Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Садомская яблыня

Алена Брава

  • Аватар пользователя
    mbazulko6 марта 2019 г.

    Раман, які прымушае думаць

    Прачытала новы раман Алены Бравы і засталася пад вялікім уражаннем. Як метка аўтарка расказала пра праблемы сучаснага грамадства, яго неадэкватныя часам каштоўнасці!

    Жанчына, ад імя якой вядзецца апавяданне, - тэлежурналіст Інга Куродым. Выхоўвалася цёткай, таму што маці яе пакінула. Выхоўвала сына сама, таму што муж пакінуў яе. А зараз і сын – з’ехаў у Амерыку да бацькі… Інзе 42 гады, і яе жыццё не адпавядае ідэалам сучаснага грамадства.

    Што гэта за ідэалы, мы з вамі самі цудоўна ведаем.Абавязкова быць замужам. Пакласці ўсе сілы і сродкі на пакупку кватэры. Не атрымліваць асалоду ад працы. Зарабляць як мага больш грошай. Адмовіцца ад уласных поглядаў і думаць і дзейнічаць, як табе гаворыць начальства.

    Гераіня прызнаецца, што не феміністка, але відавочна, што тэма гендарнай няроўнасці ў рамане выходзіць на першы план. А колькі напісана пра алкагалізм! І як ярка апісваецца ліслівасць, самалюбаванне, крывадушнасць, СМІ і іх трэнды…

    Мне спадабаўся трапкі сарказм, дарэчная трасянка, шчырая падача. Гэта не прыдуманая гісторыя. Такім жыццём, я ўпэўнена, жывуць многія з нас. І чытаць кнігу было цяжка. Не толькі таму што Алена Брава максімальна ахутвае нас негатывам. Раман, на мой погляд, напісаны не самай простай мовай, ускладнены шматслойнымі мастацкімі сродкамі. Адназначна твор не падыходзіць для пацяшальнага чытання. Але для разважання, перагляду некаторых бакоў свайго жыцця, змянення поглядаў на некаторыя рэчы абавязкова раю.

    Сама хачу яго перачытаць, напрыклад, ва ўзросце Інгі Куродым, калі ў мяне будзе больш багаты жыццёвы і працоўны вопыт, калі маладосць пройдзе, але жаданне жыць цікава і шматбакова застанецца. Як буду дзейнічаць я і ці хопіць мне смеласці, як ёй, паспрабаваць кардынальна змяніць сваё жыццё, калі гэта будзе патрэбна?..

    42
    1,4K