Бацька замаўчаў, утаропіўся... «Спадчына»

  • Аватар пользователя
    Torvald5
    29 апреля 2018

    Бацька замаўчаў, утаропіўся ў вакно і затым сьцішаным голасам дадаў: - У саўгасе ёсьць такі цагляны клюб. Напэўна, ён яшчэ захаваўся. Ну той, што за ракой. У іх там схоў быў. Хтосьці з падробшчыкаў у тым клюбе працаваў. Неяк я падслухаў размову Сіманчыка зь невядомым мне чалавекам. Вось такая гісторыя. Бацька зноў замаўчаў і прылёг. Гэтыя некалькі хвілін размовы, відаць, яго стамілі. Я паправіў падушку і выключыў дыктафон. Зрабіў некалькі крокаў, каб сысьці, але спыніўся, павярнуўся да бацькі і спытаў: - Не паверу, што ты не шукаў той схоў. - Шукаў, але нічога не знайшоў, – адказаў ён з абыякавасьцю ў голасе і не павярнуўшы галавы ў мой бок.

    like3 понравилось
    256