Это новая версия страницы книги. Часть функций ещё в работе — мы добавляем их постепенно.
К старой версии страницы- Главная
- Ганна Севярынец
- 📚 Книги
- Дзень Святога ПатрыкаДзень Святога Патрыка

Ваша оценкаЖанры
Издательство:
ISBN:
978-985-7097-57-9
Год издания:
2017
Язык:
Белорусский
235 с.
Возрастные ограничения:
16+
Рейтинг LiveLib
- 540%
- 450%
- 39%
- 21%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Xartym18 мая 2017Калі беларускай мовы не стане...
Читать далееТак атрымалася, што часцей мы размаўляем на мове іншага народа. Народа з іншым характарам, іншай гісторыяй, іншымі ментальнымі ўстаноўкамі. Ці не таму мы не можам знайсці свайго месца ў свеце?
Усё ў гэтым свеце мае свой пачатак і свой канец. Дрэва, чалавек, мора, зорка, галактыка і нават сусвет. Таму няма чаго дзівіцца, што такі ж пачатак і канец мае чалавечая мова. Сёння амаль ніхто не гаворыць на латыні, а яшчэ 2 тысячы гадоў таму гэта мова была галоўнай у свеце. Такі лёс чакае і кітайскую, і ангельскую, і рускую мову. Хтосьці сыдзе раней, хтосьці крыху пазней, нейкія з іх загінуць разам з народам, іншыя проста будуць задушаны больш моцнымі суседзямі. Зразумела, што і беларуская мова не стане выключэннем. Нават не так – такое адчуванне, што яна ўжо стаіць у чарзе на знікненне.
Ганна Севярынец у сваёй кнізе “Дзень Святога Патрыка” намагаецца ўявіць – як будзе выглядаць апошні ўздых нашай роднай мовы. І кім будуць апошнія яе носьбіты. Аўтарка вымалёўвае нам будучыню, у якой мова не проста знікае, а яе забіваюць – тыя ж самыя мовазнаўцы. Забіваюць проста таму, што так зручней. Чым меньш розных моваў, тым лепш змогуць паразумецца між сабой людзі. А каб мова працягвала захоўвацца як нейкі музейны экспанат, яе кансервуюць – у спецыяльным памяшканні ствараюць нібы бібліятэку самых выдатных твораў на гэтай мове, яе слоўнікаў, энцыклапедый і г.д. Галоўная гераіня кнігі менавіта і займаецца кансервацыяй беларускай мовы.
Галоўная гераіня Марына Дамейка павінна не проста захаваць творы беларускіх пісьменнікаў, а выбраць – каго з іх сапраўды патрэбна кансерваваць, а хто – лішні? І ў такія моманты, калі Дамейка вырашае што з Дубоўкі патрэбна на полке, твор з мастацкага ператвараецца ў літаратуразнаўчы. Мы даведаемся шмат новага пра Багдановіча, Купалу, Чорнага і іншых беларускіх пісьменнікаў. А ўлічваючы, што дзея твора адбываецца ў будучыні, аўтарка закране і нашых сучаснікаў. Напрыклад Дамейка будзе разважаць, ці варты раман Віктара Марціновіча “Мова” таго, каб яго кансерваваць.
Менавіта з-за гэтага твор у Ганны Севярынец атрымаўся нелінейны. Сучаснасць у ім перамяжоўваецца з успамінамі пра мінулае, аповедам пра пісьменнікаў і іх творы. Знайшлося тут нават месца для кахання.
З іншага боку, ва ўсіх гэтых разважаннях галоўнай гераіні можна пабачыць думкі аўтаркі твора. Яна, напрыклад, захапляецца творчасцю Максіма Багдановіча, але не можа чытаць Якуба Коласа. І такім чынам стварае такія ж пачуцці і ў чытачоў. Вось, мол, у Коласа была нецікавая біяграфія, у адрозненні ад іншых. А як жа гісторыі пра згубленую паэму “Сымон-Музыка”, пра абвінавачванні ў нацдэмаўшчыне, ці яго апошняе пісьмо, напісанае пісьменнікам у дзень смерці? Калі ж не падабаецца нейкі пісьменнік, аўтарка павінна была пайсці ўжо добра вядомым шляхам – альбо добра пра яго, альбо нічога. Хай чытач сам ацэньвае творчасць такіх аўтараў.
А яшчэ ў “Дне Святога Патрыка” няма стрыжневага сюжэта. Гісторыя кахання Сямёнава і Дамейкі не дацягвае, працэс кансервацыі і будучыня мовы не маюць канфлікту. Нават ідэя з санаторыем для лячэння моваю не развівае сюжэт, а толькі дапаўняе яго. Атрымоўваецца, што ў кнізе шмат добрых ідэй, але не хапае самой гісторыі, канфлікту. А таму чытаеш не дзеля таго, каб даведацца – што там новага адбываецца ў Марыны, а проста каб прачытаць чарговую цікавую гісторыю пра той ці іншы твор, альбо пісьменніка.
Што тычыцца фінала (не будзем выкладаць спойлеры), то ён атрымаўся вельмі сімвалічным і зусім непрадказальным. І ведаеце, менавіта фінал твора амаль здолеў ператварыць гэтыя шматлікія ідэі кнігі, гэтыя аповеды пра лёсы пісьменнікаў і беларускую літаратуру ў суцэльны сюжэт.
“Дзень Святога Патрыка” Ганны Севярынец – гэта вельмі добрая кніга. Пасля прачытання твора вы не проста даведаецеся пра новые факты з гісторыі беларускай літаратуры, але і пачнеце яе больш паважаць. Таму што, тут я павінен пагадзіцца з Ганнай Севярынец, кожны твор чытаць цікавей, калі ведаеш лёс яго аўтара. Сёння гэта адна з самых лепшых беларускіх кніг пра любоў да літаратуры і кніг.
нашай мове дадзена вялікае шчасце: да яе трэба ісці, праз цяжкасці і складанасці, праз раманы з іншымі мовамі, праз дзяржаўную забарону і ўласную ляноту, да яе трэба ісці, як ідзе да сваёй веры апантаны вернік, яе трэба здабываць, як здабывае доўгачаканае золата аляскінскі авантурыст. Наша мова — не для кожнага матчына, падараваная разам з жыццём, яна бывае і бацькавай, бывае ўзнагародай за пошук і за паразуменне.
14 понравилось
384
Amatrice19 мая 2021Читать далееДушевная книга о любви. К родному языку, к белорусской литературе, к мужчине.
Белорусская литература, которую мы читали в школе, во многом сводилась к тяжёлой судьбе крестьян и к подвигам нашего народа во время Великой отечественной войны. А Анна Северинец в своей книге показывает, насколько у белорусов разнообразное и интересное литературное наследие. Автор с такой любовью рассказывает о своих любимчиках, что не заинтересоваться их жизнью и творчеством почти невозможно.
А сколько в книге знакомых мест Минска! И памятник Богдановичу (неспроста он тут на фоне!), и Червенский рынок, и Севастопольский парк, и прогулки по проспекту Независимости.
А ещё меня очень тронули воспоминания автора о детстве и рассказы о её семье.
Лично я благодаря этой книге под другим углом посмотрела на родную литературу и взяла на заметку несколько авторов.
9 понравилось
221
YanZahmyaleuski23 ноября 2019Дзень Святога Патрыка
Читать далееЁсць кнігі, якія маюць лёсавызначальны сэнс, які разумееш не адразу. Кніга Ганны Севярынец “Дзень Святога Патрыка” прыцягнула маю ўвагу, як сталага “Irishman’а”. Але гэтая кніга не пра нашых сяброў з ізумруднай выспы. Яна пра сучасны стан нават не беларускай мовы, а беларускай культуры. І аб тым да чаго безумоўна прывядзе сучасны трэнд. У свой час мне надоўга засела ў памяць тое, як адзін з герояў твора Я. Гашака «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» лічыў, што “Чэхі – гэта такая патаемная арганізацыя”. Нешта падобнае адбываецца зараз і з носьбітамі беларускай мовы ды культуры. Беларуская мова яшчэ не мёртвая, але ўжо музейная. І пачуць яе можна, у большасці, у нейкіх мемарыяльных зонах. Сустрэча з беларускай мовай у бытавой прасторы ў многіх выклікае хутчэй здзіўленне, чым замілаванне. Раман пані Ганны паказвае на якой мяжы апынуліся нашыя мова ды культура, яўна паказвае тую бездань, якая ўхмыляючыся нас чакае. Гэты раман з’яўляецца класічнай фантастыкай, якая маскіруецца пад літаратуру факту. У свеце шмат памерлых моў і ў беларускай мовы застаўся толькі адзін крок да гэтага стану. Але кінуўшы позірк у гэтую бездань магчыма мы яшчэ здолеем утрымацца на краі абрыву, а мабыць, нават, і адпаўзці ад яго.
Увогуле паралелі паміж ірландскім ды беларускім народамі вельмі яскравыя: абодва народы заўцятыя бульбашы, абодва амаль страцілі родную мову, і абодва маюць колькасць насельніцтва меньшую, чым мелі ў сярэднявеччы. Але нягледзячы на гэтыя абставіны ірландскі дух шчэ не згінеў. І нам, спадарства, трэба браць прыклад апантаных кельтаў.
Вяртаючыся да твору пані Ганны, трэба адзначыць, што на мой погляд у беларускай літаратуры з’явіўся аўтар з яскравым асабістым, лёгка пазнавальным, ні на што не падобным стылем, які добра адлюстроўвае той душэўны боль, які выклікае гэтая шматпакутная тэма.
8 понравилось
302
Цитаты
Все цитатыПодборки с этой книгой

Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

5А. Анархоптахи. Классный журнал
Eli-Nochka
- 2 907 книг
Мои книжные полки
Amatrice
- 284 книги
Белорусская фантастика - на беларускай мове
Groden
- 111 книг

Премия имени Ежи Гедройца. Список для чтения
lessthanone50
- 12 книг


























