
Ваша оценкаРецензии
xbohx8 июля 2019 г.Читать далееПачынаючы гэтую кнігу я нават не магла падумаць, што Альгерд стане для мяне такім адкрыццём. Столькі яго твораў прачытана, але як чалавек ён раскрыўся толькі цяпер. І гэта было прыемнае знаёмства, бо я не чакала, што ў вялікай колькасці момантаў у кнізе буду пазнаваць сябе. Хоць у дзевяностыя я толькі нарадзілася, але гэты твор і пра мае дзевяностыя.
У дзевяностыя Бахарэвіч увайшоў школьнікам-падлеткам, і ўжо тады быў яркай і неардынарнай асобай. Потым былі філфак БДПУ, з якога Альгерд выйшаў маладым настаўнікам, праца ў школе. Вось можаце сабе ўявіць яго ў якасці школьнага настаўніка? Цяжкавата, але факт. І гэта сапраўды цікавы перыяд з жыцця пісьменніка. Педагагічную практыку ён увогуле праходзіў у маёй роднай Серабранцы. Потым праца ў сферы журналістыкі, калі так можна сказаць пра газету Мінскага трактарнага завода. Але і такая старонка ў біяграфіі Альгерда ёсць. Але акрамя гэтага мноства творчасці, як літаратурнай, так і музычнай. Людзі, сустрэчы, знаёмствы, мерапрыемствы... Варта разумець, што гэтая кніга — не настальгія па мінулым і маладосці, якія сышлі незваротна. Сам Альгерд у кнізе падкрэслівае, што “жыць настальгіяй — убогі занятак”. Таму гэты твор — спроба аднавіць і зафіксаваць той час, паглядзець на яго праз пражытыя гады. Ды проста распавесці людзям, як было.
Важна, што чытаць гэты твор можна і без ведання папярэдняй творчасці Альгерда, настолькі ён універсальны. І я ўжо чула ад людзей выказванні накшталт “Навошта мне чытаць пра чужыя дзевяностыя, у мяне свае былі, таксама магу кніжак панапісваць”. Дык сядзь і напішы. У тым і сэнс, што ёсць адна гісторыя, якую ўсе раскажуць па-рознаму, і ў тым яе каштоўнасць.
Бо дзевяностыя былі адны, але ў кожнага свае. І з гэтых маленькіх гісторый кожнага складваецца адна эпоха, як пазл. Для кагосьці гэта быў шчаслівы і бесклапотны перыяд, для кагосьці час пошукаў сябе і спроб самаідэнтыфікацыі, ну а хтосьці ўспамінае гэты час выключна з негатыўнымі эмоцыямі. Альгерд жа не дае ацэнку гэтаму перыяду, ён проста дзеліцца сваёй гісторыяй з чытачамі. І гісторыя гэтая неверагодна цікавая.
А яшчэ ў творы мноства цытат, спісаных быццам з мяне:
Школа прывучыла мяне ненавідзець калектывы і бегчы ад іх, а калі трэба — паўставаць супраць, быць аднаму супраць усіх — мой улюбёны стан.Бадай, найлепшая беларуская кніга, прачытаная мной у гэтым годзе.
19418
nubir27 января 2019 г.Я, калі шчыра, не чакаў, што ўсё будзе настолькі цікава і захапляльна!:) Цікава - не таму, што Бахарэвіч - публічная асоба. Хоць і гэта таксама важна. Але трэба добра бачыць, каб так вось напісаць:) Трэба ведаць цану слову. Трэба жыць сваё жыццё. Ці сваім жыццём. Спадзяюся, фармуліроўка зразумелая:) Тут ёсць душа. У гэтым творы ёсць душа:) Кожны помніць сваё. Не кожны раскажа так, каб ты ўспомніў сваё:) Аўтар - расказаў менавіта так. Дзякуй яму за гэта:)
10379
Arciom_5 февраля 2019 г.П'янства, панк, літаратура
Читать далее“Мае дзевяностыя” гэта кніга ўспамінаў, кніга сталення. Гэта не гістарычная кніга, хоць гістарычныя падзеі там і адлюстроўваюцца. Гэта не дакументальная кніга, хоць усё, аб чым тут напісана, сапраўды адбывалася. Гэта кніга аб тым, як гістарычныя падзеі адбіліся на адным чалавеку і аб тым, як гэты чалавек адбіўся ад гісторыі і пайшоў сваім шляхам. Гэты шлях праступае на кожнай старонцы кнігі, дзесьці ён шырэйшы, дзесьці ледзь заўважны, але гэты шлях, шлях у літаратуру, Альгерд Бахарэвіч, на шчасце, прайшоў.
Кніга так і дыхае маладосцю і натхненнем разам з максімальзмам і нонканфармізмам. Нічога аб’ектыўнага вы ў ёй не знойдзеце, але з усім суб’ектыўным цяжка будзе не пагадзіцца. Акрым сталення асобы Альгерда ў кнізе процьма цікавых гісторых з ягонага тагачаснага жыцця і, адпаведна, жыцця нашага грамадства. Дзесьці гісторыя маргінальныя
Неяк мы з Максам і Лаўрэнціем раздабылі некалькі літраў сьпірту – разбавілі, зьмяшалі яго зь мёдам і доўга жывіліся гэтай сёмесьсю. Жывіліся, што праўда, са зьменным посьпехам: аднойчы я добра перабраў, і мяне так вывернула ў двары, што я думаў, ад маіх вантробаў нічога не застанецца. Макс потым доўга зьдзіўляўся: “Нават у такім стане ты гаварыў па-беларуску!”дзесьці сумнаватыя, як гісторыя з настаўніцтвам, дзесьці вясёлыя, як гісторыя пра тое, як разам з нейкай Сьветкай яны збягалі ад мянтоў, скокнулі ў раку і “канфіскавалі” катамаран, на якім і ўцяклі.
Калі вам не падабаецца асоба Альгерда Бахарэвіча зараз, то ягоную версію з дзевяностых, пра якую і напісаная кніга, вы ўспрымеце ў штыкі. Але калі вы фанат, альбо, як я, нейтральна да яго ставіцеся, увагай кнігу лепш не абмінаць, тым больш улічваючы тое, якім жа шыкоўным выданнем яна выйшла.7368
SashaLesnik12 мая 2025 г.У кожнага свае ўспаміны
Читать далееДа гэтай кнігі я амаль што нічога не ведаў пра Бахарэвіча. А пасля яе аказалася, што ў мяне з аўтарам многа што звязвае. Вельмі дзіўна атрымалася.
У "Маіх дзевяностых" аўтар расказвае пра тое, чым ён жыў у гэтых самых дзевяностых. І гэта не настальгічныя апавяданні пра тое, як раней было цёпла і ўтульна, а зараз моладзь зусім дурная. Проста чалавек піша пра 1) школу свайго жыцця, 2) універ свайго жыцця, 3) першыя працы свайго жыцця. Усё гэта было ў 90-х. Я ў той час толькі ў школу пайшоў, таму мне было вельмі цікава пачытаць пра тое, як жыў чалавек у дзевяностых, які адрозніваўся па ўспрыманню жыцця ад большасці равеснікаў. Альгерд пісаў, а я быццам бы разам з ім хадзіў у тую школу, сядзеў на рэпах "Правакацыі", дзе спяваў аўтар, піў разам з ім і сумаваў. У мяне, канешне, свой Мінск, які я пачаў вывучаць толькі у самым канцы 90-х. Але што цікава - тыя людзі, якіх згадвае Бахарэвіч, потым трапляліся і ў маім жыцці, а з некаторымі з іх я падтрымліваю сувязь і зараз. Проста для Бахарэвіча 90-ыя скончыліся разам з "Правакацыяй" і панкам, а для мяне ўсё гэта толькі пачалося. Я не меў магчымасці трапіць на выступ гурта, але касету, канешне, круціў у 00-х на сваім магнітафоне.
Кнігу праглынуў за 2 дні. Здаецца, напісана проста, без філасофіі і вады, але вельмі цікава. Без панурай настальгіі, якую я сам не люблю, таму што лічу, што жыць трэба сучасным. Канешне, кожны можа напісаць сваю кнігу пра 90-ыя, пра свае 90-ыя, якія будуць зусім іншымі. Але не кожны можа расказаць пра гэта цікава.
Цудоўна. 9/10.637