Это новая версия страницы книги. Часть функций ещё в работе — мы добавляем их постепенно.
К старой версии страницы- Главная
- Альгерд Бахарэвіч
- 📚 Книги
- Мае дзевяностыяМае дзевяностыя

Ваша оценкаЖанры
Издательство:
ISBN:
9789857165896
Год издания:
2018
Язык:
Белорусский
Возрастные ограничения:
18+
Рейтинг LiveLib
- 571%
- 424%
- 35%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
xbohx8 июля 2019Читать далееПачынаючы гэтую кнігу я нават не магла падумаць, што Альгерд стане для мяне такім адкрыццём. Столькі яго твораў прачытана, але як чалавек ён раскрыўся толькі цяпер. І гэта было прыемнае знаёмства, бо я не чакала, што ў вялікай колькасці момантаў у кнізе буду пазнаваць сябе. Хоць у дзевяностыя я толькі нарадзілася, але гэты твор і пра мае дзевяностыя. У дзевяностыя Бахарэвіч увайшоў школьнікам-падлеткам, і ўжо тады быў яркай і неардынарнай асобай. Потым былі філфак БДПУ, з якога Альгерд выйшаў маладым настаўнікам, праца ў школе. Вось можаце сабе ўявіць яго ў якасці школьнага настаўніка? Цяжкавата, але факт. І гэта сапраўды цікавы перыяд з жыцця пісьменніка. Педагагічную практыку ён увогуле праходзіў у маёй роднай Серабранцы. Потым праца ў сферы журналістыкі, калі так можна сказаць пра газету Мінскага трактарнага завода. Але і такая старонка ў біяграфіі Альгерда ёсць. Але акрамя гэтага мноства творчасці, як літаратурнай, так і музычнай. Людзі, сустрэчы, знаёмствы, мерапрыемствы... Варта разумець, што гэтая кніга — не настальгія па мінулым і маладосці, якія сышлі незваротна. Сам Альгерд у кнізе падкрэслівае, што “жыць настальгіяй — убогі занятак”. Таму гэты твор — спроба аднавіць і зафіксаваць той час, паглядзець на яго праз пражытыя гады. Ды проста распавесці людзям, як было. Важна, што чытаць гэты твор можна і без ведання папярэдняй творчасці Альгерда, настолькі ён універсальны. І я ўжо чула ад людзей выказванні накшталт “Навошта мне чытаць пра чужыя дзевяностыя, у мяне свае былі, таксама магу кніжак панапісваць”. Дык сядзь і напішы. У тым і сэнс, што ёсць адна гісторыя, якую ўсе раскажуць па-рознаму, і ў тым яе каштоўнасць. Бо дзевяностыя былі адны, але ў кожнага свае. І з гэтых маленькіх гісторый кожнага складваецца адна эпоха, як пазл. Для кагосьці гэта быў шчаслівы і бесклапотны перыяд, для кагосьці час пошукаў сябе і спроб самаідэнтыфікацыі, ну а хтосьці ўспамінае гэты час выключна з негатыўнымі эмоцыямі. Альгерд жа не дае ацэнку гэтаму перыяду, ён проста дзеліцца сваёй гісторыяй з чытачамі. І гісторыя гэтая неверагодна цікавая. А яшчэ ў творы мноства цытат, спісаных быццам з мяне:
Школа прывучыла мяне ненавідзець калектывы і бегчы ад іх, а калі трэба — паўставаць супраць, быць аднаму супраць усіх — мой улюбёны стан.
Бадай, найлепшая беларуская кніга, прачытаная мной у гэтым годзе.
20 понравилось
424
nubir27 января 2019Я, калі шчыра, не чакаў, што ўсё будзе настолькі цікава і захапляльна!:) Цікава - не таму, што Бахарэвіч - публічная асоба. Хоць і гэта таксама важна. Але трэба добра бачыць, каб так вось напісаць:) Трэба ведаць цану слову. Трэба жыць сваё жыццё. Ці сваім жыццём. Спадзяюся, фармуліроўка зразумелая:) Тут ёсць душа. У гэтым творы ёсць душа:) Кожны помніць сваё. Не кожны раскажа так, каб ты ўспомніў сваё:) Аўтар - расказаў менавіта так. Дзякуй яму за гэта:)
10 понравилось
382
Arciom_5 февраля 2019П'янства, панк, літаратура
Читать далее“Мае дзевяностыя” гэта кніга ўспамінаў, кніга сталення. Гэта не гістарычная кніга, хоць гістарычныя падзеі там і адлюстроўваюцца. Гэта не дакументальная кніга, хоць усё, аб чым тут напісана, сапраўды адбывалася. Гэта кніга аб тым, як гістарычныя падзеі адбіліся на адным чалавеку і аб тым, як гэты чалавек адбіўся ад гісторыі і пайшоў сваім шляхам. Гэты шлях праступае на кожнай старонцы кнігі, дзесьці ён шырэйшы, дзесьці ледзь заўважны, але гэты шлях, шлях у літаратуру, Альгерд Бахарэвіч, на шчасце, прайшоў. Кніга так і дыхае маладосцю і натхненнем разам з максімальзмам і нонканфармізмам. Нічога аб’ектыўнага вы ў ёй не знойдзеце, але з усім суб’ектыўным цяжка будзе не пагадзіцца. Акрым сталення асобы Альгерда ў кнізе процьма цікавых гісторых з ягонага тагачаснага жыцця і, адпаведна, жыцця нашага грамадства. Дзесьці гісторыя маргінальныя
Неяк мы з Максам і Лаўрэнціем раздабылі некалькі літраў сьпірту – разбавілі, зьмяшалі яго зь мёдам і доўга жывіліся гэтай сёмесьсю. Жывіліся, што праўда, са зьменным посьпехам: аднойчы я добра перабраў, і мяне так вывернула ў двары, што я думаў, ад маіх вантробаў нічога не застанецца. Макс потым доўга зьдзіўляўся: “Нават у такім стане ты гаварыў па-беларуску!”
дзесьці сумнаватыя, як гісторыя з настаўніцтвам, дзесьці вясёлыя, як гісторыя пра тое, як разам з нейкай Сьветкай яны збягалі ад мянтоў, скокнулі ў раку і “канфіскавалі” катамаран, на якім і ўцяклі. Калі вам не падабаецца асоба Альгерда Бахарэвіча зараз, то ягоную версію з дзевяностых, пра якую і напісаная кніга, вы ўспрымеце ў штыкі. Але калі вы фанат, альбо, як я, нейтральна да яго ставіцеся, увагай кнігу лепш не абмінаць, тым больш улічваючы тое, якім жа шыкоўным выданнем яна выйшла.
7 понравилось
369
Подборки с этой книгой
Белорусские авторы
Ekaterina_Maleiko
- 27 книг
Минск
leratwi
- 9 книг
Минск и Минчане
leratwi
- 3 книги
Беларуская
Happy_Fungus
- 23 книги
Беларуская літаратура (fiction)
spadar
- 14 книг



































