
Ваша оценкаРецензии
mbazulko6 марта 2019 г.Раман, які прымушае думаць
Читать далееПрачытала новы раман Алены Бравы і засталася пад вялікім уражаннем. Як метка аўтарка расказала пра праблемы сучаснага грамадства, яго неадэкватныя часам каштоўнасці!
Жанчына, ад імя якой вядзецца апавяданне, - тэлежурналіст Інга Куродым. Выхоўвалася цёткай, таму што маці яе пакінула. Выхоўвала сына сама, таму што муж пакінуў яе. А зараз і сын – з’ехаў у Амерыку да бацькі… Інзе 42 гады, і яе жыццё не адпавядае ідэалам сучаснага грамадства.
Што гэта за ідэалы, мы з вамі самі цудоўна ведаем.Абавязкова быць замужам. Пакласці ўсе сілы і сродкі на пакупку кватэры. Не атрымліваць асалоду ад працы. Зарабляць як мага больш грошай. Адмовіцца ад уласных поглядаў і думаць і дзейнічаць, як табе гаворыць начальства.
Гераіня прызнаецца, што не феміністка, але відавочна, што тэма гендарнай няроўнасці ў рамане выходзіць на першы план. А колькі напісана пра алкагалізм! І як ярка апісваецца ліслівасць, самалюбаванне, крывадушнасць, СМІ і іх трэнды…
Мне спадабаўся трапкі сарказм, дарэчная трасянка, шчырая падача. Гэта не прыдуманая гісторыя. Такім жыццём, я ўпэўнена, жывуць многія з нас. І чытаць кнігу было цяжка. Не толькі таму што Алена Брава максімальна ахутвае нас негатывам. Раман, на мой погляд, напісаны не самай простай мовай, ускладнены шматслойнымі мастацкімі сродкамі. Адназначна твор не падыходзіць для пацяшальнага чытання. Але для разважання, перагляду некаторых бакоў свайго жыцця, змянення поглядаў на некаторыя рэчы абавязкова раю.
Сама хачу яго перачытаць, напрыклад, ва ўзросце Інгі Куродым, калі ў мяне будзе больш багаты жыццёвы і працоўны вопыт, калі маладосць пройдзе, але жаданне жыць цікава і шматбакова застанецца. Як буду дзейнічаць я і ці хопіць мне смеласці, як ёй, паспрабаваць кардынальна змяніць сваё жыццё, калі гэта будзе патрэбна?..
421,4K
xbohx17 января 2019 г.Читать далееНе самая пазітыўная кніга, з якой можна пачаць новы год. Творчасць Алены Брава вядомая мне па зборніку “Каменданцкі час для ластавак”, а таксама неяк ва ўніверы па дыяганалі прачытала зборнік “Рай даўно перанаселены”. Вось яго варта перачытаць. А ў снежні пісьменніца выпусціла новы раман, даволі насычаны па змесце і эмоцыях.
Безвыходная і цяжкая кніга пра тэлежурналістку Інгу Куродым, якая жыве ў горадзе Мірапольску і працуе на мясцовым тэлебачанні. Ёй 42, сын даўно вырас і з’ехаў у Амерыку, таму матывацыі нешта змяняць у сваім жыцці не так шмат. Бо для каго? Мужа няма, сын далёка. Для сябе? Часам мы з меншай ахвотай робім нешта для сябе. Вядома ж, жанчына крыху спрабуе вырвацца з гэтай багны, але чым больш караскаецца ўверх, тым больш багна паглынае яе. Увесь твор — скарга жанчыны на жыццё і свет вакол. Яна маці-адзіночка, якая ўсё жыццё расціла сына насуперак абставінам і змагалася за існаванне ў маленькім горадзе, дзе кожны жыхар навідавоку.
З першых старонак тэкст абрынаецца вам на галаву, бо напісаны твор мовай персанажаў, поўнай канцылярызмаў і штампаў. Яны не проста выкарыстоўваюць канцылярыт у сваёй працы, але і так думаюць, і нават жывуць. Таму прадзірацца праз твор будзе няпроста.
Кніга актуальная для нашага часу, калі шырока абмяркоўваюцца пытанні гендарнай роўнасці. І як цяпер модна казаць — раман феміністычны. У ім закранаецца шмат пытанняў роўнасці, вызначэння месца жанчыны ў свеце. Тэма не зусім мая, таму не здолела ацаніць раман належным чынам, але бачу яго высокія мастацкія вартасці.
Гэта аб’ёмны і насычаны твор, чытанне якога не будзе простым, але чытацкая асалода ад пераадолення апошняй старонкі кнігі будзе вялікай.
20807
NelyaElovskaya10 марта 2020 г.Ад фальшывага жыцця стамляешся больш, чым ад сапраўднага.
Читать далееВельмі сумны твор. І горкі. Але самае гнятлівае заключаецца ў тым, што ў кнізе-то апісаны нашы рэаліі.
Хоць раман і напісаны на навамодную, феміністкую (не кідай камяні; руху за правы жанчын квітнеюць ўжо мноства гадоў, але толькі ў апошнія пяць або шэсць - гэта стала модным) тэматыку, у кожнай главе, ва ўсім жыцці гераіні праглядаецца гэтая ўкаранелая, "нармальная" сітуацыя ў грамадстве.
Дзяўчынак нараджаюць не для таго, каб яны жылі. Іх вырабляюць на святло як прыслугу, дадатак да ЯГО. Да мужчыны. Жанчына з адукацыяй, галавой, сваімі мэтамі, жанчына, якая не прагінаюцца пад ціскам грамадства, што ўжо не хоча марнаваць сваё жыццё на абсціранне-аблашчанне свайго родненькага, таго, хто гуляе, мужычка-алкаголіка - гэта анамалія, пустазелле, які трэба знішчыць раз і назаўсёды.
"Чалавек нараджаецца відушчым, потым яго асляпляюць наўмысна, з асаблівай упартасцю, калі чалавек - жанчына. Паўжыцця траціш на тое, каб гэта зразумець; але, зразумеўшы, аказваешся ў такой адзіноце і пустэчы, што стараешся як мага хутчэй начапіць якія-небудзь акуляры - хобі, рэлігіі альбо жарсці. Забыцца на жыццё".
Аўтар распавядае гісторыю жыцця журналісткі Інгі Куродым, памылка маладосці якой змяніла ўсю яе жыццё. З таленавітай, прыгожай, летуценнай дзяўчыны, яна ператварылася ў аўтамат з падпаленымі вачамі, спраўна выконваючы ўсе загады свайго начальніка, начальніка начальніка і самага галоўнага начальніка. Яна паклала сваё жыццё дзеля таго, каб стаць паважаным членам грамадства, выхаваць сына, уладкаваць кватэру, коштам сябе.
"Больш у тым дасуха выціснутым жыцці нічога не адбывалася. З дня на дзень, з году ў год я бегла па гумовай трэнажорнай дарожцы, пераключальнік хуткасці заклінавала, дарожка рухалася ўсё хутчэй. Я бегла, задыхаючыся і трымаючыся за сэрца. Бегчы я абавязана была з усмешачкай: галоўнае катаванне. З мінай усхваляватай гатоўнасці да працоўнага энтузіязму. Так тут прынята. Ніхто не бачыў майго незагрыміраванага твару. Часам мне здавалася, што пад грымам у мяне нічога няма. І калі ўночы я падыду да люстэрка, там адаб'ецца гладкая ружовая пляма".
Ўдалае параўнанне жыцця галоўнай гераіні з пладамі садомской яблыні: прыгожыя, апетытныя, а на справе - пустыя. Як ні сумна, але ў нашым свеце большасць жанчын, ды і не толькі яны, падвяргаюцца ціску грамадства, якое ведае лепш, якое не церпіць ніякіх адгаворак.
Пасля прачытання застаўся горкі непрыемны асадак на душы. Але лекі заўсёды горкае і нясмачнае, а праўда - жорсткая.
Выдатны твор, напісанае грубым тонам з ноткамі стрыманае лютасьці і непрыкрытага сарказму.
Рэкамендую прачытаць, асабліва тым, хто заблытаўся ў сваім жыцці, хто ўвесь час ідзе на нагоды іншых і замыляў сябе на "потым". "Потым" - ніколі не надыдзе.7695
SashaLesnik22 мая 2025 г.Калі ты па жыцці яблык
Читать далееПра кнігу мне казалі, што атрымалася так сабе, шмат феністычнага ў ёй. Ну нічога, чыталі і не такое, паспрабуем. Магчыма з-за чужога меркавання ў мяне спачатку не атрымлівалася насалоджвацца раманам. Спачатку падалося, што раман напісаны складана, але хутка потым зразумеў, што гэта не мінус, а наадварот плюс. Даволі інтэлігентны стыль, кожны сказ можна перачытваць і знаходзіць у ім схаваны сэнс. Таму хутка чытаць не рэкамендую - шмат чаго можна прапусціць.
Што яшчэ крыху здзівіла - я старонак 50 чакаў, калі ж пачнецца сюжэт. Ну калі ж ужо з галоўнай гераіняй нешта здарыцца. А насамрэч ужо даўно здарылася. Здарылася галоўная гераіня і яе жыццё. Гэта раман-разважанне пра жыццё чалавека. Перыядычна на старонках з'яўляюцца і іншыя людзі з цікавымі гісторыямі пра сваё жыццё, але галоўная - гэта Інга Куродым. Ёй 42 гады, яна працуе вядучай на тэлебачанні, жыве у невялікім правінцыйным горадзе, у яе ёсць аддзін сын, які ужо вучыцца ва ўніверсітэце, але мужа няма (кінуў амаль напачатку шлюба). З аднаго боку Інга - уплывовы, самастойны чалавек. Яе ўсе ведаюць, бо тэлік глядзіць шмат хто. Многа хто зайздросціць яе папулярнасці. Інга ходзіць па дырэктарах, знаёма з многімі ўплывовымі мясцовымі людзьмі. Машына/кватэра ёсць. Але Інзе цяжка. Яна крыху згубілася па жыцці і не ведае, што ёй рабіць. Знаёмыя і калегі падказваюць - ну вось той дырэктар завода алкагольных напояў багаты і перспектыўны. Не глядзі, што боўтаецца па бабах, што выпівае, што ў шлюбах быў не раз. Затое багаты, будзеш жыць прыпяваючы. Але не тое, не тое гэта, што Інзе патрэбна. І нейкія мужыкі самі лезуць, плявузгаюць абы што, хапаюць за азадак, смярдзяць, не мыюцца... І сапраўды, ты пачынаеш думаць, што тут шмат феміністычных настрояў. Нават персанажы рамана часам кажуць - ну што ж з ёй гаварыць, яна ж феміністка, ёй патрэбна неведама што. На што Інга пазней пачынае адказваць, што ніякая яна не феміністка, проста... Проста сама не ведае што. Людзі не тыя. Праца не тая. Жыццё не тое...
Спачатку мяне Інга крыху бясіла. Адразу ж бачна, што ёй трэба нешта мяняць у жыцці. Бо калі нічога не рабіць, то ці сап'ешся, ці да псіхіатраў у белы домік завядуць. Ну вось бывае такое, што чалавек знаходзіцца не на сваім месцы. Магчыма і не ў свой час нарадзіўся яшчэ. Людзі навокал жывуць і радуюцца - сям'я ёсць, дзеці, машына, дача, чарка-шкварка. Што яшчэ трэба? Жыві і радуйся. Начашы валоссе як у ільва, нафарбуй філетавыя вочы, на пальцы па калечку нацягні і сядзі сабе, адказвай на лісты ад раённага выканкама якога-небудзь. Інга мабыць і хацела б так жыць, але не выходзіць. Людзі злуюць, кахання няма. Дый яшчэ сядзяць, разумныя, вучаць - ты надзень чырвоную бялізну, нафарбуйся як прастытутка, паглядзі на аднаго, кінь позірк на другога, хто-небудзь і зацэпіцца. Але ж не тое, ну ўсё ж не тое...
Цяжка быць вусенем, калі ты адчуваеш сябе яшчэ ого-го якім матыльком.
І нават калі тое самае каханне з'яўляецца, калі нарэшце спрацавала бялізна, калі Інга гатовая на марафон скокаў у ложку, выяўляецца, што цудаў няма. Таму і раман, які напоўнены сатырай, чытаецца з сумам і бесперспектыўнасцю. Здаецца, аўтар сцябецца над героямі, і ў той жа час апісвае іх сумнае жыццё. І грех, і грэх, як кажуць.
Добрая кніга, цікавая, разважальная, сумная і вясёлая. Не трэба баяцца феміністычных абвінавачванняў, усё крыху інакш. Магчыма і 8 паставіў бы, але не адразу мне стала падабацца Інга, Да такой жанчыны яшчэ трэба празвычаіцца, зразумець яе. 7/10.346