Отзывы о книге Вольнеры. Прадвесце

  • Аватар пользователя
    Belera
    8 октября 2023

    Фэнтазі па-беларуску

    За сваё жыццё, я паспела начытацца ўсялякага рознага, і, напэўна, ужо магу сцвярджаць, што ў мяне сфармаваўся нейкі густ на літаратуру. Іншае пытанне, наколькі ён добры, але нейкі ёсць. ⠀ Дык вось, фэнтазі маё безумоўнае каханне назаўжды. Як кажуць, спачатку яно, а потым ужо Арыяна Грандэ, Ледзі Гага... ⠀ "Вольнеры. Прадвесце" Валера Гапеева - гэта самае што ні на ёсць беларускае фэнтазі, насычанае нашай міфалогіяй і атмасферай. ⠀ Гэта гісторыя пра трох мінскіх старшакласнікаў, якія выпадкова пазнаюць пра існаванне іншасвета і пра змаганне дабра са злом. І, вядома, не застаюцца ў гэтай бітве ўбаку. ⠀ За містычны Мінск кніга атрымвае ад мяне плюсік, асабіста мне здаецца вельмі крутым, калі дзеянні адбываюцца ў месцах, па якіх ты сам рэгулярна шпацыруеш. ⠀ Спадабалася разнастайнасць міфічных істот і лёгкі стыль кнігі. Сам свет таксама ў цэлым парадаваў, ён досыць прадуманы і цікавы. ⠀ Што мне не зайшло. ⠀ Можна было зрабіць болей прапрацаваных персанажаў? Ім па 17 гадоў, шо яны як сімы з трыма эмоцыямі сюды-туды блукаюць? Хочацца адправіць іх у басейн і выдаліць лесвіцу, каб у іх жыцці з'явілася хоць нейкая глыбіня. ⠀ Не хапіла напалу пакут, вельмі ўсё складненька і лёгка ў герояў атрымваецца. З-за гэтага кніга не выклікае моцных эмоцый і перажыванняў, а без гэтага навошта яно ўсё? ⠀ У мяне не атрымалася пагрузіцца ў свет цалкам, я ўспрымала ўсю гісторыю трохі адхілена, як казачку. Вельмі міленькую казачку, але не болей. ⠀ Кніга пакінула прыемныя ўражанні, і, калі вы шукаеце нешта сучаснае з беларускай літаратуры, то я раю азнаёміцца. Але не "Уладар пярсцёнкаў", вядома.

    like17 понравилось
    396

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым