- Все рецензии
- РецензияРецензия
Отзывы о книге Мае дзевяностыя
xbohx8 июля 2019Пачынаючы гэтую кнігу я нават не магла падумаць, што Альгерд стане для мяне такім адкрыццём. Столькі яго твораў прачытана, але як чалавек ён раскрыўся толькі цяпер. І гэта было прыемнае знаёмства, бо я не чакала, што ў вялікай колькасці момантаў у кнізе буду пазнаваць сябе. Хоць у дзевяностыя я толькі нарадзілася, але гэты твор і пра мае дзевяностыя. У дзевяностыя Бахарэвіч увайшоў школьнікам-падлеткам, і ўжо тады быў яркай і неардынарнай асобай. Потым былі філфак БДПУ, з якога Альгерд выйшаў маладым настаўнікам, праца ў школе. Вось можаце сабе ўявіць яго ў якасці школьнага настаўніка? Цяжкавата, але факт. І гэта сапраўды цікавы перыяд з жыцця пісьменніка. Педагагічную практыку ён увогуле праходзіў у маёй роднай Серабранцы. Потым праца ў сферы журналістыкі, калі так можна сказаць пра газету Мінскага трактарнага завода. Але і такая старонка ў біяграфіі Альгерда ёсць. Але акрамя гэтага мноства творчасці, як літаратурнай, так і музычнай. Людзі, сустрэчы, знаёмствы, мерапрыемствы... Варта разумець, што гэтая кніга — не настальгія па мінулым і маладосці, якія сышлі незваротна. Сам Альгерд у кнізе падкрэслівае, што “жыць настальгіяй — убогі занятак”. Таму гэты твор — спроба аднавіць і зафіксаваць той час, паглядзець на яго праз пражытыя гады. Ды проста распавесці людзям, як было. Важна, што чытаць гэты твор можна і без ведання папярэдняй творчасці Альгерда, настолькі ён універсальны. І я ўжо чула ад людзей выказванні накшталт “Навошта мне чытаць пра чужыя дзевяностыя, у мяне свае былі, таксама магу кніжак панапісваць”. Дык сядзь і напішы. У тым і сэнс, што ёсць адна гісторыя, якую ўсе раскажуць па-рознаму, і ў тым яе каштоўнасць. Бо дзевяностыя былі адны, але ў кожнага свае. І з гэтых маленькіх гісторый кожнага складваецца адна эпоха, як пазл. Для кагосьці гэта быў шчаслівы і бесклапотны перыяд, для кагосьці час пошукаў сябе і спроб самаідэнтыфікацыі, ну а хтосьці ўспамінае гэты час выключна з негатыўнымі эмоцыямі. Альгерд жа не дае ацэнку гэтаму перыяду, ён проста дзеліцца сваёй гісторыяй з чытачамі. І гісторыя гэтая неверагодна цікавая. А яшчэ ў творы мноства цытат, спісаных быццам з мяне:
Школа прывучыла мяне ненавідзець калектывы і бегчы ад іх, а калі трэба — паўставаць супраць, быць аднаму супраць усіх — мой улюбёны стан.
Бадай, найлепшая беларуская кніга, прачытаная мной у гэтым годзе.
20 понравилось
424

Комментарии 1
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
А что? Сяду. И напишу. Если вы, Наста, не против. В историях к этой книге. Пусть и мой маленький пазл ляжет в общую картинку 90-х. И в Беларуси. И в России. Потому как, согласен с вами. И тоже считаю, что
Із гэтых маленькіх гісторый кожнага складваецца адна эпоха, як пазл.P.S. Я надеюсь, ничего страшного, если я на русском?