчыны?? Ну, можа, я адстала і ад часу і сучасныя дзяўчыны рэальна заносяць кагосьці малазнаёмага ў фрэндзону і нават прызнаюць гэта ўслых. Можа, і так.

    Што датычыць міфалогіі, то гэта мяшанка чагосьці паганскага і чагосьці хрысціянскага (прынамсі ў рытуальных фразах). Наколькі аўтэнтычная паганская частка, наколькі прыдуманая, наколькі заснаваная на вартых ці не вартых даверу рэканструкцыях – не ўяўляю. Свет атрымаўся даволі цікавы.

    Не буду чытаць далей.

    Читать далее
    like5 понравилось
    186
Все рецензии

Похожие книги

Цитаты

Еще не добавлена ни одна цитата из книги. Ваша может стать первой.

Другие издания

  • Вольнеры. Прадвесце