
Ваша оценкаРейтинг LiveLib
- 5100%
- 40%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Torvald522 апреля 2019Алесь Аркуш. «Спадчына»
Читать далееСЕРГЕЙ ТРЕФИЛОВ:
Уже пятая за последние несколько лет книга основателя полоцкого Общества вольных литераторов - прекрасный пример того, что такое европейский малый роман. Аркуш сплетает свое повествование из моментов глубоко личных. Скажем, в этой книге немало страниц родилось под впечатлением от ухода его родителей. Так что навеянные печальными событиями строки стали поводом сказать о человеческой судьбе, неизбежных утратах и той памяти, которая остается после нас. Но не забывает Аркуш и о динамичном сюжете. В его центре - история партизана Ивана Шагойко. Он был среди тех, кто участвовал в необычной операции: получал на складе из рук врага продукты, прикинувшись немцем. Но есть и послевоенное продолжение истории, и отзвук ее в современности. Этот роман несложно проглотить за считанные часы и убедиться, что белорусская литература порой способна удивить неожиданным поворотом привычной темы.
13 понравилось
395
Torvald57 декабря 2018Рэцэнзія Ганны Севярынец "Наша Ніва" 14.10.2018
Читать далееЧым мы не такія? Разважанні над раманамі Алеся Аркуша
Я прапусціла той момант, калі з жанравай сістэмы беларускай літаратуры знікла аповесць. Водгулле нейкай дыскусіі пра тое, што, маўляў, у Еўропе няма жанру «аповесці», а ўсё, што большае за апавяданне, называецца «раманам», даносілася і да мяне, але засталося незразумелым, чаму ў выніку аповесць як жанр усё ж такі амаль знікла з беларускіх літаратурных даляглядаў. Няўжо таму толькі, што нам хочацца трапіць у жанравую сістэму еўрапейскай літаратуры — з аповесцю, маўляў, нас ніхто не прыме?
Такім чынам, я падступалася да апошніх раманаў Алеся Аркуша менавіта з гэтымі пытаннямі: чаму не аповесць і калі нас ужо прымуць.
Мы часцяком (насамрэч — ці не заўсёды?) падступаемся да чужых тэкстаў з дзіўнымі пытаннямі і нечаканымі мэтамі. Мне падавалася, я добра разумею, аб чым будзе пісаць Алесь Аркуш — я даўно заўважыла, што абрала для сябе ў мастацкай літаратуры тыя самыя сцежкі, якія многа раней пакрысе церабіў ён: папулярызацыя сучасных і тагачасных пісьменнікаў, гісторыя ў прызмах сям’і, архіўныя загадкі мінулага і штодзённасць як будучая архіўная загадка — праблемнае поле мастацкіх пошукаў у нас шмат у чым супадае. Таму і дазволіла сабе чытанне «офтопам» — не пра тое, пра што напісана, а пра тое, пра што хацелася пагутарыць.
Раманы, між тым, не даліся. І «Сядзібу», і «Спадчыну», як высветлілася, немагчыма прачытаць «офтоп». Спачатку ты — зусім нечакана — безумоўна будзеш уключаны ў сюжэт і паслухмяна пойдзеш аўтарскімі сцежкамі па раманных хітраспляценнях. Усе пытанні — потым.
Хітраспляценні Аркушовых раманаў — гэта не тое, што звычайна «хітрасплятаецца» ў раманах. Стандартнага сюжэта, які складаецца з завязкі, ланцужка падзеяў і развязкі, у абодвух творах — якраз на дзве аповесці. У цэнтры «Сядзібы» — расповед пра гаспадароў дома, у якім здараюцца містычныя выпадкі, «Спадчына» закручана вакол неймавернай гісторыі смалявіцкага партызана Шагойкі і пошукаў ягонага пасляваеннага схрону. Аднак побач з асноўным сюжэтам і ў «Сядзібе», і ў «Спадчыне» разгорнецца шчэ з дзясятак сюжэтаў, прапісаных і непрапісаных, працягнутых побач з асноўнай сцежкай — і дадзеных адной толькі красамоўнай дэталлю.
Я, пакуль чытала «Спадчыну», пракруціла ў галаве тры магчымыя паўнавартасныя раманы і чатыры аповесці з тых зернеў, што шчыра рассыпаны па тэксце Алесем Аркушам. І дзіўна, як ён трымае нітку асноўнага аповеду, як атрымліваецца ў яго не збочыць на іншую, здаецца, больш прывабную, насычаную перспектыўным «экшнам» дарогу. Майстэрскі вытрыманая, строга арганізаваная архітэктоніка абодвух раманаў, якая трымае ў межах, але ўвесь час адкрывае нечуваныя перспектывы па-за гэтымі межамі — вось так выглядае «хітраспляценне» «Сядзібы» і «Спадчыны». Не толькі тое, што напісана, але і тое, што магло быць «раскручана» з напісанага — сюжэтны змест гэтых тэкстаў шырэйшы за напісанае літарамі. Аповесці, у якіх шчодра насыпана будучых раманаў, — неяк так.
Здаецца, аўтар добра ведае, што спрактыкаваны чытач знойдзе ў ягоных тэкстах пачаткі і абяцанні новых тэкстаў, і ведае, што гэта ёсць ягонай перавагай, таму мова раманаў — скупая і празрыстая, часцяком — рэпартажная. Тут няма нагрувашчвання вобразаў і алюзій, няма лінгвістычнага форсу, чытач засяроджваецца на там, што сказана, а не тым, як гэта зроблена. Ад таго ў раманах шмат дзеяў — і няшмат эмоцый, шмат разважанняў — і няшмат апісанняў. І эмоцыі, і візуальныя ўяўленні — усё гэта зноў перакладзена аўтарам на чытача: ніякага дэміургічнага дыктату, вольная воля для таго, хто бярэ ў рукі кнігу.
Ад таго і «Сядзіба», і «Спадчына», шматкроць «дадуманая», «да-адчуваная», дамаляваная за чытаннем, становіцца нібыта і тваім творам — і вось ты ўжо цалкам унутры, у гэтым медытатыўным расповедзе, у гэтым сілавым напружанні думак і пытанняў, якія хвалююць аўтара, а насамрэч — цябе таксама.
Гісторыя Івана Шагойкі, смалявіцкага партызана, галоўнага героя вядомай у нас на Смалявіччыне аперацыі (працяглы час партызаны, пераапранутыя ў немцаў, атрымлівалі па падробных дакументах прадукты і рэчы на нямецкім складзе), якая аказваецца адзінай спадчынай, атрыманай героем-апавядальнікам у спадчыну ад бацькі (гісторыя ў спадчыну — простая, але ёмістая метафара) — не адпускае доўга. Паважаючы будучых чытачоў «Спадчыны», не буду дазваляць сабе спойлераў, але можаце пакуль паверыць на слова: гэта адна з тых моцных ваенна-пасляваенных гісторый, якімі надзвычай багатыя беларускія архівы. Маральныя пытанні, што паўстаюць перад сведкамі гэтай гісторыі, сюжэты, што мімаволі складаюцца вакол яе, магчымасці, прыхаваныя ў ёй — па маштабах нагадваюць аповесці Быкава. На Беларусі цяжка пражыць жыццё, не напаткаўшы такіх пытанняў. Заўсёды моцная і заўсёды жорсткая ўлада, шматвекавы досвед унутранага супраціву пры знешняй паслухмянасці і пакорнасці, партызанка як спосаб жыцця, дуля ў кішэні для любога рэжыму і шыя, прыдатная для ўладнай пятлі — беларусы жывуць няпростым грамадзянскім жыццём столькі, колькі наогул жывуць. Над невялікай для жанра рамана «Спадчынай» можна разважаць бясконца: ужо і абрысы твору патускнелі і змыліліся, але сюжэт яе цяпер убудаваны ў тваё уласнае спасціжэнне краіны і яе гісторыі. Вялікая ўдача і талент — адшукаць і аформіць такі сюжэт.
Сакрэт «Сядзібы» — іншы. Сюжэт яе — прасцейшы: містычныя неспадзяванкі сучаснасці вытлумачваюцца дэтэктыўнымі абставінамі мінулага (зноў жа — абыдземся без спойлераў). Здаецца, нічога такога асаблівага — акрамя, канешне, полацкай гісторыі, прывабна пададзенай у мастацкім афармленні, не нова, але заўсёды патрэбна. Але ж — сакрэт. Ён — у той меры містычнасці, якая суправаджае расповед. Гэта тая асцярожная, шляхетная, заўважаная з іроніяй, містыка, якую спакон веку як штодзённасць успрымае беларус: і актыўныя, дзейсныя нашы нябожчыкі, што нікуды не сыходзяць і застаюцца ля ўласных сядзіб, чакаючы гасцей на Радаўніцу і выпраўляючыся ў адведкі ўвосень, і жывёлы нашы, якія хіба што не размаўляюць, але ўсё ведаюць і адчуваюць, нашы незвычайныя сабакі і вужакі, совы і крумкачы, якія ніколі не поўзаюць і не лётаюць так сабе, а заўсёды — з сэнсам, і зямля, з якой кожны дзень выбіраецца на свет памятка мінулых часоў — медным крыжыкам, бронзавай завушнічкай, падвескай, праз якую бачна вечнасць. Мне заўсёды падабалася, што наша беларуская мастацкая адметнасць нечым нагадвае адметнасць лацінаамерыканскую, з яе натуральнай містычнасцю, парушанымі межамі паміж сусветамі, з ўменнем прапускаць цераз сябе час, застаючыся нерухомым у прасторы — але ж мера, ступень праяваў гэтага ў беларусаў больш далікатная. Гэта як пасмяяцца ў лесе, калі ты з усіх бакоў абкружаны ворагамі — ціхенька, «у кулак».
І калі я думаю, чым можа прыдацца беларуская літаратура ў Еўропе, — я думаю менавіта пра гэта. Пра нашае ўменне супрацьстаяць ціску, знаходзячыся ў безвыходных умовах. Пра наша ўменне выжываць у пятлі. Пра наша веданне мераў і ступеняў. Пра нашу медытатыўнасць і шляхетнасць у расповедзе. Пра стрыманасць і шматсэнсвасць. Пра непахісную простору «паміж» — і рухомы час «паўсюд».
Гэта тое, што маем спадчынай. Гэта тое, што ціхенька пагруквае шклянымі кілішкамі ў нашых сядзібах. Гэта тое, чаго няма ў іншых.
А «Сядзіба» і «Спадчына» — усё ж аповесці. Хаця…
"Наша Ніва" 14.10.2018
12 понравилось
305
YanZahmyaleuski23 ноября 2019Пяты вырываецца наперад
Читать далееМяне, як карэннага менчука, вельмі вабіць творчасць пісьменнікаў з розных куткоў нашай краіны, як блізкіх так і далёкіх, бо менавіта ў такіх творах можна ўбачыць душу беларуса без флёру сталічнай пантовасці.
Мае сустрэчы з прозай Алеся Аркуша штораз пакідаюць уражанне сустрэчы з чымсьці сапраўдным. На мой погляд, ягоная проза, нягледзячы на схільнасць да постмадэрнізму, з’яўляецца адбіткам сучаснай беларускай рэальнасці. Пры гэтым рэальнасці, якая канцэнтруе ў сабе не толькі пачатак дваццаць першага стагоддзя, але і ўвесь пласт дваццатага.
Як торт з вішанькі, раман пачынаецца з назвы. Мне здаецца, што назва рамана “Спадчына” адлюстроўвае як карэнны сэнс гэтага твора, так і стан сучаснай свядомасці ў Беларусі. Бо толькі праз асэнсаванне ўласнай культурнай спадчыны, яе месца ў нашым жыцці, агульнага месца беларусаў у свеце можна выпрацаваць дзейсную стратэгію існавання ў гэтым свеце, які настолькі хутка змяняецца.
Я заўсёды зайздросціў тым аўтарам, якія здольныя ў малой літаратурнай форме адлюстраваць не толькі вялікую колькасць ідэй і ўласных пачуццяў, але і тыя пласты быцця, якія нельга ўбачыць няўзброеным вокам. І гэтым разам у мяне склалася такое ўражанне, што пан Аркуш, калі пісаў раман “Спадчына”, глядзеў на наш свет з дапамогай нейкага магічнага манокля, які дазваляе бачыць уласную сямейную гісторыю, як частку агульнанацыянальнай.
Лічу вартым адзначыць яшчэ і тое, што мне вельмі падабаецца, што Алесь Аркуш адначасова з’яўляецца і лірыкам, і эпікам. І калі б я нічога не ведаў пра ягоныя вершы, я назваў бы яго паэтам, распятым на крыжы прозы.
5 понравилось
203
Цитаты
Torvald56 мая 20183 понравилось
295
Torvald529 апреля 20183 понравилось
254
Torvald51 мая 20182 понравилось
222























