Отзывы о книге Мае дзевяностыя

  • Аватар пользователя
    Arciom_
    5 февраля 2019

    П'янства, панк, літаратура

    “Мае дзевяностыя” гэта кніга ўспамінаў, кніга сталення. Гэта не гістарычная кніга, хоць гістарычныя падзеі там і адлюстроўваюцца. Гэта не дакументальная кніга, хоць усё, аб чым тут напісана, сапраўды адбывалася. Гэта кніга аб тым, як гістарычныя падзеі адбіліся на адным чалавеку і аб тым, як гэты чалавек адбіўся ад гісторыі і пайшоў сваім шляхам. Гэты шлях праступае на кожнай старонцы кнігі, дзесьці ён шырэйшы, дзесьці ледзь заўважны, але гэты шлях, шлях у літаратуру, Альгерд Бахарэвіч, на шчасце, прайшоў. Кніга так і дыхае маладосцю і натхненнем разам з максімальзмам і нонканфармізмам. Нічога аб’ектыўнага вы ў ёй не знойдзеце, але з усім суб’ектыўным цяжка будзе не пагадзіцца. Акрым сталення асобы Альгерда ў кнізе процьма цікавых гісторых з ягонага тагачаснага жыцця і, адпаведна, жыцця нашага грамадства. Дзесьці гісторыя маргінальныя

    Неяк мы з Максам і Лаўрэнціем раздабылі некалькі літраў сьпірту – разбавілі, зьмяшалі яго зь мёдам і доўга жывіліся гэтай сёмесьсю. Жывіліся, што праўда, са зьменным посьпехам: аднойчы я добра перабраў, і мяне так вывернула ў двары, што я думаў, ад маіх вантробаў нічога не застанецца. Макс потым доўга зьдзіўляўся: “Нават у такім стане ты гаварыў па-беларуску!”

    дзесьці сумнаватыя, як гісторыя з настаўніцтвам, дзесьці вясёлыя, як гісторыя пра тое, як разам з нейкай Сьветкай яны збягалі ад мянтоў, скокнулі ў раку і “канфіскавалі” катамаран, на якім і ўцяклі. Калі вам не падабаецца асоба Альгерда Бахарэвіча зараз, то ягоную версію з дзевяностых, пра якую і напісаная кніга, вы ўспрымеце ў штыкі. Але калі вы фанат, альбо, як я, нейтральна да яго ставіцеся, увагай кнігу лепш не абмінаць, тым больш улічваючы тое, якім жа шыкоўным выданнем яна выйшла.

    like7 понравилось
    369

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым