- Главная
- Валер Гапееў
- 📚 Книги
- Вольнеры. Прадвесце
- Рецензии
- Някепска, але не маёНякепска, але не маё
Отзывы о книге Вольнеры. Прадвесце
marlia-reads23 мая 2023Някепска, але не маё
Мінскія падлеткі мусяць знайсці аскепкі артэфакта, каб уратаваць свет.
Збольшага напісана някепска, але часам рэплікі падаваліся ненатуральнымі і вымушанымі.
Даволі займальна, чытаецца лёгка, але занадта шмат раздражняла.
У галоўнага героя маці сыйшла ад бацькі, і ў яго гора. Сямнаццаць гадоў чалавеку! І ўсю кнігу ён пастаянна імкнецца, каб маці сыйшла ад свайго новага мужчыны і вярнулася да бацькі. Сітуацыю б уратавала, калі б ён зразумеў, што ягоная мама – дарослы самастойны чалавек з правам на выбар, але спадзявацца не даводзіцца.
Наезды на настаўнікаў ідуць у камплекце. Асабліва на настаўніцу біялогіі: дурніца, верыць у эвалюцыю і не верыць у звышнатуральнае! Хіба нармальна нават у фэнтэзі-свеце прыніжаць матэрыялістаў?
Рамантычная лінія занадта прапіхваецца. (Малаімаверна, што гэта хітры падманны ход аўтара, але хто ведае.) Сяброўства героя з гераіняй пачынаецца з ейнай фразы "А ты цікавы, а я думала, так, максімум для фрэндзоны". Гэта нармальная фраза для дзяўчыны?? Ну, можа, я адстала і ад часу і сучасныя дзяўчыны рэальна заносяць кагосьці малазнаёмага ў фрэндзону і нават прызнаюць гэта ўслых. Можа, і так.
Што датычыць міфалогіі, то гэта мяшанка чагосьці паганскага і чагосьці хрысціянскага (прынамсі ў рытуальных фразах). Наколькі аўтэнтычная паганская частка, наколькі прыдуманая, наколькі заснаваная на вартых ці не вартых даверу рэканструкцыях – не ўяўляю. Свет атрымаўся даволі цікавы.
Не буду чытаць далей.
4 понравилось
183

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым