Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Садомская яблыня

Алена Брава

  • Аватар пользователя
    xbohx17 января 2019 г.

    Не самая пазітыўная кніга, з якой можна пачаць новы год. Творчасць Алены Брава вядомая мне па зборніку “Каменданцкі час для ластавак”, а таксама неяк ва ўніверы па дыяганалі прачытала зборнік “Рай даўно перанаселены”. Вось яго варта перачытаць. А ў снежні пісьменніца выпусціла новы раман, даволі насычаны па змесце і эмоцыях.
    Безвыходная і цяжкая кніга пра тэлежурналістку Інгу Куродым, якая жыве ў горадзе Мірапольску і працуе на мясцовым тэлебачанні. Ёй 42, сын даўно вырас і з’ехаў у Амерыку, таму матывацыі нешта змяняць у сваім жыцці не так шмат. Бо для каго? Мужа няма, сын далёка. Для сябе? Часам мы з меншай ахвотай робім нешта для сябе. Вядома ж, жанчына крыху спрабуе вырвацца з гэтай багны, але чым больш караскаецца ўверх, тым больш багна паглынае яе. Увесь твор — скарга жанчыны на жыццё і свет вакол. Яна маці-адзіночка, якая ўсё жыццё расціла сына насуперак абставінам і змагалася за існаванне ў маленькім горадзе, дзе кожны жыхар навідавоку.
    З першых старонак тэкст абрынаецца вам на галаву, бо напісаны твор мовай персанажаў, поўнай канцылярызмаў і штампаў. Яны не проста выкарыстоўваюць канцылярыт у сваёй працы, але і так думаюць, і нават жывуць. Таму прадзірацца праз твор будзе няпроста.
    Кніга актуальная для нашага часу, калі шырока абмяркоўваюцца пытанні гендарнай роўнасці. І як цяпер модна казаць — раман феміністычны. У ім закранаецца шмат пытанняў роўнасці, вызначэння месца жанчыны ў свеце. Тэма не зусім мая, таму не здолела ацаніць раман належным чынам, але бачу яго высокія мастацкія вартасці.
    Гэта аб’ёмны і насычаны твор, чытанне якога не будзе простым, але чытацкая асалода ад пераадолення апошняй старонкі кнігі будзе вялікай.

    20
    807