Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Садомская яблыня

Алена Брава

  • Аватар пользователя
    SashaLesnik22 мая 2025 г.

    Калі ты па жыцці яблык

    Пра кнігу мне казалі, што атрымалася так сабе, шмат феністычнага ў ёй. Ну нічога, чыталі і не такое, паспрабуем. Магчыма з-за чужога меркавання ў мяне спачатку не атрымлівалася насалоджвацца раманам. Спачатку падалося, што раман напісаны складана, але хутка потым зразумеў, што гэта не мінус, а наадварот плюс. Даволі інтэлігентны стыль, кожны сказ можна перачытваць і знаходзіць у ім схаваны сэнс. Таму хутка чытаць не рэкамендую - шмат чаго можна прапусціць.
    Што яшчэ крыху здзівіла - я старонак 50 чакаў, калі ж пачнецца сюжэт. Ну калі ж ужо з галоўнай гераіняй нешта здарыцца. А насамрэч ужо даўно здарылася. Здарылася галоўная гераіня і яе жыццё. Гэта раман-разважанне пра жыццё чалавека. Перыядычна на старонках з'яўляюцца і іншыя людзі з цікавымі гісторыямі пра сваё жыццё, але галоўная - гэта Інга Куродым. Ёй 42 гады, яна працуе вядучай на тэлебачанні, жыве у невялікім правінцыйным горадзе, у яе ёсць аддзін сын, які ужо вучыцца ва ўніверсітэце, але мужа няма (кінуў амаль напачатку шлюба). З аднаго боку Інга - уплывовы, самастойны чалавек. Яе ўсе ведаюць, бо тэлік глядзіць шмат хто. Многа хто зайздросціць яе папулярнасці. Інга ходзіць па дырэктарах, знаёма з многімі ўплывовымі мясцовымі людзьмі. Машына/кватэра ёсць. Але Інзе цяжка. Яна крыху згубілася па жыцці і не ведае, што ёй рабіць. Знаёмыя і калегі падказваюць - ну вось той дырэктар завода алкагольных напояў багаты і перспектыўны. Не глядзі, што боўтаецца па бабах, што выпівае, што ў шлюбах быў не раз. Затое багаты, будзеш жыць прыпяваючы. Але не тое, не тое гэта, што Інзе патрэбна. І нейкія мужыкі самі лезуць, плявузгаюць абы што, хапаюць за азадак, смярдзяць, не мыюцца... І сапраўды, ты пачынаеш думаць, што тут шмат феміністычных настрояў. Нават персанажы рамана часам кажуць - ну што ж з ёй гаварыць, яна ж феміністка, ёй патрэбна неведама што. На што Інга пазней пачынае адказваць, што ніякая яна не феміністка, проста... Проста сама не ведае што. Людзі не тыя. Праца не тая. Жыццё не тое...
    Спачатку мяне Інга крыху бясіла. Адразу ж бачна, што ёй трэба нешта мяняць у жыцці. Бо калі нічога не рабіць, то ці сап'ешся, ці да псіхіатраў у белы домік завядуць. Ну вось бывае такое, што чалавек знаходзіцца не на сваім месцы. Магчыма і не ў свой час нарадзіўся яшчэ. Людзі навокал жывуць і радуюцца - сям'я ёсць, дзеці, машына, дача, чарка-шкварка. Што яшчэ трэба? Жыві і радуйся. Начашы валоссе як у ільва, нафарбуй філетавыя вочы, на пальцы па калечку нацягні і сядзі сабе, адказвай на лісты ад раённага выканкама якога-небудзь. Інга мабыць і хацела б так жыць, але не выходзіць. Людзі злуюць, кахання няма. Дый яшчэ сядзяць, разумныя, вучаць - ты надзень чырвоную бялізну, нафарбуйся як прастытутка, паглядзі на аднаго, кінь позірк на другога, хто-небудзь і зацэпіцца. Але ж не тое, ну ўсё ж не тое...
    Цяжка быць вусенем, калі ты адчуваеш сябе яшчэ ого-го якім матыльком.
    І нават калі тое самае каханне з'яўляецца, калі нарэшце спрацавала бялізна, калі Інга гатовая на марафон скокаў у ложку, выяўляецца, што цудаў няма. Таму і раман, які напоўнены сатырай, чытаецца з сумам і бесперспектыўнасцю. Здаецца, аўтар сцябецца над героямі, і ў той жа час апісвае іх сумнае жыццё. І грех, і грэх, як кажуць.
    Добрая кніга, цікавая, разважальная, сумная і вясёлая. Не трэба баяцца феміністычных абвінавачванняў, усё крыху інакш. Магчыма і 8 паставіў бы, але не адразу мне стала падабацца Інга, Да такой жанчыны яшчэ трэба празвычаіцца, зразумець яе. 7/10.

    3
    46