
Ваша оценкаЖанры
Книга из цикла
Вольнеры
Рейтинг LiveLib
- 554%
- 438%
- 38%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Аноним8 октября 2023 г.Фэнтазі па-беларуску
Читать далееЗа сваё жыццё, я паспела начытацца ўсялякага рознага, і, напэўна, ужо магу сцвярджаць, што ў мяне сфармаваўся нейкі густ на літаратуру. Іншае пытанне, наколькі ён добры, але нейкі ёсць.
⠀
Дык вось, фэнтазі маё безумоўнае каханне назаўжды. Як кажуць, спачатку яно, а потым ужо Арыяна Грандэ, Ледзі Гага...
⠀
"Вольнеры. Прадвесце" Валера Гапеева - гэта самае што ні на ёсць беларускае фэнтазі, насычанае нашай міфалогіяй і атмасферай.
⠀
Гэта гісторыя пра трох мінскіх старшакласнікаў, якія выпадкова пазнаюць пра існаванне іншасвета і пра змаганне дабра са злом. І, вядома, не застаюцца ў гэтай бітве ўбаку.
⠀
За містычны Мінск кніга атрымвае ад мяне плюсік, асабіста мне здаецца вельмі крутым, калі дзеянні адбываюцца ў месцах, па якіх ты сам рэгулярна шпацыруеш.
⠀
Спадабалася разнастайнасць міфічных істот і лёгкі стыль кнігі. Сам свет таксама ў цэлым парадаваў, ён досыць прадуманы і цікавы.
⠀
Што мне не зайшло.
⠀
Можна было зрабіць болей прапрацаваных персанажаў? Ім па 17 гадоў, шо яны як сімы з трыма эмоцыямі сюды-туды блукаюць? Хочацца адправіць іх у басейн і выдаліць лесвіцу, каб у іх жыцці з'явілася хоць нейкая глыбіня.
⠀
Не хапіла напалу пакут, вельмі ўсё складненька і лёгка ў герояў атрымваецца. З-за гэтага кніга не выклікае моцных эмоцый і перажыванняў, а без гэтага навошта яно ўсё?
⠀
У мяне не атрымалася пагрузіцца ў свет цалкам, я ўспрымала ўсю гісторыю трохі адхілена, як казачку. Вельмі міленькую казачку, але не болей.
⠀
Кніга пакінула прыемныя ўражанні, і, калі вы шукаеце нешта сучаснае з беларускай літаратуры, то я раю азнаёміцца. Але не "Уладар пярсцёнкаў", вядома.17354
Аноним23 мая 2023 г.Някепска, але не маё
Читать далееМінскія падлеткі мусяць знайсці аскепкі артэфакта, каб уратаваць свет.
Збольшага напісана някепска, але часам рэплікі падаваліся ненатуральнымі і вымушанымі.
Даволі займальна, чытаецца лёгка, але занадта шмат раздражняла.
У галоўнага героя маці сыйшла ад бацькі, і ў яго гора. Сямнаццаць гадоў чалавеку! І ўсю кнігу ён пастаянна імкнецца, каб маці сыйшла ад свайго новага мужчыны і вярнулася да бацькі. Сітуацыю б уратавала, калі б ён зразумеў, што ягоная мама – дарослы самастойны чалавек з правам на выбар, але спадзявацца не даводзіцца.
Наезды на настаўнікаў ідуць у камплекце. Асабліва на настаўніцу біялогіі: дурніца, верыць у эвалюцыю і не верыць у звышнатуральнае! Хіба нармальна нават у фэнтэзі-свеце прыніжаць матэрыялістаў?
Рамантычная лінія занадта прапіхваецца. (Малаімаверна, што гэта хітры падманны ход аўтара, але хто ведае.) Сяброўства героя з гераіняй пачынаецца з ейнай фразы "А ты цікавы, а я думала, так, максімум для фрэндзоны". Гэта нармальная фраза для дзяўчыны?? Ну, можа, я адстала і ад часу і сучасныя дзяўчыны рэальна заносяць кагосьці малазнаёмага ў фрэндзону і нават прызнаюць гэта ўслых. Можа, і так.
Што датычыць міфалогіі, то гэта мяшанка чагосьці паганскага і чагосьці хрысціянскага (прынамсі ў рытуальных фразах). Наколькі аўтэнтычная паганская частка, наколькі прыдуманая, наколькі заснаваная на вартых ці не вартых даверу рэканструкцыях – не ўяўляю. Свет атрымаўся даволі цікавы.
Не буду чытаць далей.
4174
Подборки с этой книгой

Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги
Купляйце беларускае
Belera
- 21 книга
Беларушчына
Skrim
- 77 книг
Другие издания


























