Але Шагойка. Што з... «Спадчына»
Torvald56 мая 2018Але Шагойка. Што з Шагойкам?
Гэты Робін Гуд, Чынгачгук, Чэ Гевара, Мэер Ланскі, Аль Капонэ і Віктар Баранаў у адной асобе не даваў мне спакою. Больш за ўсё ня мог зразумець, як ён падрабляў савецкія банкноты? Проста маляваў ад рукі? Што для мяне было найбольш праўдападобным. Ці меў нейкі прэс і, выкарыстоўваючы клішэ, дапамагаў савецкай уладзе павялічваць грашовую масу? Што падавалася мне малаверагодным.
Я пацікавіўся ў інтэрнэце пра фальшываманэтчыкаў, якія існавалі ў СССР. Самы вядомы зь іх — Віктар Баранаў са Стаўрапалю. Ён сам распрацаваў тэхналёгію падробкі савецкіх купюраў наміналам у 25 і 50 рублёў. І вырабляў іх на друкарскім варштаце. Прычым падрабляў нават вадзяныя знакі. Думка пра тое, што Шагойка мог быць такім Кулібіным, мне падалася фантастычнай.
3 понравилось
297